Реферат: Паўстанне 1830-1831 гг. на Беларусі
Па прапановах камітэта ў заходніх губернях быў праведзены яшчэ шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на «выкараненне» тут польскага ўплыву. У маі 1832 г. як рассаднік «вальнадумства» і паланізму быў закрыты Віленскі універсітэт. Справаводства пераводзілася з польскай на рускую мову. Указам ад 25 чэрвеня 1840 г. у Беларусі і Літве адмянялася дзеянне Літоўскага статута і паўсюдна ўводзілася расійскае заканадаўства. Выкладанне ў навучальных установах пераводзілася на рускую мову. У 1836 г. было забаронена выкладанне польскай мовы як асобнага прадмета ва ўсіх тыпах навучальных устаноў. Польскія чыноўнікі вызваляліся ад займаемых пасад у органах дзяржаўнага кіравання, судах, асветы і культуры. На іх месца назначаліся толькі рускія чыноўнікі «благанадзейных паводзін». Ім прадстаўлялася перавага ў аплаце працы і забяспечваўся хуткі рост кар'еры. Расійскім чьшоўнікам і дваранам прадастаўляліся льготы пры набыцці дзяржаўных і канфіскаваных у шляхты маёнткаў. Прадпрымаліся меры і па перасяленню сюды казённых сялян з расійскіх губерняў. Але выхадцы з Расіі не замацоўваліся на беларускіх землях. Дваране і чыноўнікі, набыўшы на льготных умовах маенткі, перапрадавалі іх з вялікай выгадай для сябе, а сяляне перасяляліся неахвотна.
Каб аслабіць уплыў каталіцкай царквы, царскі ўрад паступова веў скарачэнне тут каталіцкага святарства, падрываючы адначасова яго эканамічную базу. У 1832 г. з гэтай мэтай былі ліквідаваны некамплектныя (немаючыя поўнага складу манахаў) каталіцкія манастыры, а іх памесці перададзены казне. У снежні 1841 г. ужо ўсе духавенства (праваслаўнае, каталіцкае і інш. канфесій) было пазбаўлена права мець зямельную ўласнасць на падставе, што гэта перашкаджае ім выконваць добрасумлена свае святарскія абавязкі. Але, пакольку ў праваслаўнага духавенства зямлі практычна не было, то ў выніку гэтай акцыі зямельнай уласнасці ў першую чаргу пазбавілася каталіцкая царква. У выніку гэтых мер колькасць дзяржаўных сялян у Беларусі ўзрасла на 100 тыс. душ мужчынскага полу.
Адначосова вялося наступленне на ўніяцкую царкву. Уладам удалося перацягнуць на свой бок вярхушку уніяцкага духавенства на чале з епіскапам Іосіфам Сямашкам, якія ў лютым 1839 г. склікалі ў Полацку царкоўны сабор, прыняўшы саборны акт з просьбай аб далучэнні уніяцкай царквы да праваслаўнай. 30 сакавіка 1839 г. Св. Сінод са згоды імператара зацвердзіў просьбу Полацкага сабора, у выніку чаго уніяцкая царква ў Беларусі была скасавана.
Літаратура
1. Гісторыя Беларусі. Пад рэд. А.Г. Каханоўскага. Мн., 1996.
2. Гісторыя Беларусі. Ч. 2. XIX-XX ст. Пад рэд. І.П. Крэнь і інш. Мн., 2002.
3. Грыцкевіч А. Паўстанне 1830-1831 // Энцыклапедыя «Гісторыя Беларусі». Т. 5. Мн., 1999.
4. Ковкель И.И., Ярмусик Э. С. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. Мн., 1998.
5. Ластоўскі В. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн., 1993.
6. Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994
7. Тарасава М. Дзекабрысты // Энцыклапедыя «Гісторыя Беларусі».Т.3. Мн., 1996.