Реферат: Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) - агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян. Палітычнае і эканамічнае становішча беларускіх зямель

Хоць прычыны ўзнікнення гарадоў былі адны і тыя ж, іх з'яўленне адбывалася па-рознаму. Вельмі распаўсюджаным быў шлях узнікнення горада з феадальнага замка, які з'яўляўся цэнтрам адміністрацыйнага і гаспадарчага жыцця сярэдневяковага горада. 3 феадальнага замка вырас Ваўкавыск. У замак была пераўтворана "Шведская горка" - пасяленне з круглай пляцоўкай дыяметрам каля 50 м. У XI ст. пасяленне было ўмацавана 7-метровым валам. Раскопкі далі багаты рэчавы матэрыял, які пераканаўча сведчыць аб прыналежнасці "мяшканцаў" (насельнікаў) крэпасці да заможных феадальных вярхоў. На мяжы XI - XII стст. засяляецца суседняе ўзвышша - Замчышча. Да гарадоў, якія сваімі памерамі і | тапаграфічнымі рысамі нагадвалі феадальныя замкі, можна аднесці Браслэў, Клецк, Копысь, Рагачоў, Свіслач, Мсціслаў, Слонім, Чачэрск, Гомель.

Даволі вялікая група старажытных беларускіх гарадоў заснавана воляй князёў. Гэта - Браслаў, Барысаў, Заслаўе, Камянец, Гродна. Хутчэй за ўсё яны былі ваенна-адміністрацыйнымі ці пагранічнымі крэпасцямі.

Уяўляе інтарэс гісторыя. фарміравання Пінска, аднаго з буйнейшых гарадоў Тураўскай зямлі. Ён узнік у XI ст., а ўжо ў XII ст. дасягнуў вялікіх памераў, меў дакладнае дзяленне на дзядзінец і навакольны горад. Захаваліся абарончыя збудаванні, магутны культурны пласт. Развіццю горада спрыяла і выгаднае геаграфічнае становішча на ажыўленай воднай магістралі - Прыпяці, і шчыльнае сельскае акру-жэнне, што было звязана з урадлівымі глебамі гэтага рэгіёна.

Гісторыя старажытнага Полацка поўная легенд і паданняў. Раннія пісьмовыя крыніцы ("Аповесць мінулых гадоў", Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, Наўгародскі летапісы, "Хроніка Лівоніі" Г. Латвійскага і інш.) гавораць пра Полацк канца IX - пачатку Х ст. як пра ўмаца-'ваны палітычны цэнтр са сваім вялікім князем, што прымаў удзел разам з іншымі князямі ў далёкіх паходах. Полацк заснаваны ў нізіне р. Палаты, ад якой і атрымаў сваю назву. Апроч старажытнага культурнага пласта з ляпной керамікай маюцца напластаванні Х - XIII стст., якія ўяўляюць сабой рэшткі паселішча на пагорку пры ўпадзенні р. Палаты ў Заходнюю Дзвіну. Яно пазней стала звацца Верхнім замкам. Неўзабаве паселішча акружаецца магутнай сістэмай збудаванняў, пачынаецца храмавае будаўніцтва, складваецца вельмі шчыльная, тыповая гарадская драўляная забудова, якая мела назву "вакольны горад". Сярод жыхароў гэтага раёна - кавалі, ювеліры, гарбары, ка-старэзы. Пераўтварэнне Полацка ў стольны горад буйнейшага феа-дальнага Полацкага княства ішло паралельна з перарастаннем яго ў важны цэнтр рамяства і гандлю. Гэтаму ў немалой ступені спрыяла выключна выгаднае геаграфічнае становішча горада на адным са шляхоў "з варагаў у грэкі".

Ранняя гісторыя Мінска ўяўляе не толькі навуковую, але і вялікую грамадскую цікавасць. Рускія летапісцы малююць Мінск горадам Полацкай зямлі, які адважыўся ў 1067 г. выступіць супраць войскаў ікіеўскага, чарнігаўскага і пераяслаўскага князёў моцнай крэпасцю, што зведала ў 1116 г. двухмесячную аблогу Уладзіміра Манамаха. Мінск - сталіца ўдзельнага княства, яго ўладары прымалі актыўны ўдзел у палітычным жыцці Полацкага княства. Змест летапіснага запісу 1068 г., а таксама назва горада - Менск, Менеск - сталі нагодай выказаць у 30-х гадах нашага стагоддзя меркаванне, што горад спачатку знаходзіўся па-за межамі сучаснага Мінска і размяшчаўся па р. Менцы каля в. Гарадзішча ў 15 км на захад ад Мінска (тут захаваліся рэшткі вялікага замка феадальнага часу). Гэтай думкі і зараз прытрымліваюцца некаторыя даследчыкі.

Каб пагадзіцца з гэтым меркаваннем, неабходна было ўпэўніцца, што:

па-першае, паселішча на Менцы існавала ў 60-х гадах XI ст.;

па-другое, што яно мела крапасныя збудаванні, пра якія ўпамінае летапіс, і было разбурана ў выніку ваенных дзеянняў у другой палове XI ст.; па-трэцяе, што Мінска на Свіслачы ў той час не было; па-чацвёртае, што існуе археалагічная пераемнасць паміж матэрыяламі з раскопак паселішчаў на Менцы і ў Мінску.

Комплексныя археалагічныя даследаванні, праведзеныя групай археолагаў (Э.М. Загарульскі, Г.В. Штыхаў і інш), на ўсе гэтыя пытанні далі адмоўны адказ. У эпоху Старажытнай Русі на Менцы існавала вялікае паселішча, якое ўяўляла сабой пасёлак адкрытага тыпу. Ён быў забудаваны ў асноўным наземнымі драўлянымі пабудовамі. Матэрыялы раскопак сведчаць аб пераважным існаванні земляробства. Значна слабей прадстаўлена рамяство. Раскопкі селішча на Менцы дазволілі аднавіць вобраз ранняга пасёлка IX - Х стст., які не адпа-вядае вядомым летапісным фактам з ранняй гісторыі Мінска.

Зусім іншы малюнак, іншы тып паселішча рэканструююць матэ-рыялы археалагічных раскопак Мінска. Гістарычным цэнтрам горада доўгі час заставалася старажытнае ўмацаванае месца на правым беразе Свіслачы каля сучаснай плошчы 8 Сакавіка - Замчышча. Такая назва замацавалася за ўзгоркам 75х45 м, выцягнутым уздоўж р. Свіслач. На гістарычным плане Мінска ў XVIII - пачатку XIX ст. у гэтым раёне зафіксаваны стары вал, археалагічныя раскопкі якога паказалі, што ён узведзены ў XI ст. Значыць, Мінск узнік як умаца-ванае паселішча. Мінская крэпасць адпавядала ўсім патрабаванням фартыфікацыйнага майстэрства таго часу (мела магутны абарончы вал з драўлянай асновай). Сярод знаходак звяртае ўвагу вялікая коль-касць прадметаў, звязаных з ваенным побытам, - зброя блізкага і далёкага бою, прадметы ўзбраення коннага воіна і конская збруя. Усё гэта дазваляе зрабіць выснову, што Мінск узнік як паселішча ваеннага тыпу, якое выконвала функцыі крэпасці на паўднёвым па-межжы Полацкага княства. Феадальная раздробленасць і незалежная актыўная палітыка полацкіх князёў, якія імкнуліся зрабіць бяспечнымі паўднёвыя межы сваіх зямель, былі прычынай засна-вання крэпасці на Свіслачы. Хуткае пераўтварэнне Мінска ў цэнтр асобнага княства Мінскага, выгаднае размяшчэнне яго на стара-жытных шляхах спрыялі развіццю ў ім рамесніцка-гандлёвай дзейнасці і ўзрастанню яго значнасці як ваенна-адміністрацыйнага цэнтра паўднёвай часткі Полацкай зямлі.

Спіс літаратуры

1. Барадулін Р. Суровая вымова. Вершы. Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. - 96 с. з іл.,

2. Беларуская мова: У 2 ч. / Пад рэд.Л.М. Грыгор’евай. - 4-е выд. - Мн.: Вышэйшая школа, 2001.

3. Беларуская мова. Энцыклапедыя / Пад рэд.А.Я. Міхневіча. - Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994.

4. Берасцейскія карані ’93: гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. - Брэст, 1993.

5. Берасцейскія карані ’98: гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. - Брэст, 1998.

6. Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова. - Мн.: Вышэйшая школа, 1974. - 352 с.

7. Дранько-Майсюк Л. Вершы. Каханне. Проза: Выбранае. - Мн.: ТАА “Харвест", 2003. - 304 с.

8. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд.А.Я. Баханькова. - Мн.: Навука і тэхніка, 1994.

9. Малажай Г.М. Беларуская мова: Дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій. - Мн.: Аверсэв, 1999.

10. Наркевіч А.І. Практычны курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. - Мн.: Універсітэцкае, 1992.

11. Панасюк М. Крык немаўляці: выданне шостае. Вершы. - Брэст: ААТ “ Брэсцкая друкарня", 2004. - 72 с. з іл.

12. Сіўковіч В.М. Сучасная беларуская мова: даведнік. - Мн.: УніверсалПрэс, 2005. - 304 с.

13. Шкраба І. Самабытнае слова. - Мн.: “Беларуская энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі, 1994.

14. Янішчыц Я.І. Пачынаецца ўсе з любві…: вершы, паэмы. - Мн.: Мастацкая літаратура, 2008. - 339 с.

К-во Просмотров: 231
Бесплатно скачать Реферат: Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) - агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян. Палітычнае і эканамічнае становішча беларускіх зямель