Реферат: Великое княжество Литовское

7. Рускія князі і мяцеж Глінскага. Калі памёр Казімір, групы князёў Алелькавічаў, Гальшанскіх, Мсціслаўскіх і інш. на чале з кяязем Міхаілам Львовічам Глінскім выбралі на прастол другога сына Казіміра — Аляксандра. У Польшчы ж было вырашана выбраць старэйшага яго брата Альбрэхта. Прыхільнікі Польшчы павінны былі маўчаць на выбарах, таму што многія з вяльможных выбаршчыкаў з'явіліся з кантынгентамі войск у некалькі соцень чалавек (1492 г.).

Тэндэнцыі арыстакратыі, што выбірала Аляксандра. вынікаюць з той канстытуцыйнай хартыі, якую выдаў гэты вялікі князь. Гэта канстытуцыя, гарантуючы маёнткі і маёмасныя правы шляхце, давала радавітаму сенату вельмі важныя правы па кіраванні дзяржавай.

Кірунак палітыкі новага гасудара характарызуецца моцным уплывам такой выдатнай асобы, як князь Міхаіл Глінскі. Гэта быў адзін з самых адукаваных людзёй той эпохі. Маладосць сваю ён правёў за мяжой, спачатку ў занятках навукай, а потым і ў ваеннай службе ў імператара Максіміліяна, у саксонскага герцага Альбрэхта, пабываў, акрамя Германіі, у Іспаніі і Італіі.Адукаванасць спалучалася ў ім з даравітасцю і бліскучым ваенным талентам. М.Глінскі, заняўшы відны пост маршалка дворнага і карыстаючыся асабістай дружбай гасудара, стараўся надаць уплывовае становішча рускай партыі. Ён стварыў перавагу рускай арыстакратыі, але для ўдзельных князёў яго рэжым быў вельмі цяжкім і некаторыя князі ўцяклі ў Маскву. Палякі ўзводзілі абвінавачанні на Глінскага ў імкненні дамагчыся для сябе чыста асабістых

мэт — у жаданні аднавіць для сябе самастойнае Кіеўскае княства. Праўдзівасць гэтых слухаў цяжка праверыць. Але, відаць, Глінскі задумаў дзяржаўны пераварот, накіраваны супраць літоўскіх вяльмож. У 1506 г. абставіны для Глінскага моцна змяніліся: вялікі князь Аляксандр памёр, яго месца заняў малодшы яго брат Жыгімонт, падтрыманы чыста літоўскай партыяй. Становішча Глінскага пахіснулася, некаторыя з яго прыхільнікаў былі пазбаўлены пасад. Тады Глінскі ўвайшоў у зносіны з маскоўскім вялікім князем Васілём Іванавічам і ўзняў са сваімі прыхільнікамі паўстанне. Паўстанне пачалося на Прыпяці, дзе ў Глінскага былі буйныя маенткі; спачатку ён напаў на вобласці князя слуцкага і капыльскага (нашчадкі кіеўскага Алелькавіча), потым на гарады Тураў і Мазыр.

Аблога Мінска была для Глінскага няўдалай. Са з'яўленнем на дапамогу Глінскаму маскоўскіх войск гэта паўстанне перакінулася да Оршы і злілося з агульнымі аперацыямі маскоўскіх ваявод.

Быў цэлы шэраг прычын няўдачы, што спасцігла паўстанне Глінскага, як у блізарукай асцярожнасці маскоўскай палітыкі, так і ў дзеяннях Глінскага. Але нельга не заўважыць, што галоўныя прычыны няўдачы заключаліся ў вельмі аптымістычных разліках Глінскага. неспачуванні шматлікага зямянства, часткова і рэшткаў удзельных князёў. Асабліва холадна быў прыняты Глінскі ў цэнтральных частках дзяржавы, у той час як у Кіеўскай Русі спачуванне яго ідэям было намнога большае...

Паўстанне Глінскага было паднята ў інтарэсах рускай дзяржаўнасці, народнасці і культуры. Гэта быў апошні акорд нацыянальнай барацьбы ў дзяржаве, запознены водгук пытанняў, якія хвалявалі грамадства на стагоддзе раней. Да пачатку 16 ст. вастрыня нацыянальнага, рэлігіннага і сацыяльнага пытанняў у значнай ступені згладзілася. Удзельныя князі былі зломлены; іх было вельмі мала і яны былі матэрыяльна заняпалыя з прычыны памяншэння вотчын за крамолы або ў выніку сямейых падзелаў. Яны, відаць, не вельмі давяралі нашчадку татарскага выхадца М.Глінскаму, да таго часу нарасло шматлікае зямянства, задаволенае сваімі палітычнымі поспехамі.

К-во Просмотров: 160
Бесплатно скачать Реферат: Великое княжество Литовское