Реферат: Белорусский народный календарь (Народны каляндар беларусаў)
Жытцо рушыць…
(Дзiсенскi павет;
Чэрны, 1895)
…Перша святца i чым заняцца.
Казiмiрка – дроўцы сячы…
(Мiерскi раен; 1970)
Перша святца – новае летца
Святы Яня , боскi зданя,
Узяў кмочы залатыя, адамкнуў зямлю, пусцiў расу…
(Браслаўскi раен; 1963)
А святы Барыс – ен у бога павыш,
Ен канi пасе ў зяленых лугах
(Шырма, 1962).
Гэтыя прыклады адлюстроўваюць шматварыянтнасць язычнiцкага светаўспрымання, iмкненне прыстасаваць сваю веру да новай. У “валачобным календары” прадстаўлены ў якасцi Новага года i святы, час правядзення якiх залежыць ад становiшча нябесных свяцiл.
Первага свята – святога Вялiкдзень ,
Свят Вялiкдзень з красным яечкам…
(Шэйн, 1874)
Святы Iзбор
Упярод ступiць,
Зiмку зрадзiць,
Сошку ладзiць.
(Мiерскi раен, 1972)
Адначасова з варыянтамi валачобных песень, у якiх на першае месца ставiлiся вясновыя днi, бытавала i значная частка iх, дзе ўпамiналася зiмовае свята Ражаство:
Свято Ражаство
Упярод пашло
Новы гадок
Павеў радок
(Лепльскi раен, 1976)
Гiсторыя змен у каляндары, звязаны з перанясеннем святкавання Новага года, не простая. Рэформы натыкалiся на супрацiўленне народа, якi даражыў традыцыямi мiнулага i не прымаў душой новаўвядзеннi. Адчуваецца, што мацнейшыя веснавыя i зiмовыя традыцыi, якiя пусцiлi глыбокiя каранi ў свядомасцi народа, не далi развiцца новай рэлiгiйнай абраднасцi ў сялянскiм побыце. Тая частка Беларусi. Што была ў федэратыўным саюзе з Польшай, у 1582 годзе перайшла на грыгарыянскi стыль. Нечаканы пераход прынес шмат блытанiны i нават гора.
9 студзеня 1584 года ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм выйшла спецыяльная грамата, што прадпiсвала адзначаць святы ў новым стылi. Прынцыпова доўга карысталася старым календаром унiяцтва. У 1596 годзе пачынальнiкi ўнii Iпацiй Пацей i Кiрыла Тарлецкi зрабiлi спробу пераводу на новы стыль, але яна была няўдалай. У сваю чаргу сiнод Рэчы Паспалiтай сваiмi актамi неаднаразова прадпiсваў меры пакарання тых, хто выкарыстоўваў стары стыль. А царскiя ўлады ў далучаных беларускiх землях устанаўлiвалi стары юлiянскi каляндар i жорстка распраўлялiся з унiятамi. Цяпер беларускiя ўнiяты прыстасоўваюць свой каляндар да сучаснага летазлiчэння (грыгарыянскага стылю), а ўкраiнскiя карытаюцца старым.
Унiяцкi каляндар добра захоўваецца ў беларускай вуснай народнай творчасцi. Ен адлюстрованы ў народных прыказках, паданнях, песнях. Больш таго, можна мераваць, што ўнiяцкае асяроддзе з яго талерантнасцю, сувязю з народам, роднай мовай магло творча i дзейсна спрыяць уXVI – XVII стагоддзях як з’яўленню новых вусных твораў, так i развiццю многiх жанраў фальклору. Асаблiва гэта адносiцца да “каляндарных” жанраў: прыказак, павер’яў, паданнях, валачобных песень i iнш.
Народная памяць любоўна зберагае як нядаўнiя, так i старажытныя вераваннi сваiх продкаў.
Яшчэ да рэвалюцыi неаднаразова ставiлася пытанне аб рэформе календара, бо ен не быў дастаткова дакладны, у параўнаннi з астранамiчным разыходзiўся на некалькi сутак. У 1918 годзе дэкрэтам Саўнаркома краiны перайшла на грыгарыянскi каляндар. Згодна дэкрэту, датаю, што iшла за 31 студзеня, у тым годзе стала не 1, а 14 лютага. Прысвяткi i святы народнага календара на Беларусi сярод праваслаўных замацавалiся па старым стылi, а сярод католiкаў – па новым. Таму афiцыйны грамадзянскi Новы год адзначаецца па новым – 31 снежня, а на большай тэрыторыi Беларусi Каляды – з 7 па 19 снежня.
Першыя звесткi аб календары знаходзяцца ў “Астрамiравым евангеллi” (1056 - 1057).
Лiчыцца, што першы беларускi каляндар выдадзены ў 1587 годзе, аб чым засведчылi вiленскiя беларускiя календары 20 – 30-ых гадоў нашага стагоддзя. Магчыма, маецца на ўвазе “Календаръ римски новы”, выпушчаны ў згаданым годзе Герасiмам Сматрыцкiм у Астрозе, цi што-небудзь iншае. Але, як вядома, яшчэ ў 1522 годзе ў беларусаў iснавала “Малая падарожная кнiжка” – каляндар, “выложенный из греческого на русский язык доктором Франциском с Полоцка”. У гэтым друкаваным усходнеславянскiм царкоўна-астранамiчным календары, разлiчанным на 1523 – 1543 гады, побач з грыгарыянскiм летазлiчэннем дадзена i юлiянскае. Змешчаны “Псалтыр”, “Часаслоў”, некалькi канонаў, “Шасцiдневец”, “Саборнiк”, куды ўвайшлi “Святцы” i “Пасхалiя”. У “Малой падарожнай кнiжцы” славуты Скарына для сваiх землякоў на роднай беларускай мове тлумачыў асновы пазнання летазлiчэння.
Хрысцiянскi каляндар адлюстрованы на многiх гравюрах скарынаўскiх выданняў.
Новы этап у гiсторыi беларускага народнага календара звязаны з падзвiжнiцкай дзейнасцю фалькларыстаў i этнографаў А. Багдановiча, I. Бермана, Е. Раманава,
Я. Чачата, Ф.Карскага, М. Нiкiфароўскага i iнш. Яны сабралi багаты матэрыял, якi адлюстроўвае шматграннае духоўнае жыцце беларускага народа ў прыказках, прыкметах, песнях, абрадах, паданнях, гульнях, святах.
Да рэвалюцыi Беларускiя календары з рознымi патрэбнымi звесткамi друкавалiся ў Варшаве, Кракаве, Маскве, Петраградзе, Бярэсцi, Вiльнi, Гомелi, Гродне, Магiлеве, Менску, Полацку i iнш. Аднак сталую традыцыю iх выпуска па сутнасцi сфармiравалi выдаўцы “Нашай нiвы”. Першы выйшаў на 1910 год у друкарнi Марцiна Кухты ў Вiльнi. Аўтары iкнулiся, каб гэтыя невялiкiя кнiжачкi сталiся карыснымi i неабходнымi асноўнаму чытачу – селянiну. Каляндар падаваўся па месяцах у трох разделах: праваслаўным, рымска-каталiцкiм, грэка-каталiцкiм (унiяцкiм) i адпаведна на трох мовах – царкоўнаславянскай, польскай i беларускай. Ва ўнiяцкай частцы назвы свят i прысвяткаў траплялiся прастамоўныя, у канцы змяшчалi некаторыя прыказкi: Вялiкдзень (Пасха); Ражаство св. Iвана Хрысцiцеля (Рождество Iоанна Предтечи), i iнш. Хаця i каротка, але быў прадстаўлены яўрэйскi каляндар, што сведчыла аб дэмакратычнасцi i верацярпiмасцi ўкладальнiкаў.
У календары змешчаны розныя цiкавыя i карысныя матэрыялы – змены фаз Месяца, надвор’е, даты кiрмашоў на Беларусi i iнш. Акрамя таго, друкавалiся творы пiсьменнiкаў, фальклорныя матэрыялы, асвятлялiся палiтычныя i эканамiчныя пытаннi.