Контрольная работа: Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім
Развіццё і пашырэнне каталіцкай арганізацыйнай структуры на землях Беларусі было галоўным чынам звязана з ростам польскага і літоўскага асадніцтва.
Тэрытарыяльная экспансія каталіцкай царквы закранала сацыяльныя інтарэсы сялян і мяшчан Беларусі, як і прадстаўнікоў іншых этнічных груп, у тым ліку літоўцаў, якія былі ёй падначалены.
У канцы XV - першай палове XVI ст. некалькі ўзрасла колькасць рэлігійных канверсій з боку праваслаўных паноў, шляхты, пераважна звязанай з прыдворнай ці іншай службовай дзейнасцю, асобных прадстаўнікоў мяшчанскага стану.
Правы каталіцкай царквы сістэматычна пацвярджаліся ва ўсіх агульнадзяржаўных прывілеях. Юрыдычна захоўвалася таксама большасць старых "канфесійных" артыкулаў, што датычыліся праваслаўнай царквы.
Распаўсюджанне Рэфармацыі ў ВКЛ у другой-трэцяй чвэрці XVI ст. дадаткова ўскладніла манапольную двухканфесійную царкоўна-хрысці-янскую супольнасць, але наўрад ці значна пахіснула рэлігійныя трады-цыі гарадскога і тым болып вясковага насельніцтва.
Пагадненні з Польшчай у другой палове XV — першым дзесяцігоддзі XVI ст., як і асобныя перыяды пвўнай самастойнасці ВКЛ, не сталі пера-ломным этапам у гісторыі праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Яны мала закранулі яе матэрыяльныя асновы, бо і раней пажалаванні вярхоўнай улады і літоўскай знаці не былі значнай падмогай для асноўных мітрапаліцкіх і епархіяльных цэнтраў і ўсёй праваслаўнай іерархіі. Змены адбіліся на персанальным складзе пргваслаўных архіпастыраў, колькасці манастыроў, цэркваў і праваслаўнага насельніцтва што ў значнай ступені было абумоўлена дэмаграфічнымі і каланізацыйнымі зрухамі.
Па сацыяльным паходжанні болыпасць згаданых мітрапалітаў былі з шляхецкіх і царкоўных родаў, сярод іх адсутнічалі асобы княжацкага ці магнацкага роду.
Большасць цэркваў размяшчалася ў вёсках і мястэчках. Маскоўскія пісцы ў попісу прыгранічных валасцей Полацкага павета ў 1580 г. зарэгістравалі 41 храм.
Прававы статус праваслаўнай царквы ў канцы XV - сярэдзіне XVI ст. не вельмі змяніўся, але атрымаў пашыраную заканадаўчую аснову.
Негатыўна ўплывалі на становішча царквы ў цэлым звужэнне кананічнай тэрыторыі Кіеўскай мітраполіі ў выніку войнаў, абмежаванасць яе адання і фінансавых даходаў, растучае ўмяшальніцтва свецкага чынніка ў кананічныя справы.
Большасць насельніцтва Беларусі, уключаючы прывлеяваныя станы, да сярэдзіны XVI ст. прытрымлівалася веравызнання сваіх продкаў. Простае, асабліва сялянскае, насельніцтва ў складаных і не вельмі спрыяльных сацыяльных і палітычных умовах заставалася асноўным захавальнікам абшчынных і іншых традыцый, "старыны", веры, мовы, звычаяў, народнай духоўнай, матэрыяльнай культуры і ментальнасці. Пэўнае значэнне мелі таксама даўняе панаванне "рускай" веры ва усёй Русі ва ўсіх яе вымярэннях, своеасаблівы статус праваслаў'я ў ВКЛ у канцы ХIV-ХVІ ст., і нарэшце ўласная разнастайная дзейнасць царквы, яе зрастанне з культурна-моўнымі і канфесійнымі традыцыямі, ментальнасцю, паўсядзённым жыццём і побытам.
ВКЛ з прычыны адметнасцей свайго геапалітычнага становішча і поліэтнічнага складу насельніцтва ў канфесійным плане не было аднародным. Да канца XV ст. у рэгіёне адбыўся дастаткова трывалы канфесійны падзел мясцовага насельніцтва на асобныя этнарэлігійныя групы (літоўцы спачатку пераважна язычнікі, пазней - каталікі, русіны (беларусы і ўкраінцы) - праваслаўныя, татары - мусульмане, яўрэі - іудзеі), якія па шэрагу адметных прыкмет (самасвядомасць, культурна-бытавы ўклад, мова) адрозніваліся адна ад адной.
Важным момантам было тое, што да сярэдзіны XVI ст. на прасторы ВКЛ не назіралася значнага рэлігійнага антаганізму паміж прадстаўнікамі розных канфесій. Толькі ў асяроддзі ўладнай эліты на землях Беларусі і Украіны пасля Крэўскай і Гарадзельскай уній праяўляліся пэўныя тэндэнцыі да акаталічвання, але і яны былі надзвычай рэдкімі. Магчымасць атрымаць дадатковыя правы і пасады, а таксама змена веры пры ўступленні ў шлюб з прадстаўніком каталіцкай веры - вось асноўныя прычыны добраахвотнай адмовы некаторай часткі праваслаўнай шляхты ад веравызнання продкаў.
У перыяд позняга сярэдневякоўя ў Еўропе склаліся дзве вялікія культурна-рэлігійныя зоны: усходняя, праваслаўна-візантыйская, і заходняя, рымска-каталіцкая, якія пазней ператварыліся ў дзве хрысціянскія цывілізацыі: усходнеславянскую і заход-нееўрапейскую. Мяжа паміж імі праходзіла па Заходнім Бугу.
Тэрыторыя ВКЛ, перш за ўсё землі Беларусі і Украіны з прычыны іх геапалітычнага становішча, апынулася на памежжы двух хрысціянскіх веравызнанняў, двух светаў - усходнеславянскага і заходнеславянскага - і стала месцам сустрэчы, сутыкнення і ўзаемадзеяння дзвюх цывілізацый. Гэта вызначыла унікальнае палітыка-геаграфічнае і культурна-гістарьгчнае становішча ВКЛ у Еўропе, абумовіла своеасаблівасць і індывідуальнасць духоўнай культуры, канфесіянальнага фактару і этнічна-нацыянальнага менталітэту беларускага народа.
Фактар знаходжання на мяжы цывілізацый, неабходнасць пастаяннага вагання паміж Захадам і Усходам аказалі істотны, вырашальны ўплыў не толькі на культурна-цывілізацыйную арыентацыю ВКЛ як супольнай Беларуска-Літоўскай дзяржавы, але і на яе геапалітычныя канцэпцыі, знешнепалітычныя прыярытэты, дыпламатычны стыль і знешнепалітычны працэс.
Суадносіны розных хрысціянскіх плыняў на Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды змяняліся. У ХІ-ХШ ст. культурнае і рэлігійнае развіццё Беларусі праходзіла пад дабратворным уплывам праваслаўнай культуры Візантыі, якая знаходзілася тады на больш высокім узроўні ў параўнанні з заходнееўрапейскай. Крэўская унія, збліжэнне з каталіцкай Польшгчай, гібель Візантыйскай імперыі ў 1453 г. і аслабленне ўплыву Канстанцінопальскага патрыярхату, канфрантацыя Княства з Маскоўскай дзяржавай прывялі да ўзмацнення сувязей беларускіх зямель з заходнім каталіцкім светам, іх больш актыўнага і шырокага ўключэння ў заходнеўрапейскі палітычны, эканамічны і культурны працэс. Але праваслаўная царква ў першай палове XVI ст. па-ранейшаму займала трывалыя пазіцыі ў Вялікім княстве Літоўскім, на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а ўсходнія раёны заставаліся сферай яе манапольнага ўплыву.
Люблінская унія (1 ліпеня 1569 г. была падпісаіш Люблінская унія. Згодна з ёю, Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ўяўлялі сабою адну рэспубліку з дзвюх дзяржаў і двух народаў - Рэч Паспалітую) зафіксавала апагей супрацьстаяння праваслаўнай і каталіцкай цэркваў на землях ВКЛ, пасля чаго раўнавага сіл схілілася на карысць каталіцкага Захаду. У дзяржаўна-палітычным жыцці гэта праявілася ва ўсё больш узрастаючым дамінаванні Польшчы і яе пануючых станаў над праваслаўнай элітай Княства, якая адчувала сваё нераўнапраўнае становішча ў створанай федэрацыі.
4. Рэфармація і Контррэфармація у Вялікім Княстве Літоускім. Узмацненне польска-каталіцкай экспансіі на беларускія землі
У пачатку XVI ст. Заходнюю Еўропу ўскалыхнуў рух, вядомы ў гісторыі пад назвай Рэфармацыя. Рэфармацыя - шырокі грамадска-палітычны, ідэалагічны і рэлігійны рух буржуазіі, накіраваны супраць феадалізму і яго апоры - каталіцкай царквы. Дзеячы Рэфармацыі патрабавалі знішчэння феадалізму, стварэння новай, дэцэнтралізаванай, больш дэмакратычнай і таннай царквы, секулярызацыі яе маёмасці, ліквідацыі духавенства як асобнай касты, а таксама манастыроў і манаства, пышнага каталіцкага культу, складанай царкоўнай абраднасці.
Рэфармацыя прывяла да з'яўлення новага кірунку ў хрысціянстве - пратэстантызму, які аб'ядноўвае шэраг самастойных цэркваў і сект: лютэранства, кальвінізм, англіканскую царкву, баптыстаў, адвентыстаў і інш. Гэтыя цэрквы і секты і некалькі адрозніваюцца культам і арганізацыяй, але звязаны агульнасцю паходжання і дагматыкі.Асноўныяшлажэнні пратэстантызму былі сфармуляваны яго заснавальнікамі М. Лютэрам, Ж. Кальвінам, У. Цвінглі.
Асноўнымі рэфармацыйнымі плынямі ў Вялікім княстве Літоўскім былі кальвінізм, лютэранства, антытрынітарызм. Храналагічныярамкі Рэфармацыі на тэрыторыі Беларусі: другая палова XVI - сярэдзіна XVII ст. Найбольшае пашырэнне тут атрымаў кальвінізм, дактрына якога імпанавала шляхце. Народныя масы абыякава адносіліся да Рэфармацыі, таму рэлігійны рух у Беларусі не прыняў такога размаху, як у Еўропе.
У 1562 - 1565 гг. з кальвінісцкага лагера вылучаецца самастойная плынь, якая атрымала назву антытрынітарыі ці арыяне (ад імя святога Арыя, які жыў у IV ст. н.э. у Александрыі і адмаўляў трыадзінства Бога). Арыяне дзяліліся на дзве плыні: сялянска-плебейскую і шляхецка-бюргерскую. Першыя выступалі за ліквідацыю прыгонніцтва, стварэнне бяскласавага грамадства, заснаванага на прымітыўна-камуністычных асновах, дзе няма прыватнай уласнасці, дзе праца з'яўляецца абавязкам кожнага чалавека, дзе няма войн і ўсялякага насілля. Прадстаўыікі шляхецка-бюргерскай плыні абаранялі феадальную ўласнасць на зямлю і эксплуатацыю сялян, саслоўна-класавую няроўнасць і ў той жа час прызнавалі неабходнасць правядзення сацыяльных рэформ і паляпшэння становішча сялян. Іх погляды выражалі вядомыя дзеячы Рэфармацыі, пісьменнікі, асветнікі, гуманісты Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.
Боязь польскіх і літоўскіх феадалаў выбуху сялянскай вайны, супярэчнасці паміж сялянска-плебейскім і шляхецка-бюргерскім накірункамі антытрынітарызму, праследаванні арыян езуітамі і дзяржавай з выкарыстаннем метадаў паклёпу і пагромаў прывялі да таго, што ў другой палове XVII ст. рэфармацыйны рух на Беларусі прыпыніўся. Нягледзячы на паражэнне, Рэфармацыя садзейнічала актывізацыі духоўнага жыцця, пранікненню ў гра-мадства рэнесансна-гуманістычных ідэй, развіццю асветы і кнігадрукавання, распаўсюджанню свецкіх форм культуры, пашырэнню міжнародных сувязей і кантактаў. Разам з тым яна прыводзіла да паланізацыі беларускай шляхты і часткі мяшчанства, знішчэння старабеларускай мовы і культуры, за-маруджвала працэс фарміравання беларускай народнасці.
Рэфармацыя пахіснула пазіцыі каталіцкай царквы. У выніку стварэння нацыянальных пратэстанцкіх цэркваў каталіцкая царква страціла мільёны вернікаў. Але яна знайшла ў сабе сілы згуртавацца і пайсці ў наступленне з тым, каб аднавіць страчаныя пазіцыі. Новую царкоўную палітыку ва ўмовах Рэфармацыі вызначыў Трыдэнцкі сабор 1545 - 1563 гг. Наспупіла эпоха Контррэфармацыі. Яе храналагічныя рамкі: сярэдзіна XVI-канецXVII ст.,хаця ідэі Контррэфармацыі ў нейкай меры вызначалі духоўнае жыццё грамадства амаль да сярэдзіны XVIII ст.
Контррэфармацыя - узначалены папствам грамадска-палітычны і рэлігійны рух супраць Рэфармацыі, за ўмацаванне феадальнага ладу ў перыяд яго распаду. У мэтах выратавання каталіцкай царквы ад "рэфарматарскай ерасі" была зроблена стаўка на ордэн езуітаў, створаны ў 1534 г. у Італіі іспанскім дваранінам I. Лаёлай. Акрамя езуітаў на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 17 мужчынскіх каталіцкіх манаскіх і 7 жаночых. Тэрыторыя Беларусі пакрылася густой сеткай кляштараў і лышных касцёлаў, у якіх свяцілы царкоўнага красамоўства моцна ўздзейнічалі на пачуцці вернікаў, прымушалі іх плакаць і каяцца. I нават мову мясцовага насельніцтва езуіты вывучылі і выкарыстоўвалі яе ў храмах у час звяртання да вернікаў.
Каталіцкія манаскія ордэны надзяляліся вялікімі зямельнымі ўладаннямі з прыгоннымі сялянамі, атрымлівалі грашовыя сумы на свае патрэбы. Яны былі пад патранатам улад Рэчы Паспалітай і польскіх каралёў.
Пачтпкам Контррэфармацыі ў Вялікім княапве Літоўскім лічыцца 1569 г., калі першыя езуіты з'явіліся ў Вільні. Яны ўвайшлі ў палацы багатых людзей як духоўнікі, дарадчыкі, хатнія настаўнікі. На моладзь езуіты ўплывалі праз школу. Прапаведнікі ордэна запоўнілі кніжны рынак Беларусі друкаванай прадукцыяй, у якой дыскрэдытаваліся праваслаўная і пратэстанцкая цэрквы і прапагандавалася каталіцкае веравучэнне. Паступова каталіцтва пачало выціскаць кальвінізм, лютэранства, арыянства і іншыя пратэстанцкія плыні. Літоўска-беларуская знаць, зацягнутая раней у рэфармацыйны рух, пе-раходзіла ў лона каталіцкай царквы.
Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі, мелі свае асаблівасці. Па-пер-шае, Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Беларусі супалі па часе ў сваім развіцці, што прывяло да канфесійнай напружанасці ў дрўгой палове XVI — пачатку XVII ст. Разам з тым суіснаванне дзвюх, а потым трох хрысціянскіх цэркваў (праваслаўнай, каталіцкай і уніяцкай) выпрацавала нормы талерантнасці (цярпімасці), што не дазволіла суправаджаць Контррэфармацыю суровымі палітычнымі і рэлігійнымі ганеннямі, як гэта адбывалася ў іншых краінах. Па-другое,калі ў заходнееўрапейскіх краінах у выніку Рэфармацыі ад каталіцкай царквы аддзялілася яе частка і ўтварыла нацыянальныя пратэстанцкія цэрквы, то ў Беларусі сілам Контррэфармацыі ўдалося вярнуць у каталіцтва захопленую пратэстанцтвам каталіцкую знаць, а таксама далучыць да яго знаць праваслаўную і наблізіць да каталіцтва праз унію народныя масы. Па-трэцяе, Контррэфармацыя ў Беларусі была накіравана не толькі супраць пратэстанцызму, але і супраць праваслаўя - апазіцыйнай сілы каталіцызму.