Реферат: Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІ-першай палове ХІХ ст.

У лiпенi вайсковая камiсiя Часовага ўрада на чале з А. Сапегам прыступiлася да стварэння мясцовых узброеных сiл. Пяхота фармiравалася з рэкрутаў, а шляхта забяспечвала iх адзеннем i запасам прадуктаў. З цягам часу ў войску ВКЛ было сабрана каля 15 тыс. пяхоты і вершнікаў. У склад войска ўвайшоў лёгкі кавалерыйскі полк са шляхецкай i студэнцкай моладзi, артылерыйская батарэя, эскадрон беларускiх татар. Князь Д. Радзiвiл за свой кошт сфарміраваў полк уланаў у 3 тыс. чалавек. Ён жа быў прызначаны шэфам жандараў. У мэтах аховы парадку ў Магілёве быў створаны атрад стражы з 400 чал.

Галоўнай задачай акупацыйных (ваенных i грамадзянскiх улад) было харчовае i фуражнае забеспячэнне напалеонаўскай арміі. З цягам часу рэалiзацыя яе набыла гвалтоўныя рабаўнiцкiя формы. У вынiку шматлiкае гарадское насельнiцтва (Вiльнi, Вiцебска) сутыкнулася з голадам. У адказ на злоўжыванні французскiх фуражыраў сяляне сталі брацца за зброю. Асаблiвай актыўнасцю вызначылiся жыхары в. Трасцянкі Iгуменскага пав., якiя стварылi партызанскi атрад i ваявалi супраць ворага, а таксама супраць шляхты, якая яму дапамагала. Такiя ж партызанскiя атрады былi створаны сялянамi вёсак Стараселле, Мажаны, Ясмоны Барысаўскага і Жарцы Полацкага паветаў.

Узяўшы Маскву, Напалеон не дачакаўся прапаноў аб мiры. У той час, як яго армiя галадала і разам з дысцыплінай губляла кіраванне, рускае войска ў Таруцiна папаўнялася жывой сілай, боезапасам і прадуктамi. Руская армія не дапусцiла французскага пранiкнення ў паўднёвыя раёны краіны, прымушаючы акупантаў адступаць па імі ж разбуранай смаленскай дарозе ва ўмовах лютага марозу i голаду. Асобыя часці і групы вайскоўцаў падвяргаліся нападам казацкіх фарміраванняў і партызанскіх атрадаў. Склады харчавання ў Смаленску былі разрабаваны першымі салдатамі, якія дасягнулі горада. Правіянт і фураж, назапашаныя акупантамі і іх наймітамі ў Мінску і Віцебску, былі захоплены войскамі Вітгенштэйна і Чычагава.

Спроба рускiх палкаводцаў акружыць рэшткi французаў у раене Мiнска i Барысава поўнасцю не ўдалася, але 1416 лiстапада пры пераправе праз Бярэзiну французаў спасцігла сапраўдная катастрофа: да 30 тыс. чалавек тут знайшлі сабе магілу. 23 лiстапада ў Смаргонi Напалеон пакінуў войскі і з’ехаў у Парыж.

Пасля Маладзечна супрацiўленне французаў амаль перапынiлася. Беларускае войска неахвотна замагалася на баку Напалеона. Іх спроба спыніць рускіх пад Слонiмам і Вільняй скончыліся вялікімі для сябе людскімі стратамі. Рэшткi ацалелай беларускай пяхоты адыйшлi разам з Ю. Панятоўскiм у Польшчу i Прусiю.

Такім чынам, «Вялікая Французская армія» перастала існаваць. Рускія войскі страцілі каля 200 тыс. салдат. На Беларусі ахвярамі вайны стаў кожны чацвёрты жыхар, асабліва гараджане, колькасць якіх зза голаду і хвароб зменшылася ўдваяутрая. Нягледзячы на страты і разбурэнні, царскі ўрад не змяншаў цяжар павіннасцей з сялян. Разлік сялян на скасаванне прыгону пасля вайны не спраўдзіўся.

У пачатку 1813 г. руская армія перайшла дзяржаўную мяжу і рушыла на Францыю. Напалеон спрабаваў узяць рэванш за няўдалую рускую кампанію, але быў канчаткова разбіты пад Ватэрлоа.

1 кастрычніка 1814 г. у Вене адкрыўся кангрэс еўрапейскіх манархаў, каб вызначыць пасляваенныя граніцы на карысць саюзнікаў – пераможцаў напалеонаўскай Францыі. Так, паводле падпісанага 9 чэрвеня 1815 г. «Заключнага акту», Герцагства Варшаўскае пераходзіла да Расii. Хоць Аляксандр I абвяшчаў сябе «каралем польскім», палякі набывалі так званую «канстытуцыйную хартыю» і разам з ёй істотную аўтаномію. Кіраванне Царствам Польскім здзяйсняў Адміністрацыйны савет на чале з братам імператара Канстанцінам.

Такім чынам, з разгромам войск Напалеона другая пасля паўстання Т. Касцюшкі спроба палякаў аднавіць сваю дзяржаўнасць пацярпела няўдачу. Нягледзячы спрыяльныя для польскай шляхты ўмовы далейшага ўнутрыпалітычнага існавання Польшчы, ідэя аднаўлення незалежнай, у межах 1772 г. РП заставалася непарушнай

3. Грамадскапалітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст.

Падзеі, звязаныя з войнамі Напалеона і ўдзел у іх шляхты, надалі значны імпульс грамадскапалітычнаму жыццю ў заходняй ускраіне Расійскай імперыі. Адным з цэнтраў яго заставалася Вільня. Няўдалыя спадзяванні мясцовага насельніцтва на адраджэнне ВКЛ і РП не знізілі яго антырасійскіх настрояў. Студэнцтва ўніверсітэта стварала спрыяльнае асяроддзе для фарміравання нацыянальнай свядомасці, вольналюбівых ідэй. Так, члены «Таварыства шубраўцаў» (гультаёў) ставілі на мэце з дапамогай сатыры змагацца за высокамаральнага чалавека. Таму ж служыла іх газета «Ведамасцi брукавыя».

1 кастрычніка 1817 г. было створана «Таварыства сяброў карыснай забавы», якое крыху пазней пры ўдзеле Я. Чачота і Т. Зана было рэарганізавана ў «Таварыства філаматаў» (тых, хто імкнецца да ведаў). Усе ўдзельнікі імкнуліся шляхам адукацыi прынесці карысць Айчыне, якой лічылі РП. Філаматы вывучалі працы асветнікаў, гісторыю і духоўную культуру роднага краю. Яны пісалі творы па навуковых праблемах, літаратурныя сачыненні, вялі дыскусіі аб прачытаных кнігах. Пад уплывам прафесара ўніверсітэта І. Лялевеля члены таварыства захапіліся грамадскапалітычнай тэматыкай. Да іх далучыліся будучыя змагары за незалежную РП І. Дамейка, М. Рукевіч і інш.

У 1820 г. па ініцыятыве найбольш актыўных філаматаў – А. Мiцкевiча, Я. Чачота і Т. Зана было створана так званае «Таварыства прамянiстых», у якое ўвайшло 168 чал. Паводле статуту, яно мусіла клапаціцца аб павышэнні маральнага і інтэлектуальнага ўзроўню студэнтаў. Увага да яго з боку гарадской моладзі ўзрасла да такой ступені, што будынак універсітэта стаў для «прамяністых» цесным. І прамяністыя, і іх прыхільнікі карысталіся дасягненнямі народнай культуры, папулярызавалі гістарычнае мінулае і г. д. Такім чынам, іх дзейнасць выйшла далёка за межы ўніверсітэта, што паслужыла фармальнай падставай для яе перапынення кіраўніцтвам універсітэта.

Але кіруючае ядро «філаматаў» і «прамянiстых» утварыла новую, на гэта раз тайную суполку – «Таварыства фiларэтаў» (аматараў дабрадзейнасцi) пад старшынствам Т. Зана, якое дзейнічала ва ўніверсітэце з 1820 па 1823 гг. Філарэты выказвалі прыхільнасць ідэі адраджэння РП. На гэтай аснове будавалася ўся іх навуковаасветніцкая праца, прапаганда і агітацыя. У мэтах канспiрацыi таварыства падзялялася на пяць cекцый, якiя ў сваю складаліся з гурткоў. Кола філарэтаў пашыралася за кошт новых членаў, прычым, не толькі студэнтаў, а інтэлігентаў, прагрэсіўнай шляхты і інш. Усяго арганізацыя налічвала 200300 чал. Такія ж таварыствы ўзніклі ў асяроддзі навучэнцаў Віцебска, Полацка і Беластока.

Яшчэ ў 1822 г. Аляксандр I выдаў указ аб забароне тайных арганізацый на тэрыторыі Царства Польскага і заходніх губерняў. У чэрвені 1823 г. пад кіраўніцтвам сенатара М. Навасільцава была створана следчая камісія ў Віленскай навучальнай акрузе. У 1823 г. паліцыя Вільні выявіла дзейнасць тайнай арганізацыі і ў выніку працяглага, больш чым год, следства пад суд трапіла 108 чал., з якіх 20 былі прыгавораны да турэмнага зняволення з далейшай ссылкай (Т. Зан, А. Сузін, Я. Чачот) і высылкі ўглыб Расіі (А. Міцкевіч).

Нягледзячы на пэўную нацыянальнапатрыятычную скіраванасць віленскіх таварыстаў, іх дзейнасць уяўляла сабой частку агульнарасійскага руху, скіраванага супраць неабмежаванага самаўладдзя і прыгнёту народу. Так, у асяроддзi рускай элiты, якой з’яўлялася дваранст ва, узнiк моцны рух за рэфармаванне дзяржаўнага ладу i грамадскага жыцця. У далейшым яго ўдзельнiкi увайшлi у гiсторыю пад назвай «дзекабрыстаў». На пачатку 1820х гг. у краiне склалiся два буйнейшыя тайныя таварыствы – Паўночнае ў Пецярбургу на чале з М. Мураўёвым i Паўднёвае – у Тульчыне (Украiна) на чале з П. Пестэлем. Размяшчэнне на тэрыторыi Беларусi расiйскiх узброеных сiл (Лiтоўскi корпус) спрыяла ўзнiкненню афiцэрскiх тайных суполак, звязаных з Паўночным або Паўднёвым таварыствамi. На Беларусi у розны час жылi i дзейнiчалi М. Мураўёў, М. Лунiн, Я. Абаленскi i iнш.

Каб прыцягнуць польскую шляхту да сумеснай барацьбы, П. Пестэль згаджаўся на перадачу РП Вiленскай, Гродзенскай, часткi Мiнскай губерняў. У распрацаванай ім «Русской правде» было запісана, што беларусы не могуць быць самастойнымі і зза слабасці сваёй ніколі не змогуць стварыць асобнай дзяржавы.

М. Мураўёў у сваёй «Канстытуцыi» прадугледжваў федэратыўны лад Расii у складзе асобных тэрыторый па ўзору ЗША. Лiтоўскабеларускiя землi планавалася ўключыць у дзве дзяржавы: Заходнюю (са сталiцай у Вiльні) i Дняпроўскую (са сталiцай у Смаленску).

Члены Паўднёвага таварыства С. МураўёўАпостал, М. БястужаўРумiн i iншыя, якiя служылi у Бабруйску, распрацавалi план дзяржаўнага перавароту. Пачатак яго звязваўся з арыштам Аляксандра I, яго брата Мiкалая i усёй свiты ў час меўшага адбыцца наведвання імі бабруйскай крэпасцi. Але «Бабруйскi план» не знайшоў падтрымкi у змоўшчыкаў і царская інспекцыя бабруйскай крэпасці 13 верасня 1823 г. прайшла без эксцэсаў.

Свае планы адносна расійскага самаўладдзя будавала і польская шляхта. Так, у 1820х гадах у Царстве Польскім група афiцэраў стварыла так званае «Патрыятычнае таварыства», якое мела свой Статут, Цэнтральны камiтэт, а таксама 7 правiнцыяльных аддзелаў, у тым лiку Лiтоўскi з цэнтрам у Вiльнi. Асноўнай мэтай усёй арганiзацыi з’яўлялася адраджэнне РП у межах 1772 г. У Лiтоўскi правiнцыяльны камiтэт уваходзiлi К. Радзiвiл, генерал Вайнiловiч, граф Солтан і інш. Члены таварыства шукалі прыхільнікаў у Лiтоўскiм корпусе, стваралi арсенал зброi у Вiльнi, але зза правалаў у Варшаве былі вымушаны перапыніць сваю дзейнасць. Пасля разгрому паўстання на Сенацкай плошчы 14 снежня 1825 г. следству стала вядома аб кантактах дзекабрыстаў і асобныя члены Патрыятычнага таварыства былі асуджаны.

У 18211826 гг. у Беластоцкай i Свiслацкай гiмназiях дзейнiчала тайнае таварыства культурнаасветніцкага накірунку «Заране» у ліку 50 чал. на чале з Ф. Ляховiчам. Яны ставілі на мэце ўдасканаленне сваіх характараў, фарміраванне грамадскіх густаў, захаванне польскай мовы, што, на іх думку, магло паспрыяць адраджэнню РП. Каб абуджаць патрыятычныя пачуцці, заране насілі прозвішчы славутых суайчыннікаў (Б. Харобрага, С. Баторыя, Ю. Панятоўскага).

У 1825 г. Ф. Ляховіч даведаўся аб існаванні ў Беластоку «Таварыства ваенных сяброў» і прыняў рашэнне наладзіць з ім сувязі. Гэтае таварыства ў складзе 45 чал. узнікла па iнiцыятыве былога фiламата М. Рукевiча і афіцэраў асобага Лiтоўскага корпуса капiтана К. Iгельстрома і паручыка А. Вягелiна. Да восені 1825 г. беластоцкія «Заране» дзейнічалі сумесна з імі, а затым самастойна.

Адгалоскi паўстання сталічных дзекабрыстаў мелі месца на Беласточчыне i у Бабруйску. Пасля няўдалай спробы сарваць прысягу Мiкалаю I салдат Лiтоўскага пiянернага батальёна 24 снежня 1825 г. у м. Браньск на Беласточчыне былi пакараны кіраўнікі і шэраговыя члены «Таварыства ваенных сяброў» Рукевiч, Вягелiн, Iгельстром.

Такім чынам, тайныя таварыствы на Беларусі былі знішчаны ўладамі або перасталі існаваць па іншых прычынах. Тыя веды, духоўныя каштоўнасці і ідэі, якія прапагандаваліся філаматамі, філарэтамі, заранамі і інш., спрыялі ўмацаванню польскай нацыянальнай свядомасці і патрыятызму. Наколькі моцнымі былі наступствы дзейнасці таварыстваў, сведчылі падзеі паўстання ў Польшчы, Літве і Беларусі (18301831) пад лозунгам адраджэння РП у межах 1772 г.

4. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва

Феадальнае землеўладанне, якое ўсталявалася на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў часы ВКЛ і ахоплівала амаль 75% ад усіх зямель, набыло далейшае развіццё ў Расійскай імперыі. Па занятасці насельніцтва і аб’ёму прадукцыі сельская гаспадарка адыгрывала вядучую ролю ў эканоміцы. Асноўнымі пастаўшчыкамі хлеба на ўнутраны і знешні рынак з’яўляліся памешчыкі. Галоўную вытворчую сілу складалі прыгонныя, колькасць якіх у 1795 г. дасягала 84,4 % усіх сялян. Пры гэтым у заходніх губернях больш актыўна выкарыстоўвалася праца парабкаў. У 18401850х гг. у фальварках і маёнтках сталі ўкараняцца новыя метады апрацоўкі глебы, выкарыстоўвацца першыя сельскагаспадарчыя машыны. Са збожжавых культур большае распаўсюджанне мела азімае жыта, яравыя ячмень і авёс. З кожнага пасеянага зерня збіралася 3 або 3, 5. У канцы ХІХ да традыцыйных тэхнічных культур – ільну і канопляў далучылася бульба. Вытворчасць збожжа набывала таварны характар. Да канца XVIII ст. буйныя гаспадаркі пастаўлялі на рынак каля 75 % жыта, 4555 % – ячменю, аўса, гароху, бульбы.

У сярэдзіне ХІХ ст. пасевы цукровых буракоў узраслі да 2 400 дзесяцін, а ўраджайнасць узрасла ў 6 разоў.

Жывёлагадоўля таксама з’яўлялася важнай галіной сельскай гаспадаркі. Акрамя мясамалочнай жывёлагадоўлі, у Мінскай і Гродзенскай губ. пашырылася развядзенне мерыносавых авечак у мэтах вытворчасці і нарыхтоўкі танкаруннай воўны для суконных мануфактур. Для ўласных патрэб сяляне разводзілі лён, каноплі, тытунь, буракі і інш. Ураджай збожжавых (сам–23) быў горшым, чым у панскай гаспадарцы. Акрамя таго, невялікія памеры зямельных надзелаў (1215 дзес. – у заходніх паветах Беларусі, і нават 812 – у астатніх) пры адсталай тэхніцы і тэхналогіі землеапрацоўкі і іншыя фактары не маглі задаволіць патрэбы вясковых працаўнікоў у хлебе. Невыпадкова, у другой палове ХІХ ст. найважнейшым харчовым прадуктам сялянскай сям’і зрабілася бульба.

Каб знайсці сродкі на падтрыманне жыццядзейнасці сям’і і выплату падаткаў селянін быў вымушаны ў вольны ад сельскагаспадарчых работ час займацца хатнімі (ткацтва, ганчарства, бандарства і інш.) і адхожымі промысламі. Будаўнічыя, дарожныя і іншыя работы давалі магчымасць сялянам палепшыць стан сваёй гаспадаркі. Памешчыкі прагрэсіўных поглядаў не перашкаджалі ім у пошуку дадатковага заробку і не душылі іх падаткамі. У выніку хатняе рамяство, адхожыя промыслы, сувязь з рынкам давала магчымасць асобным сялянам забыцца на беднасць. У выніку нават у асяроддзі прыгонных сталі з’яўляцца заможныя гаспадары, які мелі магчымасць браць у арэнду памешчыцкую або дзяржаўную зямлю, і нават выкарыстоўваць наёмную працу сваіх аднавяскоўцаў. Але ў цэлым па прычыне поўнай залежнасці селяніна ад памешчыкаў яго ўцягненне ў працэс фарміравання капіталістычных адносін адбываўся значна павольней.

К-во Просмотров: 170
Бесплатно скачать Реферат: Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІ-першай палове ХІХ ст.