Реферат: Нетрадыцыйныя рэлiгii

8.Ахмадзійцы.

9.Сатаніты.

І0.Ліга духоўнага адраджэння Санатана Дхарма.

11.Царква сайенталогіі.

І2.Таварыства адзінства духоўных культур "Адраджэнне".

13.Таварыства адраджэння культуры старажытных славян "Славянін".

14.Маладзёжны цэнтр славянскай культуры "Рус".


2. Нетрадыцыйныя рэлігійныя арганізацыі на Беларусі

Мы разгледзім толькі некаторыя нетрадыцыйныя рэлігійныя арганізацыі і рухі, якія зараз існуюць на Беларусі.

Новы Век (New Age) з'яўляецца зараз адным з найбольш папулярных псеўдарэлігійных рухаў у краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Акрэсліць ягоную сутнасць вельмі цяжка, бо Новы Век складаецца з вялікай колькасці разнастайных арганізацый і накірункаў. Аб'ядноўваюць іх пошукі "новай духоўнасці".

Заснавальнік Новага Веку невядомы. Сама назва гэтага руху з'явілася ў 70-я гг. у ЗША. Яго прыхільнікі лічаць, што наш час з'яўляецца пераломным у гісторыі чалавецтва. У выніку змен становішча Зямлі адносна зорак адбываецца пераход ад веку Рыб да веку Вадалея. Новы Век павінен надысці да 2062 г. Адбудуцца істотныя змены ў культуры: калі ўплыў сузор'я Рыб абумовіў антрапацэнтрычны, аналітычны, рацыянальны, патрыярхальны і еўропацэнтрычны характар сусветнай культуры, дык пад уплывам сузор'я Вадалея культура зробіцца космацэчтрычнай, сінтэтычнай, містычнай, феміністычнай і поліцэнтрычнай.

Адбудуцца таксам змены ў рэлігійнай сферы. Кожная са старых рэлігій веку Рыб (індуізм, будызм, хрысціянства, іслам і інш.) валодала толькі часткай ісціны. Яны выканалі сваё прызначэнне, і на змену ім у век Вадалея прыходзіць сінтэтычная духоўнасць, якая ўвасабляецца ў руху Новага Веку.

Для поглядаў яго прыхільнікаў характэрны наступныя рысы:

1.Акультызм. Лічаць, што развіццё чалавецтва адбываецца дзякуючы Духоўным Настаўнікам, якія валодаюць патаемнымі ведамі і складаюць Вялікае Белае Брацтва. Духоўнымі Настаўнікамі лічацца заснавальнікі рэлігій: Буда, Хрыстос, Маісей, Заратустра, Мухамед і інш.

2.Вера ў астралогію. Лічаць, што развіццё культуру чалавецтва залежыць ад становішча Зямлі адносна зорак. Уплыў кожнага сузор'я абумоўлівае спецыфічны тып культуры.

3.Пантэізм. Звышнатуральныя якасці прыпісваюцца як Сусвету ў цэлым, так і асобным яго часткам: Сонцу, вадзе, раслінам, камяням і г.д. Лічыцца, што ўсе яны насычаны духоўнасцю і аказваюць уплыў на чалавека.

4.Вера ў рэінкарнацыю. Лічаць, што чалавек перараджаецца, каб з кожным разам дасягнуць большай ступені духоўнасці.

5.Сінкрэтызм. Погляды прыхільнікаў Новага Веку ўяўляюць сабой мешаніну з палажэнняў многіх рэлігій. Да хрысціянства прыхільнікі Новага Веку ставяцца з падкрэсленай павагай, але лічаць, што яно не адпавядае сучасным умовам і патрабуе мадэрнізацыі.

Да руху Новага Веку на Беларусі належаць, як правіла, маладыя людзі, якія шукаюць "нечага духоўнага" ў жыцці. Яны ўтвараюць невялікія групы сяброў, сустракаюцца, ходзяць у паходы, слухаюць музыку, абмяркоўваюць "духоўную" літаратуру.

Найбольш вялікай з сучасных неаарыенталісцкіх рэлігійных арганізацый з'яўляецца Міжнароднае Таварыства Свядомасці Крышны. Яно налічвае прыкладна 700 тыс. прыхільнікаў. Цэнтр гэтай арганізацых знаходзіцца ў г.Маяпур (Індыя), але распаўсюджана яна пераважна ў краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Па свайму характару крышнаізм з'яўляецца неаіндуісцкім кірункам.

Узнікла Міжнароднае Таварыства Свядомасці Крышны ў 1966 г. у ЗША. Яго заснавальнікам з'яўляецца індыйскі прапаведнік Абхай Шыран Дэ (1896 - 1977), больш вядомы пад сваім рытуальным імем Бхакціведанта Свамі Прабхупада. Нарадзіўся ён у Калькуце (Індыя), скончыў тут універсітэт, займаўся бізнэсам. У 1950 г. пакінуў жонку і пяцярых дзяцей і зрабіўся манахам. У верасні 1965 г. ён прыязджае ў Нью-Йорк і пачынае прапаведаваць новае вучэнне, а праз год засноўвае Міжнароднае Таварыства Свядомасці Крышны.

Крушнаіты сцвярджаюць, што іх веравучэнне мае доўгую традыцыю, заснавальнікам якой з'яўляецца сам бог Крышна. Свяшчэнныя веды перадаваліся ад настаўнікаў іх вучням і, нарэшце, дайшлі да Свамі Прабхупады, які выклаў іх на зразумелай для людзей XX ст. мове ў сваей кнізе "Бхагават-Гіта як яна ёсць".

Імя "Крышна" перакладаецца як "Чорны", "Цёмны", "Цёмна-сіні", хаця самі крышнаіты перакладаюць яго як "Усёпрыцягваючы''. У традыцыйным індуізме Крышна лічыцца адной з дзесяці праяў (аватар) бога Вішну, але крышнаіты сцвярджаюць, што, наадварот, гэта Вішну - аватара Крышны, як, дарэчы, і ўсе астатнія багі.

Асноўная якасць Крышны, якая падкрэсліваецца крышнаітамі, - гэта яго шчодралюбства.. Сцвярджаецца, што ён меў 16.000 жонак, прычым кожную ноч быў адначасова з кожнай з іх. Схільнасць жанчын да Крышны тлумачыцца сімвалічна, як накіраванасць чалавечых душ да зліцця з Богам. Асноўны націск у крышнаізме робіцца на любоўным служэнні чалавека Крышне. Мэтай культавай дзейнасці лічыцца зліццё са свядомасцю Крышны.

Згодна з веравучэннем крышнаізму, асновай чалавека з'яўляецца душа. Яна жыве вечна, цела - толькі яе абалонка, і душа можа мяняць гэтую абалонку. Крышнаіты прызнаюць рэінкарнацыю: у адпаведнасці з добрай альбо дрэннай кармай душа пасля смерці пасяляецца ў чалавеку, жывёле альбо расліне. Такія перараджэнні могуць адбывацца бясконца, але чалавек здольны разарваць гэты ланцуг, шляхам асэнсавання сваёй духоўнай сутнасці і далучэння да адзінства з Крышнай.

Асноўным шляхам да гэтага з'яўляецца медытацыя. Лічыцца, што ў працэсе яе чалавек цалкам выключаецца з гэтага свету і канцэнтруецца на любві да Бога. Стан выключанасці дасягаецца праз спяванне мантры "Харэ Крышна, Харэ Крышна; Крышна, Крышна, Харэ Харэ; Харэ Рама, Харэ Рама; Рама Рама, Харэ Харэ". Тут "Харэ" - звяртанне да вышэйшай энергіі, "Крышна" і "Рама" - імёны Бога.

Крышнаіт абавязаны паўтараць гэтую форму 1728 разоў у дзень, а каб не збіцца з падліку, выкарыстоўваюцца пацеркі.

Вялікае значэнне ў крышнаізме надаецца самаабмежаванню чалавекам сваіх матэрыяльных патрэб. Забаронена есці мяса, рыбу, яйкі, насіць адзенне са скуры і шэрсці, бо ўсё гэта звязана з забойствам жывёл. Крышнаіты прапагандуюць вегетарыянскую ежу, адкрываюць вегетарыянскія сталовыя і кафэ. Забараняецца ўжыванне адурманьваючых і ўзбуджаючых рэчываў, у тым ліку тытуню, кавы, чаю. Асуджаюцца неўпарадкаваныя палавыя адносіны. Супругам дазваляецца ўступаць у палавую сувязь толькі тады, калі гэта можа прывесці да зачацця дзяцей. Разводы забаронены. Мужчыны-крышнаіты голяць галаву, пакідаючы толькі касічку, за якую Крышна "прыцягне іх да сябе". У час сваіх рытуалаў крышнаіты апранаюць традыцыйнае індыйскае адзенне, звычайна аранжавага колеру.

Лічыцца, што лепшым месцам для выканання ўсіх патрабаванняў крышнаізму з'яўляецца рэлігійная камуна (ашрам). Як правіла, у нашых умовах гэта кватэра, дзе пад кіраўніцтвам духоўнага настаўніка (гуру) вывучаецца "Бхагават-Гіта" і адпраўляецца культ. У асноўным ашрамы складаюцца з маладых людзей, прыкладна ад 18 да 30 гадоў.

К-во Просмотров: 230
Бесплатно скачать Реферат: Нетрадыцыйныя рэлiгii