Реферат: Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковых тэкстаў. Сродкі арганізацыі навуковых тэкстаў

Назоўнікі:

• аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн-, -к: адлюстраванне, вылучэнне, вылічэнне, перасячэнне, наладка і інш.;

• назоўнікі, утвораныя ад уласных імёнаў: ампер, джоўль, ом, нобелій, кюрый і інш.;

• назоўнікі ў форме роднага склону, звязаныя шляхам “нанізвання”: метады атрымання выніку, працэсы абстрагавання розных ступеняў і інш.;

• рэчыўныя назоўнікі ў форме мн. ліку: газы, солі, смолы, окіслы, пары, металы і інш.

Прыметнікі:

• прыметнікі ў складзе ўстойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: праекцыйны апарат, амплітуднае размеркаванне, бінарнае поле, машынныя аперацыі і інш.;

• якасныя прыметнікі (як правіла, без ступеняў параўнання): вялікая калорыя, малая, але – найпрасцейшы закон, найбольшы агульны дзельнік;

• прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў, якія ўваходзяць у склад тэрміналагічных словазлучэнняў-паняццяў: дыяфантавы ўраўненні, алгебра булева, алгебра булахава і інш.;

• складаныя прыметнікі (часцей тэрміны): вектарна-матрычны, квазілінейны, клінаграфічны;

• субстантываваныя прыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку: прамая, крывая, датыкальная, аднаклетачныя і інш.

Дзеепрыметнікі:

• дзеепрыметнікі прошлага часу з суфіксамі -ўш-, -ш-, -л-, -н-, -ен-, -т-, -ан-: напісаныя, вылітыя, прарослыя, пасінеўшыя і інш., а таксама ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў: лінія разамкнутая, вышыня апушчаная і інш.;

• дзеепрыметнікі цяперашнягя часу з неўласцівымі беларускай мове суфіксамі -уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -ім-, якія ўваходзяць у склад тэрмінаў ці ўстойлівых спалучэнняў: азаціруючая атмасфера, цякучы стан, разглядаемы вопыт, кантралюемы тавар і інш.

• субстантываваныя дзеепрыметнікі ў форме адзіночнага ці множнага ліку: нахіленая, ламаная, пераменныя і інш.

Пры перакладзе з рускай мовы на беларускую дзеепрыметнікі з неўласцівымі для беларускай мовы суфіксамі -уч- (-юч-), -ач- (-яч-) лепш замяняць:

- даданым сказам: делящийся – які дзеліцца; представляющий – які выяўляе;

- назоўнікам: считывающее устройство – прыстасаванне для счытвання, управляющий – кіраўнік;

- прыметнікам: предшествующий – папярэдні.

Дзеясловы:

• дзеясловы ў форме 3-й асобы цяперашняга часу: адрозніваюць выразы, захоўваецца інфармацыя, абазначаюць пераменныя і інш.;

• дзеясловы ў форме будучага часу абвеснага ладу (са значэннем пазачасавасці і для надання рыс дыялагічнасці): выпішам ураўненне, дакажам тэарэму, зробім разлік і інш.;

• дзеясловы-інфінітывы ў спалучэнні з мадальнымі і іншымі словамі (са значэннем неабходнасці, як сродак вырашэння рэкамендацыі): трэба адзначыць, неабходна размяжоўваць, варта звярнуць увагу і інш.;

• зваротныя дзеясловы, характэрныя для навукова-тэхнічнага стылю, дзе яны падкрэсліваюць значэнне пастаянства:

запісваецца

інфармацыя счытваецца

перадаецца

Пры перакладзе на беларускую мову дзеяслоўныя суфіксы

-ірава-, -ырава-, характэрныя для іншамоўных дзеясловаў (лідзіраваць, суміраваць, эмігрыраваць), у большасці выпадкаў замяняюцца суфіксамі -ава-, -ява-: дэфармаваць, дыстыляваць, фатаграфаваць (гл. стар.8).

К-во Просмотров: 246
Бесплатно скачать Реферат: Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковых тэкстаў. Сродкі арганізацыі навуковых тэкстаў