Реферат: Кінесіка і прамоўніцкае майстэрства
“Як я рады вас бачыць! Якія вы ўсе прыгожыя!”. І чаму вы паверыце больш: словам альбо таму, што напісана на твары такога аратара? Думаецца, што міміцы.
Правіла №4: Хай тое, што вы гаворыце, поўнасцю адпавядае таму, што на вашым твары.
Жэсты
Знакаміты аратар старажытнасці Дэмасфен на пытанне, што трэба для добрага аратара, адказаў так: "Жэсты, жэсты і жэсты!"
Цяжка кантралявацьсваю міміку. Аднак таксама складана "падманваць" з дапамогай рук.
Жэст удакладняе думку, ажыўляе яе, у спалучэнні са словамі ўзмацняе яе эмацыйнае гучанне, спрыяе лепшаму ўспрыманню прамовы . У той жа час не ўсе жэсты выклікаюць спрыяльнае ўражанне. Сапраўды, дрэнна, калі прамоўца тузае сябе за вуха, пацірае кончык носу, папраўляе гальштук, круціць гузік, гэта значыць паўтарае нейкія механічныя, не звязаныя з сэнсам прамовы жэсты. Механічныя жэсты адцягваюць увагу слухача ад зместу прамовы, замінаюць яе ўспрыманню, нават раздражняюць. Нярэдка яны бываюць вынікам хвалявання аратара, сведчаць аб яго няўпэўненасці ў сабе.
Майстэрства аратара выяўляецца ва ўзмацненні ўздзеяння жэстам, мімікай. Залішняя віртуознасць не ўпрыгожвае аратара і выклікае іронію, непрыязнасць. Сцвярджаюць, што лепшы і самы дасканалы жэст той, які не заўважаюць слухачы , г.зн., які арганічна зліваецца са зместам прамовы.
У прамоўніцкім мастацтве выкарыстоўваюцца:
Рытмічныя жэсты . Яны падкрэсліваюць лагічны націск, запаволенне і паскарэнне прамовы, месца пауз. Напрыклад, запаволены рух направа пры вымаўленні фразы: "Кажа, што ваду цэдзіць". Альбо калі аратар расказвае пра кулямёт.
Эмацыйныя перадаюць адценні пачуццяў (сціснуты кулак, авальны рух рукі).Некаторыя з іх замацаваныя ва ўстойлівых спалучэннях. Напрыклад: біць сябе ў грудзі, стукнуць кулаком па стале, павярнуцца спіной , развесці рукамі, паказаць на дзверы.
Указальныя жэсты рэкамендуецца выкарыстоўваць увельмі рэдкіх выпадках, калі ёсць прадмет, на які можна паказаць.
Паказаць можна поглядам, рукой, пальцам, нагой, паваротам цела.
Некаторыя паказальныя жэсты маюць умоўны характар. Так, калі аратар паказвае сабе на грудзі - злева, дзе сэрца, кажучы: "У яго тут (жэст) нічога няма", то зразумела, гаворка ідзе аб бессардэчным, нячулым чалавеку.
Ілюстрацыйныя ўяўляюць прадмет, паказваюць яго. Якая спіраль, якія хвалі на моры?
Выкарыстоўваюцца:
· калі не хапае слоў, каб цалкам перадаць змест;
· калі адных слоў недастаткова па якім-небудзь прычынам (павышаная эмацыйнасць аратара, няўпэўненасць у тым, што адрасат усё разумее);
· калі неабходна дадаткова ўзмацніць уражанне і ўздзейнічаць на слухача.
Аднак, выкарыстоўваючы ілюстрацыйныя жэсты, трэба ведаць меру: нельга гэтымі жэстамі падмяняць мову слоў.
Сімвалічныя . Да гэтай групы адносяцца жэст катэгарычнасці (адмашка далонню правай рукі: Ніколі не пагаджуся, нідзе вы не знойдзіце ), жэст проціпастаўлення (далонь рукі выконвае ў паветры рух "там і тут": Нечага туды-сюды хадзіць, адно акно - на поўнач, другое - на поўдзень ), жэст раз'яднання (далоні расчыняюцца ў розныя бакі: Яны раз’ехаліся ), жэст абагульнення (авальны рух двума рукамі адначасова: Вось усё гэта ), жэст аб'яднання (пальцы або далоні рук злучаюцца: Толькі, аб’яднаўшыся, мы пераможам ).
Правілы карыстання жэстамі ў публічным выступе
1. Жэсты павінны быць міжвольнымі, натуральнымі.
2. Жэстыкуляцыя не павінна быць бесперапыннай
3. Уносіце разнастайнасць у жэстыкуляцыю.
4. Жэсты павінны адказваць свайму прызначэнню - дапамагаць выразнасці прамовы, а не замяняць яе.
5. Варта пазбягаць занадта дробных жэстаў (ля твара) і занадта буйных (не трэба заходзіць на тэрыторыю свайго слухача, яго інтымную зону)
Аратар не павінен быць клоунам, але і каменным істуканамці машынай ён таксама не павінен быць. Усяго ў меру. Аратар павінен быць чалавекам, натуральным і арганічным. Трэба знайсці той выраз твару, які, на ваш погляд, будзе выклікаць у вашага слухача толькі добрыя і прыемныя пачуцці, якому будуць давяраць, твар будзе добразычлівым, позу, пры якой адчуваеш сябе ўпэўнена і камфортна, тыя жэсты, якія цалкам адлюстроўваюць тое, што ты кажаш, безумоўна кантакт вачэй. Палова поспеху табе гарантаваная. Засталося напісаць выдатную прамову.
Кажуць, што 1хвіліна выступу адпавядае 25-30 хвілінам падрыхтоўкі. Таму трэба стаць перад люстэркам і пачаць прамаўляць словы, што вы напісалі і будзеце расказваць сваёй аудыторыі. Зафіксуйце тыя жэсты, позу, міміку, позірк вачэй, што, на ваш погляд, больш за ўсё адпавядаюць.
Усё атрымаецца. Поспехаў!