Реферат: Беларускае пытанне ў палітычнай канцэпцыі Юзафа Пілсудскага (1899 — 1908)

Пазіцыя Васілеўскага не супярэчыла асноўнай ідэі Пілсудскага наконт неабходнасці актыўнай барацьбы за незалежную Польшчу. Пашырэнне і падтрымка беларускага нацыянальнага руху, за што выказваўся Васілеўскі, узмацнялі апазіцыю царызму і ў той час яшчэ аб'ектыўна ішлі на карысць справы ППС.

Такім чынам, у другой палове 90-х г. ХІХ — пачатку ХХ ст. адной з галоўных асаблівасцяў адносін Ю.Пілсудскага да Беларусі быў прагматызм. Акрамя таго, у яго стаўленні да беларускага, украінскага і літоўскага народаў у гэты перыяд няцяжка прасачыць важную рысу: яны заўсёды разглядаліся Пілсудскім як несумненныя патэнцыяльныя саюзнікі ў барацьбе польскіх сацыялістаў за незалежнасць Польшчы. Ён спадзяваўся, што разбудзіць іх палітычную свядомасць можна з меншымі высілкамі, чым у расіян, бо ў іх “няма веры ў цара”34 . Узначаліць барацьбу з царскім рэжымам павінен быў польскі пралетарыят, які, на думку лідэра ППС, заваюе вольнасць не толькі для сябе, але і для іншых нацый35 . Аднак гэта была далёкая перспектыва, таму Пілсудскі і яго паплечнікі значна больш увагі аддавалі актывізацыі ўсіх магчымых сепаратных рухаў у Расійскай Імперыі. У артыкулах Пілсудскага неаднаразова сустракаецца думка пра розніцу паміж беларусамі -каталікамі і беларусамі -праваслаўнымі. Ён быў упэўнены, што беларусаў -каталікаў значна лягчэй уцягнуць у змаганне з царызмам, чым праваслаўных.

Да адраджэння беларускай нацыі і пашырэння беларускага руху кіраўніцтва ППС ставілася скептычна, а сам лідэр ППС лічыў беларускі народ “негістарычным”.

Пасля рэвалюцыі 1905-1907 г., калі Пілсудскі адышоў ад сацыялізму, яго стаўленне да беларускага народа не змянілася, а засталося па-ранейшаму прагматычным, што яскрава выявілася не толькі ў 1918-1921, але і ў наступныя гады. Гэта было абумоўлена агульным складам асобы Пілсудскага як палітыка-практыка, а таксама яго разуменнем польскіх і нацыянальных інтарэсаў, праз прызму якіх ён разглядаў магчымыя перспектывы для Беларусі і беларускага народа.

1 Pilsudski J. Rusyfikacja // Pisma zbiorowe. Wydanie prac dotychczas drukiem ogloszonych. W 10 t. Warszawa, 1937—1938. T. I. S. 97—100.

2 Pilsudski J. Do towarzyszy socjalistow zydow w polskich zabranych prowincjach // Pisma zbiorowe... T. I. S. 28–33.

3 ВасілеўскіЛ. (1870–1936) — публіцыст, гісторык, дыпламат, дзеячППС, блізкідаПілсудскага, у 1918–1919 г. займаўпасадуміністразамежныхсправаўПольшчы.

4 Wasilewski L. (pod pseud. L. Plochocki). We wspolnem jarmie. Londyn: Wyd. P.P.S., 1901. 40 s.

5 Pilsudski J. List do Leona Wasilewskiego w Londynie, 1899.19.XI // Pisma zbiorowe. Uzupelnienia / Pod red. A.Garlickiego, R.Swietka. T. II. 1898—1914. Warszawa: Krajowa agencja wydawnicza, 1993. S. 75.

6 Ibidem, S. 75.

7 Ibidem, S. 75.

8 Ibidem, S. 75.

9 Келес-КраўзК. (1872—1905) — сацыёлаг, таленавітыпубліцыст, выдатныпалеміст, займаўадметнаестановішчаўЗагранічнымсаюзепольскіхсацыялістаў, быўчленамягокіраўнічагаоргана — Цэнтралізацыі.

10 Kelles-Krauz K. Polscy i Rosyjscy socjalisci // Pisma wybrane. W 2 t. Warszawa: Ksiazka i Wiedza, 1962. T. 2. S. 121.

11 Ibidem, S. 122.

12 C. Вайцахоўскі (1869–1953) быўаднымззаснавальнікаўППСіблізкімтаварышамПілсудскаганапрацягу 90–хг. ХІХст. У ІІ Рэчы Паспалітай належаў да палітычнай эліты, у 1922–26 г. быў прэзідэнтам Польшчы.

13 Wojciechowski S. Moje wspomnienia. Lwow—Warszawa, 1938. S. 44.

14 Kelles–Krauz K. Niepodleglosc Polski w programie socjalistycznym // Pisma wybrane. W 2 t. Warszawa:Ksiazka i Wiedza,1962. T.2. S.145.

15 Ibidem, S.145.

16 Pilsudski J. Artykul z “Walki”, 1902, № 1 // Pisma zbiorowe... T. II. S. 17.

17 Ibidem, S. 18—19.

18 Ibidem, S. 20—22.

19 Pilsudski J. O patriotyzmie // Pisma zbiorowe... T. II. S. 22—27.

20 Pilsudski J. Nasze stanowisko na Litwie // Pisma zbiorowe... Т.II. S. 32.

21 Ibidem, S. 34.

22 Ibidem, S. 34.

23 Ibidem, S. 34.

24 ПадгэтымтэрмінамразумеліідэюўзброенайбарацьбызанезалежнасцьПольшчы, якаяпасляпаразыпаўстання 1963–64 г. былавельмінепапулярнайсяродпалітыкаўіпачалазнаходзіцьсваіхпрыхільнікаўтолькіўапошняедзесяцігоддзеХІХст.

25 Nalecz T. Irredenta polska. Warszawa: Ksiazka i Wiedza, 1992. S. 63.

К-во Просмотров: 174
Бесплатно скачать Реферат: Беларускае пытанне ў палітычнай канцэпцыі Юзафа Пілсудскага (1899 — 1908)