Реферат: Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР ў 1950-1960-х гг.

Такім чынам, прадугледжвалася адначасовае ўмацаванне і цэнтралізаванага кіравання народнай гаспадаркай і пашырэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятывы калектываў прадпрыемстваў. Зразумела, што такое спалучэнне эканамічньіх і дырэктыўных метадаў было цяжка сумяшчальным.

Новыя метады планавання і эканамічнага стымулявання, што ўкараняліся з 1966 г., з'явіліся адметнай рысай восьмага пяцігадовага плана (1966-1970). Першым у рэспубліцы пачаў працаваць па-новаму калектыў Гомельскага шклозавода, а ўсяго ў 1966 г. - 40 прадпрыемстваў. Яны ў наступным годзе самі прасілі вышэйшыя органы павялічыць ім планавыя заданні па аб'ёму рэалізацыі больш чым на 60 млн. рублёў і па прыбытку - на 20 млн рублёў. Распаўсюджванне рэформы ўшыр на Беларусі ішло даволі паспяхова, бо першымі на новыя ўмовы гаспадарання сталі пераходзіць лепшыя ў сваіх галінах прадпрыемствы. Натуральна, яны мелі магчымасць захаваць сваіх рабочых. Але калі рэформа распаўсюдзілася на цэлыя галіны, то стала відавочным: міністэрствы па-ранейшаму забіраюць сродкі ў прадпрыемстваў перадавых і перадаюць адстаючым. Галоўным паказчыкам дзейнасці прадпрыемства заставаўся план. Перадавіком лічыўся не той, хто ўзяў больш напружанае заданне, а той, хто перавыканаў план. Усялякае перавыкананне плана між тым выклікала змену прапорцый, устаноўленых народна-гаспадарчым планам і садзейнічала арытміі вытворчасці. Зразумела, што ўсё вышэйпералічанае вызывалася да жыцця паступовым узмацненнем адміністрацыйнай сістэмы. Міністэрствы захавалі ў сваіх руках важнейшы сродак уздзеяння на прадпрыемствы – цэтралізаванае размеркаванне фондаў. Прадпрыемства не магло нават абскардзіць рашэнні вышэйстаячага кіраўніцтва, бо не быў выпрацаваны дакладны механізм юрыдычнай абароны правоў працоўнага калектыву.

Не дала неабходнага эфекту і механічная замена тэрытарыяльнага прынцыпу кіравання галіновым. Ужо ў восьмай пяцігодцы (1966-1970) асобныя міністэрствы парушылі тыя сувязі, якія склаліся ў рэспубліцы.

У другой палове 1960-х гг. асабліва выразна акрэсліліся супярэчнасці, увогуле характэрныя для развіцця беларускай прамысловасці ў пасляваенныя дзесяцігоддзі. 3 аднаго боку, высокія тэмпы развіцця электраэнергетыкі, нафтаздабываючай, нафтаперапрацоўчай, хімічнай, паліўнай прамысловасці, радыёэлектронікі, прыборабудаўніцтва, высокадакладнага станкабудавання. 3 другога, нізкі ўзровень механізацыі дапаможных працэсаў. Прыкладна палова ўсіх рабочых прамысловасці БССР была занята на дапаможных працэсах. У прадпрыемстваў не было эканамічнай зацікаўленасці ў зніжэнні ўдзельнай вагі ручной працы, у змяншэнні колькасці працуючых, бо гэта было звязана з памяншэннем планавых памераў фонду заработнай платы. Апошні паказчык кіраўнікі заводаў і фабрык, наадварот, імкнуліся павялічыць, таму што ў працэнтах да яго вызначаліся фонды матэрыяльнага заахвочвання сацыяльна-культурных і жыллёвых мерапрыемстваў. Як вынік, 50% прыросту прамысловай прадукцыі ў 1966-1970 гг. было атрымана за кошт павелічэння колькасці працуючых. Адпаведна павялічылася міграцыя з вёскі ў горад, што сур'ёзна адбілася на вырашэнні жыллёвай праблемы, якасці бытавога абслугоўвання насельніцтва гарадоў.

У сярэдзіне шасцідзесятых гадоў БССР заставалася аграрна-індустрыяльнай краінай. Доля прамысловасці ў нацыянальным даходзе рэспублікі складала 43,8% (у цэлым па СССР 50,7%). Большая частка насельніцтва рэспублікі па-ранейшаму жыла ў вёсцы. Таму важнае значэнне надавалася развіццю сельскай гаспадаркі. Прадугледжвалася паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і капітальнага будаўніцтва на вёсцы. Былі ажыццёўлены захады супраць спроб адміністрацыйнымі метадамі скараціць дапаможную гаспадарку калгаснікаў. Вызначаўся шэраг мерапрыемстваў па стымуляванню калгасна-саўгаснай вытворчасці. Была спісана запазычанаспь калгасам. Значная частка калгаснікаў поўнасцю вызвалялася ад выплаты падатку. Зцвярджаліся цвёрдыя пяцігадовыя планы закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Той яе часткай, што заставалася пасля выканання дзяржаўнага плана, распараджаліся калгасы і саўгасы. Уводзіліся новыя закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, павялічаныя ў сярэднім больш чым на 50%, а на прадаваемую прадукцыю дадаткова (звыш плана) яшчэ на 50%.

У выніку ў 1965 г. з усіх калгасаў рэспублікі нерэнтабельнымі засталіся толькі 6 гаспадарак, прадукцыйнасць працы ўзрасла на 12%. Рост грашовых даходаў даў магчымасць павялічыць аплату працы. У 1965 г. былі дасягнуты самыя высокія ў параўнанні з папярэднімі гадамі паказчыкі ў сельскай гаспадарцы. Валавы збор збожжа перавысіў максімальныя зборы за лепшыя даваенныя і пасляваенныя гады. Значна ўзрасла ўраджайнасць бульбы. Рост вытворчасці мяса і надояў малака амаль у 2 разы перавысілі павелічэнне пагалоўя буйной рагатай жывёлы.

У 1960-я гады праводзяцца мерапрыемствы па асушэнню зямель і будаўніцтву саўгасаў на Палессі. За кошт меліярацыі фонд ворыўных зямель калгасаў і саўгасаў Беларусі павялічыўся на 900 тыс. гектараў (на 10%). У гэтай справе ўзніклі і непажаданыя з'явы. Недаацэнка зваротнага водарэ-гулявання прыводзіла да хуткага зносу тарфянікаў. У 1969 г. была звернута ўвага на будаўніцтва больш дасканалых меліярацыйных сістэм, уводзіліся "гарантыйныя пашпарты" асушаных зямель, ствараліся дзяржаўныя камісіі.

Ва ўмовах адмаўлення прыватнай уласнасці павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасні бачылася праз паглыбленне яе спепыялізацыі і канцэнтрацыі. 3 канца 1960 - пачатку 70-х гг. партыйнае кіраўніцтва рэспублікі пачынае праводзіць у жыццё курс на стварэнне буйных адкормачных комплексаў. Да працы ў гэтым напрамку натхняў як вопыт ГДР, так і асобных гаспадарак Беларусі, у якіх сабекошт кілаграма свініны склаў крыху больш рубля.

Капітальныя ўкладанні на будаўніцтва і сродкі механізацыі накіроўваліся перш за ўсё ў тыя галіны жывёлагадоўлі, на якіх спецыялізаваўся калгас або саўгас. Удасканальвалася спецыялізацыя жывёлагадоўлі ў залежнасці ад месцазнаходжання гаспадарак у адносінах да вялікіх гарадоў і пра-мысловых цэнтраў.

Пэўны плён спецыялізацыі і канцэнтрацыі жывёлагадоўлі выявіўся. Вытворчасць прадуктаў жывёлагадоўлі ў цэлым па рэспубліцы павялічылася, хаця сабекошт яе застаўся амаль без змяненняў.

Восьмая пяцігодка (1966-1970) была найбольш паспяховай за ўсю гісторыю СССР. Правядзенне эканамічнай рэформы дало штуршок развіццю прамысловасці, аднак закранула ў самой эканамічнай сістэме толькі знешнюю структуру. Саўнаргасы былі заменены міністэрствамі, адны паказчыкі другімі, скарацілася іх колькасць. Аднак поспехі пачатковага этапа рэформы былі непрацяглымі. Ужо ў першыя гады яе ажыццяўлення пачаліся шматлікія карэкціроўкі, папраўкі, дапаўненні, у выніку якіх яна з буйнамасштабнай пераўтварылася ў касметычную, а да пачатку 70-х гг. аказалася настолькі скажонай, што фактычна перастала дзейнічаць. Л. Брэжнеў і большасць членаў Палітбюро ЦК КПСС не падзялялі спадзяванні Касыгіна на ролю матэрыяльных стымулаў у развіцці гаспадаркі. Стары гаспадарчы механізм рэформа не ламала і не зжывала старую адміністрацыйна-камандную сістэму.


Літаратура

1. Гісторыя Беларусі. У 2-х частках. Ч. 2. XIX-XX стст. Курс лекцый// Пад рэд. Брыгадзіна П.І., Ладысева У.Ф. і інш.-Мн., 2002.

2. Гісторыя Беларусі. У 2-х частках. Ч. 2. Люты 1917 – 2000 гг.// Пад рэд. Новіка, Марцуля.-Мн., 2000.

3. Гісторыя Беларусі ў кантэксце Еўрапейскай цывілізацыі.// Пад рэд. Сосны У.А.-Мн., 2005.

4. Навучальны дапаможнік па гісторыі Беларусі.//Ходзін С.М., Яноўскі А.А. і інш.-Мн., 2001.

К-во Просмотров: 158
Бесплатно скачать Реферат: Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР ў 1950-1960-х гг.