Реферат: Матэрыалы справаводства переяду Вялікага Літойскага(ХІV-XVIII ст.). "Літойськая метрыка"

«Кнiгi перапiсаў» уключаюць люстрацыi, попiсы замкаў, старостваў (падрабязнае апiсанне межаў з суседнiмi дзяржавамi). Гэтыя кнiгi ў агульнай нумарацыi фонду № 389 ЦДАСА складаюць № 559–582 i ахоплiваюць перыяд з 1542 па 1779 г.

Акрамя таго, у фондзе № 389 маецца адна кнiга розных зборнiкаў сапраўдных актаў XV – XVII ст. i сiгiлаты (рэестры спраў з пячаткамi). Як ужо адзначалася вышэй, пэўныя дакументы могуць знаходзiцца не на месцы, г. зн. не ў тых кнiгах, дзе сабраны адначасова выдадзеныя акты, частка дакументаў увогуле не скапiравана ў канцылярыi, iншыя ж былi ўнесены ў кнiгi Лiтоўскай Метрыкi, што не захавалася да нашага часу. У сувязi з гэтым значную цiкавасць уяўляюць кнiгi, якiя служылi для рэгiстрацыi дакументаў, канчаткова аформленых у канцылярыi, змацаваных пячаткай – кнiгi «сiгiлат». У адрозненне ад iншых кнiг, яны, такiм чынам, павiнны былi адлюстроўваць паслядоўнасць афармлення дакументаў у канцылярыi. На жаль, гэтыя кнiгi захавалiся фрагментарна. Да таго ж у «Кнiгах запiсаў» i ў «Кнiгах судовых спраў» таксама сустракаюцца матэрыялы, што паводле свайго тыпу наблiжаюцца да сiгiлатаў. Напрыклад, у кнiзе № 124 – запiсаў i 126 – судовых спраў скапiраваны сiгiлаты канцылярыi Сапегi 1649 – 1650 гг. Яны былi ўключаны ў кнiгi ў сувязi з тым, што падчас бiтвы пад Зборавам 15 жнiўня 1649 г. татары разрабавалi павозкi, дзе знаходзiлiся i дакументы-метрыкi. Толькi некалькi сшыткаў, уключаных затым у кнiгу № 124 – запiсаў, удалося сабраць у гразi на полi бою.

Як i ў кнiгах сiгiлат, так i у сiгiлатах 1649\50 гг. пазначана i дата прылажэння пячаткi, i дата, прастаўленая ў дакуменце. Пры гэтым, здаралася, дата прастаўлялася ў прывiлеях значна пазней, чым прыкладалася пячатка. Зараз складана меркаваць, з’яўлялiся такiя выпадкi выключэннем з агульнага правiла цi звычайнай практыкай, распаўсюджанай у пэўныя перыяды дзейнасцi канцылярыi ВКЛ.

3. Асноўныя этапы навуковага асваення i вывучэння

«Лiтоўскай Метрыкi». Гiсторыя фонду «Лiтоўская

Метрыка» (ЦДАСА РФ, № 389)

Гiсторыкi не маюць звестак, якiм быў поўны склад Метрыкi (старых i новых кнiг) у XVI – пачатку XVII ст. Iнвентарны вопiс архiва, складзены ў хуткiм часе пасля Лiвонскай вайны (да 1587), улiчваў толькi нязначную частку, яго «рэшткi» – 674 акты. Таму асаблiва каштоўны рэестр 1623 г. Метрыкi Вялiкага княства Лiтоўскага. Ён дазваляе даведацца аб тым, што захавалася да сярэдзiны XVII ст.

У далейшым час i абставiны яшчэ больш не шкадавалi матэрыялы архiва. Ваенныя падзеi сярэдзiны XVII i пачатку XVIII ст. выклiкалi шматлiкiя пераезды i страты. У сярэдзiне 1760-х гг. Метрыка ВКЛ была перавезена ў Варшаву (туды ж з Кракава перамясцiлi i «Каронную Метрыку»). У 1794 г., праз месяц пасля ўзяцця А. Суворавым сталiцы Рэчы Паспалiтай, было атрымана распараджэнне аб пераводзе ўсiх матэрыялаў дзяржаўнага архiва ў Санкт-Пецярбург. Тут асноўную частку дакументаў змясцiлi ў Сенат, а рэшту (дыпламатычнага характару) – у Калегiю замежных спраў. Дарэчы, частка матэрыялаў тады ж перададзена ў Прусiю, пазней частка дакументаў Лiтоўскай Метрыкi была перададзена ў Iмператарскую публiчную бiблiятэку (зараз iмя Салтыкова-Шчадрына) – папскiя булы, лiвонскiя акты, казацкiя хартыi. аднак шматлiкiя вынiкi з iх садзейнiчалi ўтварэнню аддзела Кнiг выпiсаў. Крыху

Спробы вывучэння i класiфiкацыi матэрыялаў Метрыкi былi зроблены ўжо ў 1803 – 1804 гг. экспедыцыяй Сената. Аднак сапраўдным этапам архiўнага i навуковага даследавання дакументаў дзяржаўнага архiва Вялiкага княства Лiтоўскага стала стварэнне Камiсii (1835 г.) для ўпарадкавання спраў Лiтоўскай Метрыкi ў мэтах практычнага карыстання прадстаўнiкамi дваранскiх радоў (пацвярджэнне i ўстанаўленне радавых праў, прывiлеяў i г. д.). Камiсiя падзялiла метрычныя справы на 12 аддзелаў: 1) кнiгi запiсаў; 2) судовыя справы; 3) публiчныя; 4) перапiсы;
5) выпiсы; 6) справы за пячаткай (сiгiлаты); 7) кнiгi «Непременного Совета»; 8) рэгiстры (рэестры); 9) кнiгi копiй; 10) старажытныя акты; 11) радаслоўныя; 12) карты i планы. Гэтая структура Метрыкi ў асноўным захоўваецца i зараз. Была праведзена перанумарацыя ў лiстах аддзелаў, зроблены запiсы аб колькасцi лiстоў у адзiнцы захавання.

Наступны важны этап у гiсторыi фонду «Літоўская Метрыка» (ЛМ) – перадача кнiг у Маскву (1887 г.) у Маскоўскi архiў Мiнiстэрства юстыцыi. З’яўляецца першы друкаваны вопiс Л. М. Пташыцкага (у аснове якога ляжыць вопiс Камiсii 1835 г.). Матэрыялы разбiты на аддзелы, у межах якiх дакументы падзялялiся на 2 часткi: А – кнiгi Лiтоўскiя, В – кнiгi Каронныя. У гэты ж час частка кнiг Лiтоўскай Метрыкi (пераважна справы дыпламатычнага характару) была перададзена ў Міністэрства замежных спраў, а «Каронная Метрыка» – у Варшаву.

Дарэчы, у 1921 г. у адпаведнасцi з Рыжскай мiрнай дамовай Беларусь была падзелена на часткi. У 1923 г. частка застаўшыхся кнiг «Кароннай Метрыкi» (каронныя судовыя i пiсцовыя кнiгi, Дзённiк Люблiнскага сейма, акты, што датычылiся Рускага i Польскага ваяводстваў i iнш.) была перададзены Польшчы. Тыя матэрыялы, што засталiся ў 1939 г. у Маскве, склалi ў ЦДАСА СССР фонд № 389.

У 1952 г. праведзена агульная нумарацыя адзiнак захавання ЛМ, пасля чаго падзел на аддзелы перастаў быць асновай архiўнага ўлiку i захаваўся як гiстарычнае паняцце. У 1954 г. да фонду ЛМ былi далучаны 15 кнiг i 62 дакументы т. зв. «Пасольскай метрыкi» (у тым лiку звесткi аб пагранiчных сутыкненнях i ўстанаўленнi мяжы памiж Маскоўскай дзяржавай i Вялiкiм княствам Лiтоўскiм.

У 1926 г. быў праведзены «Першы з’езд даследчыкаў беларускае архэолёгii i археографii». На з’ездзе з задавальненнем была заслухана iнфармацыя аб гатоўнасцi Цэнтрархiва РСФСР садзейнiчаць вяртанню архiўных фондаў, якія датычацца Беларусi, на яе тэрыторыю. Аднак працэсы канца 1920 – 1930-х гг. не дазволілі гэтаму ажыццявiцца. Зараз фонд № 389 па-ранейшаму знаходзiцца ў Цэнтральным дзяржаўным архiве старажытных актаў у Маскве.

4. Віды дакументавання і тэрміналогія Метрыкі

Спецыфіка дзейнасці канцылярыі Вялікага княства Літоўскага і фарміравання фонду «Літоўская Метрыка» ўскладняюць вылучэнне ўласна справаводчай дакументацыі з усяго корпуса названых крыніц. Аднак, выкарыстоўваючы методыку пераважнага функцыянальнага прызначэння дакумента, можна акрэсліць групу распарадчай дакументацыі (земскія, абласныя і валасныя ўставы, «навукі» (інструкцыі) паслам і іншым дзяржаўным служачым, сеймавыя лісты і інш.), а таксама спецыяльную групу судова-следчай дакументацыі.

Пры гэтым можна заўважыць, што адны і тыя ж тэрміны часам вызначалі розныя дакументы. Напрыклад, «уставы» – гэта і назва дакументаў заканадаўчага характару (сеймавыя, прынятыя на пасяджэннях гаспадара і паноў-рады), і тэрмін, пад якім можна сустрэць арганізацыйна-распарадчыя дакументы (рашэнні па пытаннях кіравання мытамі, корчмамі і г. д.).

Найбольш распаўсюджанымі формамі дакументавання ў «Кнігах запісаў» з’яўляюцца лісты і прывілеі. Вядомы лісты-распараджэнні мясцовым адміністрацыйным асобам па гаспадарчых і фінансавых пытаннях. Пад такім жа загалоўкам выпісваліся дакументы аб дазволе арганізоўваць кірмашы і таргі, адкрываць корчмы, гандляваць без мыту
і г. д. Прывілеі – вельмі распаўсюджаны від запісаў, які фіксаваў падараванні магнатам, шляхціцам («земянам»), прадстаўнікам мясцовай каралеўскай адміністрацыі правы на нерухомую маёмасць, арганізацыю кірмашоў, мяшчанам – на гандаль без мыту.

Такім чынам, прывілеі маюць шмат агульнага з лістамі, аднак у іх няма распараджэнняў, наказаў і іншых нормаў імператыўнага характару. Пры страце арыгіналаў дакументаў і ў некаторых іншых выпадках выдаваліся пацвярджэнні («потверженья»). Асобнай формай прывілеяў з’яўляліся «видимусы» (копіі). Блізкія да даравальных і пацвярджальных грамат «прызнанні» – афіцыйнае пацвярджэнне правоў і паўнамоцтваў, «вызнанне» – пацвярджэнне сапраўднасці дакумента асобамі, ад імя якіх ён складаўся.

У кнігах ЛМ прысутнічаюць таксама такія запісы, як «угода» – пагадненне, «квітанцыі» – паступленні сродкаў ад мытнікаў і справаздачы – «лічбы». У «Кнігах судовых спраў» часцей сустракаюцца такія тэрміны, як справа (судовая справа), «отложенье» – перанос слухання справы на іншы час, «припоминанье» – іскавая заява, «вызнанне» – паказанні сведкаў, «вырок» – рашэнне, прыгавор па справе вялікага князя ці ад яго імя паноў-рады, трыбунала.


Л IТАРАТУРА

1. Галенченко К. Я. Неизвестный реестр метрики Великого княжества Литовского в собрании П. П. Дубровского // Книга в Белоруссии: Книговедение, источники, библиография (сб. статей). Мн., 2001.

2. Пронштейн А.П., Задера А.Г. Методика работы над историческими источниками: Учеб.-метод. пособие. М., 2007.

3. Падрабязны аналіз крыніц заканадаўчых дакументаў гл.: Юхо І.А. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 2001.

К-во Просмотров: 171
Бесплатно скачать Реферат: Матэрыалы справаводства переяду Вялікага Літойскага(ХІV-XVIII ст.). "Літойськая метрыка"