Реферат: Аднаўленне народнай гаспадаркі Беласусі ў пасляваенны перыяд (1940 -1950 гг.)

59

5

абутак

91

5

Такім чынам, на першым этапе аднаўленчай працы не было магчымасці вывесці эканоміку рэспублікі на даваенны ўзровень.

Другі этап аднаўлення звязаны з рэалізацыяй чацвёртага пяцігадовага плана. Яго асноўныя задачы былі выкладзены ў прынятым Вярхоўным Саветам БССР у верасні 1946 г. "Законе аб пяцігадовым плане аднаўлення ў развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946-1950 гг.". Ён з'явіўся часткай чацвёртага пяцігадовага плана развіцця СССР.

Аб'ём капіталаўкладанняў на пяцігодку вызначаўся ў суме 742 млн р., што перавышала памер капіталаўкладанняў па рэспубліцы за тры даваенныя пяцігодкі, разам узятыя. Гэта павінна было забяспечыць высокія тэмпы аднаўлення і развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі.

Характэрная рыса чацвёртай пяцігодкі ў галіне прамысловасці не толькі аднаўленне разбуранага, развццё старых галін, але і гэта галоўнае — стварэнне новых працаёмкіх галін, што ў той час аргументавалася неабходнасцю выкарыстання працоўных рэсурсаў і патрэбнасцямі рэспублікі і краіны. Пасляваеннае развщцё вызначыла ў значнай ступені далейшую спецыялізацыю Беларусі ў грамадскім падзеле працы і яе ролю ў стварэнні адзінага народнагаспадарчага комплексу СССР.

Нягледзячы на негатыўную ацэнку камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай, нельга не адзначыць відавочнае: дакладнае планаванне аднаўленчай працы, разумнае выкарыстанне фінансавых і матэрыяльных сродкаў. Так, Савет Міністраў БССР разгледзеў і зацвердзіў наступныя планы: развіцця сельскай гаспадаркі на 1947 г., аднаўлення і развіцця г.Мінска, электрыфікацыі БССР на 1948-1950 гг. іінш.

Шырокае ўкараненне новай, больш дасканалай тэхнікі, механізацыя працаёмкіх і цяжкіх работ, рост кваліфікацыі творчай ініцыятывы працоўных забяспечылі значнае павелічэнне прадукцыйнасці працы. Да канца пасляваеннай пяцігодкі яна павялічылася ў параўнанні з даваенным узроўнем на 16 %.

Вялікую ролю ў мабілізацыі працоўных на уздым эканомікі адыграла сацыялістычнае спаборніцтва.. Рабочы клас Беларусі горача адгукнуўся на заклік ленінградцаў - выканаць пяцігодку за чатыры гады. Да пачатку 1949 г. 85 % рабочых, занятых у прамысловасці, на транспарце і ў будаўніцтве, удзельнічалі ў сацыялістычным спаборніцтве.

Галоўным напрамкам прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з'явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў. У машынабудаванні адраджаюцца старыя галіны і ствараецца шэраг новых: аўтамабільная, трактарная, дарожных машын і будаўнічых механізмаў. Аўтамабільны і трактарны заводы ў Мінску былі буйнейшымі новабудоўлямі Беларусі. У будаўніцтве гэтых гігантаў прымала ўдзел уся краіна. У 1950 г. яны уступілі ў строй і выдалі першую прадукцыю.

Машынабудаванне і металаапрацоўка ператварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі. Ужо ў 1950 г., апошнім годзе чацвёртай пяцігодкі, яе валавая прадукцыя перавысіла ўзровень 1940 г. у 2,4 раза. Упершыню быў асвоены выпуск аутамабіляў, аўтапрычэпаў, трактароў, веласіпедаў, цэглавырабляючых прэсаў, ліцейнага абсталявання і шмат іншага.

Вялікія поспехі мелі месца ў стварэнні энергетычнай і паліўнай базы народнай гаспадаркі былі адноўлены і пабудаваны БелДРЭС, электрастанцыі ў Гомелі, Маладзечне, Гродне, Бабруйску, Брэсце і іншых гарадах і раённых цэнтрах, падрыхтаваны да пуску першая чарга Смілавіцкай ДРЭС і Заводская ТЭЦ у Мінску. К 1950 г. выраб электраэнергіі па БССР перавысіў даваенны ўзровень на 47 %. Прычым 80 % электраэнергіі было выраблена на мясцовым тарфяным паліве, развіваліся і традыцыйныя галіны беларускай эканомікі. Так, за пяцігодку вытворчасць будаўнічых матэрыялаў павялічылася ў 10 разоў і значна перавысіла даваенны ўзровень. Напрыклад, па вытворчасці цэменту - у 1,7, цэглы — у 1,8 раза.

У ходзе аднаўлення і развіцця прамысловасці рэспубліка павінна была вырашыць задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці. У 1946-1950 гг. непасрэдна у вытворчасці шляхам індывідуальнага, брыгаднага навучання, праз курсавую сетку атрымалі масавыя прафесіі 47 тыс. і павысліі кваліфікацыю у вытворчасці, школах і на курсах 42,5 тыс. чалавек.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны у БССР, па сутнасці, нанава сфарміраваўся рабочы клас. Ён складаўся і рос у працэсе аднаўлення прамысловасці і транспарту: за кошт дэмабілізваных з арміі воінаў і партызан, дапамогі іншых рэспублік высокакваліфікаванымі рабочымі, а галоўным чынам за кошт сельскай моладзі, якая, як правіла, не мела неабходнай кваліфікацыі. Перш-наперш на яе былі разлічаны школы ФЗН і рамесныя вучылішчы.

Аднаўленне і развіццё цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання. Выкананне гэтай заданы ускладалася на прадпрыемствы лёгкай, харчовай, мясцовай прамысловасці, прамысловую кааперацыю. Да канца пяцігодкі на іх долю прыпадала больш за 70 % ад усёй вытворчасці тавараў народнага спажывання. Пры гэтым мясцовая прамысловасць у пасляваенныя гады адыграла асабліва важную ролю. Яна працавала на сваёй сыравіне і патрабавала менш сродкаў, чым буйныя фабрыкі і заводы.

Прадпрыемствы мясцовай прамысловасці хутка наладжвалі вытворчасць тавараў народнага спажывання: абутку, адзення, вырабаў са скуры, будаўнічых матэрыялаў і інш. За 1946-1950 гг. мясцовая прамысловасць і прамысловая кааперацыя асвоілі выпуск значнай колькасці новых відаў вырабаў, у тым ліку швейных машын, жалезнага і чыгуннага, эмаліраванага, фаянсавага посуду, бытавых электрапрыбораў, прымусаў, гумавага абутку, прадметаў хатняга ўжытку.

Тым самым змяншаўся востры дэфіцыт гэтых тавараў, рэгуляваліся працэсы занятасці рабочай сілы.

Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць: былі пабудаваны Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты па вырабу ў рэспубліцы тонкасуконных і шарсцяных тканін, дыванова-плюшавай прадукцыі. Былі рэканструяваны гарбарна-абутковыя прадпрыемствы, ільнозаводы, хутка развіваліся швейная, скураная і іншыя галіны лёгкай прамысловасці. Фактычна зноў была створана магутная на той час трыкатажная прамысловасць. У выніку больш, чым да вайны, пачало вырабляцца шарсцяных і льняных тканін, гумавага абутку.

Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленні харчовых, мяса-малочных і іншых прадпрыемстваў. Была створана нанава цукровая, макаронная, кансервавая прамысловасць. Разам з тым развщцё харчовай прамысловасці стрымлівалася абмежаванымі рэсурсамі сельскагаспадарчай сыравіны, няпоўным выкарыстаннем магчымасці па расшырэнні вытворчасці гародніны і садавіны.

Ва ўсіх галінах у значных маштабах рабілася тэхнічная рэканструкцыя, уводзілася больш дасканалае абсталяванне, выкарыстоўвалася новыя метады вытворчасці, механізацыя, электрыфікацыя і аўтаматызацыя вытворчых працэсаў. Але ў асноуным гэта адбывалася ў галінах цяжкай прамысловасці, у першую чаргу ў машынабудаванні.

Да канца пяцігодкі на аўтамабільным, трактарным, станка-будаўнічым і іншых заводах БССР былі арганізаваны паточныя лініі, абсталяваныя высокапрадукцыйнымі агрэгатамі і спецыяльнымі станкамі.

Укараняўся тэхнічны прагрэс і ў лёгкай, харчовай і іншых галінах. Напрыклад, у прамысловасці першаснай апрацоўцы лёну на тонкасуконным камбінаце ў Гродне было ўстаноўлена першакласнае абсталя-ванне, поўнасцю механізавана абутковая фабрыка ў Гродне.

Такім чынам, працэс аднаўлення прамысловасці ажыццяўляўся пераважна на новай тэхнічнай аснове. Пры гэтым ён ішоў адначасова з новым будаўніцтвам — узводзіліся карпусы аўтамабільнага, трактарнага, мотавеласіпеднага, інструментальнага, падшыпнікавага, гіпсавага і іншых заводаў. Усяго за пяцігодку было адноўлена, пабудавана і ўведзена ў дзеянне каля 6 тыс. прадпрыемстваў, у тым ліку 180 буйных.

Прааналізаваць вынікі аднаўлення эканомікі Беларусі можна на аснове даных табл. 2.

Табліца 2 Тэмпы росту валавой прадукцыі прамысловасці ў 1945-1950 гг. (у % да 1940 г.)

Прамысловасць і яе галіны

К-во Просмотров: 252
Бесплатно скачать Реферат: Аднаўленне народнай гаспадаркі Беласусі ў пасляваенны перыяд (1940 -1950 гг.)