Реферат: Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах

Па-першае, беларусы з’яўляюцца тут толькі эпізадычна, часцей за ўсё ў творах тых польскіх аўтараў, якія паходзілі з Заходняй Беларусі, ці з сумежных з ёю тэрыторый. Аўтары ўспамінаў з любоўю апавядаюць пра сваю “малую айчыны”, але беларусы выступаюць у іх як эпізадычны фон.

Па-другое, ва ўспамінах аб Другой сусветнай вайне беларусы выступаюць у сувязі з падзеямі верасня 1939г. у Заходняй Беларусі. Усе аўтары адзначаюць варожасць беларускай вёскі да палякаў, але большасць з аўтараў схільна да скрайнасці ў ацэнках і выказваннях, да абвінавачвання беларусаў у страце сваёй “малой айчыны”, як, напрыклад, Я. Кавальская.

Па-трэццяе, сярод польскіх мемуарыстаў пануе згодная ацэнка стану нацыянальнай свядомасці беларусаў. Яны адзначаюць цыжкасці з самаідэнтыфікацыяй беларусаў, падкрэсліваюць слабасць нацыянальнай крышталізацыі, цеснае перапляценне ў жыхароў Заходняй Беларусі паміж сабой паняццяў “нацыянальнасць” і “веравызнанне”.


Вынікі

Зробім вынікі. Творы беларускай культуры прысутнічалі ў культурным і навуковым жыцці Польшчы ў 1945-1991 гг. Але беларуска-польскія культурныя адносіны ў гэты перыяд былі вынікамі не гістарычнага працэссу, а палітычнага ўздзеяння. Іх развіццё залежыла ад дзяржаўных чыннікаў, ідэалогія і фармалізм непадзельна панавалі над культурай. Беларусь выступала ў працэссе культурных адносінаў з Польшчай як частка СССР, а не як самастойна дзяржава.

Разам з тым у Польшчы аб’ектыўна адсутнічала цікавасць да беларускай культуры. Звязана гэта з няведаннем беларускай культуры, а таксама з накіраванасцю культурных інтарэсаў польскага насельніцтва на Захад. Усё гэта стварала мінімум спрыяльных умоў для развіцця беларускай культуры ў Польшчы і культурнага абмену паміж дзвюма краінамі.

Аднак за адзначаны перяыд былі і станоўчыя вынікі. Дзякуючы дзейнасці беларускай меншасці, значна пашырыліся магчымасці ўспрымання беларускай культуры ў Польшчы. У 70-ых гг. актывізаваліся польскія беларусазнаўчыя даследванні, што стымулявала рост цікавасці ў Польшчы да беларускай культуры. Нягледзячы на абмежаванасць і дэфармаванасць, беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гг. стварылі пэўную аснову для далейшага культурнага супрацоўніцтва.


Спіс літаратуры

1. Вашкевіч Ю. Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах ∕ Ю. Вашкевіч. – Мн.: Тэсей, 2004. – 184 с.


[1] Менавіта ў гэты час завяршаецца працэс арганізацыі беларускай культуры у Польшчы пасля вайны.

К-во Просмотров: 138
Бесплатно скачать Реферат: Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах