Реферат: Станаўленне беларускай журналістыкi

Да кастрычніка 1915 года газета друкавалася ў Вільні, а з гэтага часу і да канца 1916 года – у Гомелі.

Зацвярдження ў кастрычніку 1830 г. “Палажэння аб выданні “Губернскіх ведамасцей” паклала пачатак афіцыйнаму ўрадаваму друку ў правінцыі.

Тэкст “Палажэння” дэманстраваў крайнюю асцярожнасць і прадбачлівасць урада, было рэгламентавана фактычна ўсё: праграма ведамасцей, іх перыядычнасць і строгі нагляд за імі. Галоўнай задачай ведамасцей, як адзначалася ў “Палажэнні аб “Губернскіх ведомостях”, было “дастаўленне ўсім і кожнаму зручнага спосабу атрымліваць у патрэбны час звесткі аб пастановах і распараджэннях губернскага начальства”.

Губернскія ведамасці падпарадкоўваліся непасрэдна губернатару, а рэдагаваліся чыноўнікамі асобых даручэнняў, якія, як правіла, і вызначалі змест газеты.

Назвы губернскіх ведамасцей адпавядалі назвам губерняў, перыядычнасць не была пастаяннай, у розныя гады ў розных губернях яна хісталася ад аднаго да шасці разоў на тыдзень.

Ведамасцям было дазволена мець два аддзелы – афіцыйны і неафіцыйны, які часам друкаваўся асобна і выхолзіў часцей чым афіцыйны. Тыраж газеты не быў таксама пастаянным, ён вагаўся ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч экзэмпляраў.

Змест неафіцыйнага аддзела складалі паведамленні аб рыначных цэнах, курсе золата і серабра, аб сельскай гаспадарцы, гандлі, аб надзвычайных здарэннях у губерні, аб спосабах паляпшэння вядзення сельскай гаспадаркі і дамаводстве, аб адкрыцці ў губерні новых вучэбных устаноў, гістарычных звестках аб губерні і г.д. Да неафіцыйнай часткі асобна прыкладваліся загады аб пошуку беглых прыгонных.

Катэгарычна забаранялася друкаваць артыкулы з роздумамі і вывадамі адносна грамадскага жыцця, палемічныя або сатырычныя матэрыялы ці абмяркоўваць урадавыя распараджэнні і мерапрыемствы.

У Паўночна-Заходнім краі ў 1838 годзе пачалі выходзіць губернскія ведамасці: “Минские…» (1838-1917), «Могилевские…» (1838-1917), «Гродненские…» (1838-1915) і інш

Першыя дзесяцігоддзі існавання губернскіх ведамасцей знешні выгляд іх быў вельмі аднатыпны – на брудна-шэрай паперы, неахайна абрэзаныя, сляпы шрыфт. Кошт гадавой падпіскі даволі высокі – 6 рублёў 50 капеек. Газеты выходзілі на рускай мове.

На першай паласе змяшчаўся загаловак газеты і герб той губерні, дзе ведамасці выхолзілі. Затым ішоў матэрыял афіцыйнага аддзела. Часам давалася афіцыйная інфармацыя аб якой-небудзь грамадскай падзеі, але без спробы якога б то ні было публіцыстычнага асэнсавання яе ці рэдакцыйных каментарыяў.

Неафіцыйны аддзел губ.вед. спачатку мала чым адрозніваўся ад афіцыйнага. Часам з’яўляліся т.зв. “Прибавления”, дзе друкаваліся аб’явы аб гандлі, артыкулы пра пошук асоб, маёнткаў і капіталаў, цэны на прадукты, спісы асоб па выбарах павятовых земскіх галосных, паведамленні аб хваробах жывёлы і іншыя матэрыялы.

Тыповым, напрыклад, можа лічыцца “Прыбаўленне” да першага нумара “Мінскіх ведамасцей” за 1838 год. Вось толькі пералік паведамленняў: аб пажарах, самазабойствах, замерзлых людзях, нападах ваўкоў, знойдзеным мерцвяку, аб звольненні чыноўніка з пасады за п’янства, страце дакументаў.

Кожная з губернскіх газет Паўн.-Заходняга граю лічыла сваім абавязкам даваць падрабязныя апісанні сталічнага і мясцовага свецкага жыцця – баляў, пікнікоў, урачыстасцяў у сувязі з днём нараджэння і імянінамі “іх Імператарскіх вялікасцей” . На абавязку ведамасцей таксама ляжала рэгулярнае друкаванне доўгіх спісаў усіх асоб, якія пераехалі у губернскі горад, выехалі або праехалі цераз яго.

Старонкі неафіцыйнага аддзела запаўняліся паведамленнямі аб розных незвычайных з’явах, таямнічых падзеях, медыцынскімі “парадамі”, напрыклад: “выпрабаваныя сродкі ад бяльма, ад флюсу, ад коклюшу, ад прастуды ў нагах, ад жоўтых плям на твары і г.д.

Традыцыйнымі для ўсіх губернскіх ведамасцей былі публікацыі статыстычных аглядаў губерні. Часам яны ўтрымлівалі цікавыя каштоўныя статыстычныя дадзеныя. Такія матэрыялы, як правіла, не выклікалі пярэчанняў губернскага начальства і нават заахвочваліся, бо яны, на першы погляд, былі далёкімі ад вострых праблем сучаснасці. Аднак тут урад яўна недаацэньваў іх магчымую выкрывальную сілу, бо часам бясстрасныя лічбы вельмі многае маглі сказаць аб жыцці народа.

Кожны месяц ведамасці рэгулярна друкавалі табліцу метэаралагічных назіранняў у губерні. “Мінскія” і “Магілёўскія” ведамасці знаёмілі сваіх чытачоў з народнай медыцынай. Артыкулы на гэтую тэму уяўлялі пэўны навукова-пазнавальны інтарэс.

З пачатку 50-х гадоў ХІХ стагоддзя мянаецца воблік неафіцыйнага аддзела губернскіх ведамасцей. Усё больш з’яўляецца матэрыялаў па гісторыі, этнаграфіі, археалогіі фальклору геаграфіі. Вялікую цікавасць у чытачоў выклікаюць апісанні мясцовых абрадаў.

З цягам часу ў ведамасцях з’яўляюцца матэрыялы мясцовых карэспандэнтаў – чыноўнікаў, святароў, настаўнікаў, урачоў і нават сялян. Праўда, іх выступленні не выходзілі за межы строга рэгламентаваных тэм і ў цэлым не мянялі палітычнага аблічча газеты, але ў нейкай ступені рабілі яго менш казённым.

Аналіз зместу губернскіх ведамасцей дарэформеннага перыяду прыводзіць да думкі, што ў цэлым гэта былі верныя праваднікі афіцыйнай урадавай палітыкі. У першай палове ХІХ стагоддзя яны былі амаль адзінымі перыядычнымі выданнямі на тэрыторыі Беларусі. Строгі цэнзурна-палітычны нагляд выключаў усё, што было звязана з актуальнымі пытаннямі грамадскага жыцця, сацыяльнага і нацыянальнага становішча беларускага народа.

У дарэформенны перыяд губернскія ведамасці знаходзіліся пад прыгнётам 22 ведамасных і спецыяльных цэнзур. Самыя розныя ўстановы і ведамствы: міністэрства ўнутраных спраў і фінансаў, шэф жандармаў, духоўны і медыцынскі дэпартаменты і многія іншыя канцылярыі падвяргалі цэнзуры матэрыялы па пытаннях, якія адносіліся да іх кампетэнцыі.

Аднак, вызначаючы ролю і значэнне губернскіх ведамасцей Паўн.-Заходняга краю ў гісторыі беларускай журналістыкі, неабходна падкрэсліць, што яны прыцягвалі да сябе ўвагу мясцовай інтэлігенцыі і паступова станавіліся цэнтрамі і крыніцай гістарычных, геаграфічных, этнаграфічных і літаратурных звестак аб родным краі. Гэты бок прыкметна ўзмацніўся ў час, калі ў ведамасці прыйшлі вядомыя беларускія вучоныя. Культурна-пазнаваўчая каштоўнасць матэрыялаў дазваляе гаварыць пра пэўную асветніцкую функцыю, якую выконвалі ў Паўн.-З. краі гэтыя афіцыйныя ўрадавыя выданні. Менавіта гэтую выснову пацвярджае аналіз зместу адной з самых цікавых газет на тэрыторыі краю – “Витебских губернских ведомостей”.

У 70-80-я гады ХІХ ст. губернскія ведамасці, як і раней, мелі два аддзелы – агульны і мясцовы. Па-ранейшаму агульны аддзел даваў абавязковую расійскую інфармацыю. Мясцовы аддзел складалі дзве часткі – афіцыйная друкавала цыркуляры губернатара, аб’явы аб судовых справах і таргах і г.д. Неафіцыйная – матэрыялы геаграфічныя, этнаграфічныя, гістарычныя, статыстычныя, а таксама факты з мясцовага жыцця.

30 верасня 1881 г. выйшла пастанова ўрада аб вызваленні губернскіх ведамасцей ад папярэдняй цэнзуры і перадачы іх пад адказнасць мясцовага губернатара. Але гэта мала што змяніла – мясцовыя ўлады не былі больш памяркоўнымі за сталічныя.

Адзначаючы акрэсленую ў цэлым урадам афіцыйнасць губернскіх ведамасцей, нельга не сказаць, што гэтыя газеты, кожная ў сваёй ступені, выконвалі немалую асветніцкую ролю. За доўгі перыяд свайго існавання некаторыя з іх (напрыклад, “Могилевские губернские ведомости”, асабліва ў час, калі неафіцыйную частку рэдагаваў Е.Р.Раманаў – 1897-1902 гг.) змаглі прыкметна змяніць афіцыйны характар выдання і зрабіць газету разнастайнай па зместу і публіцыстычнай у падыходзе да рэчаіснасці.


2. Беларуская журналістыка на сучасным этапе

2.1 Беларуская журналістыка пачатку пераходнага перыяду (1985-1991 гг.).

З красавіка 1985 г. для дзяржаў, якія ўваходзілі ў склад СССР, пачаўся перыяд пераходу ад таталітарнага аднапартыйнага рэжыму да больш дэмактарычнага шматпартыйнага. Беларускі друк у гэты час падзяляўся на рэспубліканскі, абласны, гарадскі, ра ённы, а таксама друк прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Прэса рэспубліканскага ўзроўню была прадстаўлена 12 выданнямі, аднак толькі 5 з іх можна аднесці да інфармацыйна-палітычных: “Звязду”, «Советскую Белоруссию», «Сельскую газету», «Знамя юности» і “Чырвоную змену”.

Усе грамадска-палітычныя выданні з’яўляліся адначасова органамі адпаведных камітэтаў КПБ і Саветаў народных дэпутатаў і практычна не адрозніваліся паміж сабой па ідэйна-тэматычным змесце. Першай характэрнай рысай беларускай прэсы гэтага часу была значная колькасць афіцыйных матэрыялаў на яе старонках, якія распаўсюджваліся праз каналы ТАСС, БелТА і Агенцтва друку “Навіны”. Другой істотнай асаблівасцю была значная перавага над усімі астатнімі тэмамі жканаміычнай, ці, дакладней, вытворчай тэматыкі. Маатэрыялы на вытворчую тэму рапавядалі пра поспехі ў рабоце, укараненне новай тэхнікі, ход і вынікі сац.спаборніцтва, цяжкасці ў дзейнасці прадпрыемстваў. Усе інфармацыйна-палітычныя газеты Беларусі раз у месяц друкавалі тэматычныя старонкі, прысвечаныя дзейнасці пастоў і камітэтаў народнага кантролю, пісьмам чытачоў, ваенна-патрыятычнаму выхаванню, навакольнаму асяроддзю, фізкультуры і спорту, прааблемам сямейнага жыцця, жыццю моладзі, пытанням арганізацыі вольнага часу, сатыры і гумару.

К-во Просмотров: 224
Бесплатно скачать Реферат: Станаўленне беларускай журналістыкi