Реферат: Рэлігія ў першабытным грамадстве

Магія займала вельмі важнае месца ў жыцці першабытных людзей і пранізвала ўсе яго сферы. Існуе шмат яе класіфікацый у залежнасці ад розных крытэрыяў.

Так па мэтах, на дасягненне якіх яна была накіравана, магія па-дзяляецца на шкодную і спрыяльную.

Шкодная (чорная) магія накіравана на прычыненне іншаму чалавеку альбо групе людзей якога-небудзь зла: хваробы, смерці, неўраджаю, падзяжу скаціны і г.д.

Спрыяльная (белая) магія накіравана на забеспячэнне поспеху ў якім-небудзь відзе чалавечай жьщцядзейнасці: вайне, паляванні, каханні і г.д., альбо стварэнне спрыяльных умоў жыцця: здароўя, дабрабыту, добрага надвор'я і г.д.

У залежнасці ад спосабаў уздзеяння магія падзяляецца на кантактную, ініцыяльную, парцыяльную, імітатыўную, катартычную, апатрапеічную і вербальную.

Пры кантактнай магіі адбываецца непасрэднае судакрананве паміж аб'ектам уздеяння і носьбітам звышнатуральнай сілы. Гэта можа быць нашэнне амулетаў, дакрананне да вызначаных прадметаў альбо людзей, амавенне з магічнымі мэтамі і г.д.

Пры ініцыяльнай магіі чалавек пачынае той працес, якога ён дабіваецца, як быццам бы скранае справу з месца, праяўляе ініцыятыву. Напрыклад, верылі, што калі выстраліць з лука ў бок паселішча варожага племені, гэта прывядзе да таго, што яго мужчыны будуць паміраць ад стрэл.

Пры парцыяльнай магіі ўздзеянне накіроўвалася не на сам аб'ект, а на яго частку. Напрыклад, для ўплыву на чалавека выкарыстоўваліся ягоныя валасы, абрэзкі пазногцяў, пот і г.д.

Пры імітатыўнай магіі адбывалася імітацыя пажаданых працэсаў, альбо ўздзеянне накіроўвалася не на сам аб'ект, а на ягонага намесніка. Напрыклад, перад выхадам на паляванне мужчыны імітавалі, як яны будуць забіваць звера. Пры гэтым у якасці намесніка апошняга магло выступаць ягонае чучала.

Пры катартычнай магіі пажаданая мэта дасягаецца праз рытуальнае ачышчэнне чалавека. Напрыклад, пасля нараджэння дзіцяці жанчына лічылася нячыстай. 3 мэтай ачышчэння яе абмывалі ў вадзе, акурвалі дымам і г.д.

Пры апатрапеічнай магіі мэта дасягалася праз выгнанне злых сіл, альбо ўстрыманне ад вызначаных дзеянняў. Напрыклад, перад паляваннем альбо вайной мужчыны ўстрымліваліся ад палавых кантактаў ,каб не страціць сваю моц.

Пры вербальнай магіі мэта дасягалася праз уздзеянне словам. Сюды адносяцца замовы, заклінанні і праклёны.

У залежнасціад сферы ўздзеяння вылучаюць вытворчую, ваенную, лячэбную, любоўную, метэрыалагічную і г.д. магію.

Вытворчая магія накіравана на забеспячэнне поспеху ў якой-небудзь галіне працоўнай дзейнасці: паляванні, земляробстве, будаўніцтве і г.д.

Ваенная магія накравана на забеспячэнне перамогі ў ваенных дзеяннях. Мае дваісты характар: а) спрыяльны – магічныя абрады ажыццяўляюцца з мэтай дапамагчы сваім воінам, а таксама надаць ім смеласць, моц, спрытнасць і г.д.; б) шкодны - мэта магічных дзеянняў – прынесці шкоду ворагам, а таксама аслабіць іх баявыя якасці.

Лячэбная магія накіравана на вылечванне розных хвароб альбо іх прадухіленне. Да гэтага віду таксама адносяцца абрады, якія павінны забяспечыць паспяховыя роды ў жанчыны.

Любоўная (эратычная) магія накіравана на сферу кахання. Як правіла , яе мэта – выклікаць прыхільнасць у прадстаўніка супрацьлеглага полу, але таксама яна можа быць накіравана на знішчэнне сімпатыі да выканаўца абрада альбо да саперніка (саперніцы), забеспячэнне ўдалага палавога акту, прадухленне альбо спрыянне цяжарнасці, стварэнне моцнай сям”і і г.д.

Метэрыалагічная магія накіравана на змену надвор'я. Можа быць як спрыяльнай – забеспячэнне добрых прыродных умоу для сваей дзейнасці, так і шкоднай – стварэнне дрэнных умоў для ворагаў.

Фетышызм (ад партуг. feitico --амулет, вядзьмарства) – прыпіcванне звышнатуральных якасцей матэрыяльным прадметам. Тэрмін быў уведзены ў навуковае словаўжыванне ў пачатку ХVIII стагоддзя галандскім падарожнікам В.Босманам.

У якасці фетышаў могуць выступаць самыя розныя прадметы, як створаныя чалавекам, так і прыродныя. Прычынай узнікнення фетышызму, як і астатніх форм элементарнага рэлігійнага жыцця, з'яўляецца тое, што першабытны чалевек не аддзяляў сябе ад наваколля і прыпісваў рэчам і з'явам чалавечыя якасці.

3 аб'ектаў прыроды звычайна фетышамі рабіліся тыя, якія мелі незвычайную форму і таму аказалі ўплыў на ўражанне людзей. Гэта мог быць дуб, абпалены маланкай, камень, які нагадвае чалавека альбо звера і г.д. Таксама ў якасці фетышаў маглі ўспрымацца прадметы, якія адыгралі нейкую ролю у чалавечым жыцці: дрэва, што дапамагло схавацца ад ворагаў, крыніца, якая давала племені ваду і г.д. Звышнатуральныя якасці маглі прыпісвацца агню, вадзе, зямлі і іншым прыродным аб'ектам і з'вам. У гэтым выпадку яны ператвараліся ў фетышы.

Найчасцей ролю фетышаў выконвалі чалавечыя вырабы. У залежнасці ад свайго звышнатуральнага прызначэння яны падзяляюцца на амулеты, талісманы і ідалы.

Амулеты - прадметы, якія павінны былі засцерагчы чалавека ад розных няшчасцяў: сурокаў, хваробы, смерці, падману і г.д. Як правіла, у якасці амулетаў выкарыстоўваліся прадметы невялікіх памераў, якія чалавек мог пастаянна мець пры сабе: адведным чынам апрацаваныя каменьчыкі, часткі раслін адьбо жывёл, розныя ўпрыгожанні. Функцыю амулета магла выконваць татуіроўка.

Талісманы - прадметы, якія павінны былі забяспечыць здароўе і дабрабыт чалавека, а таксама поспех у розных відах дзейнасці. У якасці талісманаў выкарыстоўваліся тыя ж вырабы, што і ў якасці амулетаў.

Ідал - прадмет, якому нададзена форма чалавека альбо жывёлы і які можа выконваць просьбы і пажаданні. У адрозненне ад амулетаў і талісманаў, якія ажыццяўлялі свае звышнатуральныя функцыі аўтаматычна, проста ў сілу іх ужывання, ідалаў трэба было прасіць і, адпаведна, дзякваць ім за выкананне просьбы.

Матэрыяльным предметам маглі прыпісвацца не толькі станоўчыя, але і адмоўныя звышнатуральныя якасці. Апошнімі, як правіла, валодаў труп чалавека. Таму яго трэба было хаваць і ачышчацца пасля кантактавання з ім.

Неабходна падкрэсліць адрозненне паміж разгледжанымі вышэй элементарнымі формамі рэлігійнага жыцця і тымі абрадамі і рытуаламі, якія выконваюцца ў рэлігіях, узнікшых на больш позніх этапах гістарычнага развіцця, такіх як іудаізм, будызм, хрысціянства, іслам і іншых. У гэтых рэлігіях адбываецца звяртанне да звышнатуральнага, падпарадкаванне і служэнне яму. Таму абрады і рытуалы, а таксама рэчы, якія пры гэтым выкарыстоўваюцца маюць тут, строга кажучы, чыста сімвалічны сэнс. Усе яны указваюць на звышнатуральнае, якое знаходзіцца "па-за" імі. Напрыклад, калі хрысціяне шануюць крыжы і іконы, гэта зусім не значыць, што звышнатуральныя якасці прыпісваюцца дадзеным кавалкам металу альбо дрэва: усе гэтыя прадметы – толькі знакі прысутнасці Бога. Альбо калі мусульманін становіцца на калені, кланяецца і просіць аб нечым Алаха, гэта не значыць, што ён звязвае выкананне сваей просьбы непасрэдна з тымі рухамі, якія робіць. Мусульманін звяртаецца да Алаха, дэманструе Яму пакорлівасць, і толькі ад Яго залежыць векананне просьбы.

Першабытны ж чалавек не адрозніваў натуральнага ад звышнатуральнага, і тое і другое з’яўлялася часткай яго непасрэднага жыццёвага асяроддзя. Таму у фетышызме звышнатуральныя якасці прыпісваліся самому матэрыяльнаму предмету, магічныя дзеянні самі па сабе, толькі ў сілу іх выканання, павінны былі забяспечыць патрэбны вынік, душа ў анімізме звязвалася з крывёй і даханнем, а татэм успрымаўся як рэальны продак кожнага члена роду.

Зараз элементарная формы рэлігійнага жыцця захаваліся ў народаў, якія знаходзяцца на першабытна-абшчыннай ступені развіцця, як другасныя і ўстарэлыя элементы ў некаторых рэлігійных накірунках, а таксама ў якасці забабонаў штодзеннага жыцця.

К-во Просмотров: 161
Бесплатно скачать Реферат: Рэлігія ў першабытным грамадстве