Где можно скачать сочинение или характеристика героев "Журавлиный крик" на белорусском языке или хотя бы на русском язык

Где можно скачать сочинение или характеристика героев "Журавлиный крик" на белорусском языке или хотя бы на русском язык
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
У беларускай літаратуры ёсць шэраг твораў пра вайну: «Векапомныя дні» М. Лынькова, «Мінскі напрамак» І.Мележа, «Трывожнае шчасце» І.Шамякіна, але найбольш за ўсіх іх у В. Быкава. У сваіх творах пісьменнік апісвае, здавалася б, зусім нязначныя выпадкі з франтавых будняў. Героі аповесцяў і апавяданняў В. Быкава, радавыя салдаты і малодшыя афіцэры, дзейнічаюць на працягу некалькіх сутак або нават гадзін у экстрэмальных умовах, але ў гэтыя моманты правяраюцца не толькі фізічныя магчымасці, але і маральная трываласць чалавека, яго душэўная моц. У аповесці «Жураўліны крык» паказана, як невялікая група байцоў цаною ўласнага жыцця забяспечвае адыход нашых войскаў. Гэты адказны момант дапамог з розных бакоў раскрыцца кожнаму з іх. Мужна памірае, забіўшы адзінага ў сваім жыцці ворага, зусім не ваенны чалавек, кандыдат мастацтвазнаўства Барыс Фішар. Фанабэрысты і самаўпэўнены Алік Агееў за здраду быў расстраляны. Як здраднік гіне і Іван Пшанічны. Як сапраўдны герой з адзінай гранатай уступав ў смяртэльную схватку з танкамі Васіль Глечык. Два чалавекі, Іван Пшанічны і Алік Аўсееў, не вытрымалі выпрабавання вайной. У самы адказны час, калі патрабаваліся мужнасць, узаемадапамога, яны здрадзілі. Здрадзілі сваім сябрам, народу, Радзіме. Пшанічны меў задание ў саставе ўзвода затрымаць на пэўны час праціўніка. I калі таварышы змагаліся на рубяжы да апошняй кроплі крыві, ён перабег да ворага. Пшанічны, пакрыўджаны Савецкай уладай, здрадзіў Радзіме ўжо тады, калі прысягаў для формы, а сам радаваўся прыходу фашыстаў. Ён здрадзіў не ад страху, а абдумана. Калі б Пшанічнаму давялося ваяваць на фашысцкім баку, я думаю, што ён касіў бы з асаблівай жорсткасцю, не разбіраючыся, хто яны, яго ахвяры: старыя, дзеці, жанчыны. Алік Аўсееў таксама не вытрымаў выпрабавання боем. У самы адказны момант нядаўні выпускнік ваеннага вучылішча змаладушнічаў. Ён убачыў, што становішча ўскладнілася, і вырашыў уцячы, але быў затрыманы байцом Глечыкам. Аўсеева прывяло да здрады шкурніцтва і эгаізм. Ён лічыў вайну месцам, дзе можна праславіцца, атрымаць узнагароды. А калі сапраўды запахла порахам і крывёй, адразу накіраваўся ў кусты. Фінал аповесці трагічны. Усе загінулі. Але адны загінулі мужна і самаахвярна, усведамляючы важнасць і неабходнасць ахвяраваць сваім жыццём дзеля Радзімы — яны дастойна прайшлі выпрабаванне вайной. А другія, згубіўшы сумленне і годнасць, — як здраднікі.
Гость
Вадим, рекомендую работать самому, ведь жить и достигать чего то ( или не достигать? ) будешь ты в реальном мире. Скачивая сэкономишь время, но потеряешь жизнь!
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы