Реферат: Сельская гаспадарка Беларусі
Рэспубліка Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы і адносіцца да ўсходнееўрапейскіх дзяржаў. Яе тэрыторыя складае 207,6 тыс.кв.км. Сельскагаспадарчыя землі займаюць 93,4 тыс. кв.км, з якіх 62,3 тыс.кв.км - ворная зямля. Рэспубліка багатая лясамі, якія займаюць амаль 40% плошчы. Па Беларусі працякае 20,8 тыс. рэк, на ёй размешчаны 108 тыс. азёр, 1,5 тыс. сажалак і больш за 140 вадасховішчаў. Краіна на захадзе мяжуе з Польшчай, на паўночным захадзе – з Літвой і Латвіяй, на поўначы і ўсходзе – з Расіяй, на поўдні - з Украінай. У адміністрацыйных адносінах падзяляецца на 6 абласцей. Вобласці падраздзяляюцца на 118 сельскіх раёнаў. Найбольшая працягласць тэрыторыі Беларусі з поўначы на поўдзень - 560 км, з захаду на ўсход – 650 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора – 160 м; вышэйшы пункт – гара Дзяржынская – 345 м (Мінскае ўзвышша); самае нізкае месца (менш за 85 м) знаходзіцца ў межах Нёманскай нізіны.
Клімат Беларусі ўмераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага, больш халодны на поўначы і адносна цёплы на поўдні. Пераважаюць заходнія і паўночна-заходнія вятры. Сярэдняя тэмпература студзеня – самага халоднага месяца – ад -4°С на паўднёвым захадзе да -9°С на паўночным усходзе, ліпеня - самага цёплага месяца - ад +17°С на поўначы да +19,5°С на поўдні. Значныя ваганні сумы станоўчых тэмператур за перыяд росту сельскагаспадарчых культур – ад 2100 да 2500°С, а працягласць перыяду актыўнай вегетацыі культурных раслін – ад 190 да 205 дзён. Сярэднегадавая сума ападкаў у цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частках краіны – 600-650 мм, на поўдні і паўднёвым захадзе – 500-600 мм. Рэспубліка мае запасы торфу і калійных угнаенняў, якія выкарыстоўваюцца для павышэння ўрадлівасці глеб.
Сельская гаспадарка Беларусі спецыялізавана на вырошчванні традыцыйных для ўмераных шырот культур. У раслінаводстве пераважаюць збожжавыя ( ячмень, жыта, пшаніца), бульба, кармавыя культуры. У сувязі са структурнымі пераўтварэннямі і арыентацыяй на аднаўляльныя крыніцы энергіі ў рэспубліцы пашыраюцца аб’ёмы вырошчвання збожжавых і алейных культур. У Беларусі засяроджана амаль 16 % сусветных пасеваў лёну, або больш за 20 % яго пасеваў на Еўрапейскім кантыненце.
У жывёлагадоўлі ў асноўным гадуецца буйная рагатая жывёла для вытворчасці малака і мяса, а таксама свінні і птушка.
Агульная зямельная плошча Рэспублікі Беларусь - 207,6 тыс.кв.км. Сельскагаспадарчыя землі займаюць 44,9 % , з іх ворная зямля – 30 % агульнай плошчы. На душу насельніцтва прыпадае 0,9 га сельскагаспадарчых земляў, у тым ліку 0,6 га ворнай зямлі. Землі, якія не выкарыстоўваюцца і слаба выкарыстоўваюцца ў народнай гаспадарцы (пяскі, кустоўе, балоты і г.д) складаюць 15 % агульнай плошчы. За апошнія 20 гадоў з сельскагаспадарчага абароту выбыла 600 тыс. га.
Сельская гаспадарка Беларусі спецыялізуецца на прадукцыі жывёлагадоўлі (малако, мяса), а таксама на вырошчванні льну і бульбы, зерневых і гароднінных культур, цукровых буракоў, рапсу і кармавых культур. Аграпрамысловы комплекс арыентуецца на стварэнне шматукладнай сельскай гаспадаркі, якая спалучае ў сабе розныя формы ўласнасці і гаспадарання, як калгасы, саўгасы, так і фермерскія гаспадаркі.
Знешнеэканамічныя сувязі. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі з'яўляюцца Расія (больш за 50% знешнегандлёвага абароту), Украіна, Польшча, Германія, Літва і іншыя.
Аб'ектыўныя гістарычныя і эканамічныя перадумовы паспрыялі таму, што найбольш развітымі застаюцца эканамічныя сувязі Беларусі з краінамі СНД, асабліва з Расіяй. У той жа час значная ўвага надаецца павышэнню канкурэнтназдольнасці беларускай прадукцыі і яе пранікненню на рынкі краін Захаду.
II . Статыстыка
Паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця па Мінсельгасхарчу за 2006 год
Назва паказчыка | Тэмп росту да 2005 года, % |
Прадукцыя сельскай гаспадаркі ўсіх катэгорый гаспадарак | 106,1 |
у тым ліку ў сельскагаспадарчых арганізацыях (уключаючы сялянскія (фермерскія гаспадаркі) | 109 |
Прадукцыя прамысловасці ў супастаўных цэнах | 113,5 |
Прадукцыя прамысловасці з улікам індэкса фізічнага аб’ёму | 113,4 |
Вытворчасць спажывецкіх тавараў | 114,5 |
Экспарт тавараў (у фактычных цэнах, з разліку ў доларах ЗША) | 133,7 |
Імпарт тавараў (у фактычных цэнах, з разліку ў доларах ЗША) | 176 |
Прыцягненне інвестыцый у асноўны капітал (па прадпрыемствах рэспубліканскай уласнасці) | 134,7 |
Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці | 36,3 |
Зніжэнне ўзроўню матэрыялаёмістасці прадукцыі ў прамысловасці | -0,5 |
Узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі ў прамысловасці | 4,1 |
Доля сертыфікаванай прадукцыі ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці | 63 |
Удзельная вага новай прадукцыі ў аб’ёме прамысловай вытворчасці | 8,2 |
Паказчык па энергазберажэнню | -5,5 |