Реферат: Віталь Вольскі

І кніга “У лясах над Бярозай” таксама нараджалася з уласных назіранняў. Гэтым разам пачэрпнутых падчас паездкі ў Беларускі дзяржаўны запаведнік на рацэ Бярэзіне. Зноў папаўставаў перад юным чытачом непаўторны лес. Ды такі прыгожы і гэткі не рушавы, што аўтар невыпадкова ў адной з навел назваў яго беларускай тайгой. І зноў В. Вольскі расказваў пра звяроў, птушак, а поруч знаеміў і з гаспадарамі запаведніка, людзьмі, якія, ўзялі на свае плечы адказнасць за прыроду, зберажэнне і памнажэнне яе багаццяў.

Адметнасць краязнаўчых кніг В. Вольскага і ва ўменні аўтара звычайнае ўводзіць у ранг узнеслага, паэтычнага. У здольнасці захапіць дзяцей паэзіяй паўсядзеннасці. Як, напрыклад, у серыі нарысаў “Месяц за месяцам”. Быццам усе знаемае,звычайнае:

“Дзень за днем... Месяц за месяцам...

Пасля вясны – лета. Потым, як заўседы, – восень, зіма. Зноў вясна.

Усе той жа знаемы, адвечны кругаварот.

Усе паўтараецца спачатку. Сезонныя з’явы прыроды адбываюцца ў той жа паслядоўнасці, як і ў мінулым, як і сотні, тысячы год назад.

І усе ж такі, наглядаючы адну і тую ж з’яву, мы заўседы знаходзім нешта новае.

І кожны раз мы сустракаем змену пары года, як нешта цікавае і нібыта новае, непаўторнае. І кожны раз мы радуемся новай вясне, радуемся адраджэнню і аднаўленню прыроды, перамозе сонца, перамозе святла, цяпла і жыцця таксама, як радаваліся гэтаму незлічоныя пакаленні нашых продкаў”.

В. Вольскі расказвае падрабязна і пра кожны месяц, каб, прачытаўшы пра яго, можна было знайсці ў апісаннях нешта раней табе знаемае. І яго знаходзіш, бо аўтар не проста прыводзіць пэўныя звесткі. Ен не задавальняецца спісаннем прыкмет таго ці іншага месяца, а падае ўсе праз навелы, а героі іх – тыя ж птушкі, жывелы. І сам чалавек, безумоўна...

Падаць матэрыял трэба ўмець... Гэта не сакрэт для любога пісьменніка. Інакш самыя нечаканыя факты згубяцца, калі пра іх будзе гаварыцца суха, па-канцылярску. І наадварот, яны як бы засвецяцца, калі ўкласці ва ўсе сваю душу. А менавіта так напісана кніга В. Вольскага “На бабровых азерах”. Найперш пра баброў яна. Але як удала аўтар робіць экскурс у мінулае. Першы раздзел яе “Крыху гісторыі”: “Бабровыя гоны”... “Бабровыя ловы...” Ці ведаеце вы, што гэта значыць?” – задае аўтар пытанне ў самым пачатку яго і тут жа адказвае: Так называлася ў старажытныя часы промыславая здабыча бабровагв футра”. Адказвае і ўсклікае: “Рамантычныя, даўно забытыя словы! Яны выклікаюць у памяці вобразы і карціны мінулага”.

Гэтае мінулае і ажывае, поклічна вабіць да сябе. Як цікава і карысна даведацца пра яго! І неабходна, каб зразумець, наколькі важна цяпер аберагаць баброў. Да згаданай кнігі прымыкае і наступная, назва якой таксама дае адказ на пытанне, пра што яна,– “Чайкі над Нараччу”. І таксама шмат пазнаваўчага матэрыялу. І гэтак жа, як і ў папярэдніх кнігах, нямала лірызму, паэтычнасці.

А пішучы свае “Падарожжа па краіне беларусаў”, В. Вольскі знайшоў арыгінальны прыем, каб прывабіць юнага чытача. Успомніў любоў да казак і прапанаваў дзецям адправіцца над роднай старонкай на незвычайным кіліме-самалеце, каб, па меры неабходнасці, рабіць патрэбныя прыпынкі ў тым ці іншым месцы, пераносячыся і на шмат гадоў назад. “Палет скрозь стагоддзі” называецца першая частка кнігі.

Нясецца, бы вецер той, кілім-самалет над матухнай-Беларуссю, паступова скіроўваючыся на зніжэнне. Але што гэта? Паўсюдна, як кінуць вокам, пасуцца дзіўныя жывелы. Няўжо зубры? Аўтар адразу паведамляе, што зубры ў далекія часы жылі на ўсей тэрыторыі нашай Бацькоўшчыны...

Але не толькі зуброў можна ўбачыць, калі ляцець на кіліме-самалаце, а і мамантаў, насарогаў... І кожны чарговы круг пераносіць нават не праз стагоддзі, а праз тысячагоддзі, усе больш і больш набліжаючы падарожнікаў да дня сенняшняга. Дарэчы, большую частку кнігі займаюць “Падарожжы па сталіцы” і “На прасторах Беларусі”.

Будзем шчырымі, пра мінулае можна было расказаць куды больш падрабязней, але не забудзем: першае выданне кнігі з’явілася ў 1968 г. Ці трэба напамінаць, як на той час да нацыянальнай гісторыі ставілася афіцыйная ідэялогія? В. Вольскі зрабіў тое, што мог зрабіць.

Есць у В. Вольскага і краязнаўчыя кнігі больш экзатычныя – “Афрыканскае падарожжа” (1963) і “Эль Махрыб” (1965). У аснове іх назіранні, што ўзніклі ў выніку паездкі аўтара на гарачы кантынент. Сенегал, Бераг Слановай Косці, Гвінея, Туніс, Марока... На жаль, пра гэтыя краіны беларускі чытач і сення ведае няшмат. Калі ж з’явіліся падарожныя нататкі В. Вольскага, дык яны, па сутнасці, сталі першаадкрыццем. Найперш прыцягвалі ўвагу апісанні рэдкіх жывел, раслін, дрэў. Праўда, пісьменнік не прамінаў выпадку сказаць і пра побыт афрыканскіх народаў, іх звычаі, традыцыі. А за ўсім гэтым паўставала душа самаго падарожніка, які ў думках быў там, дзе “лясы з беластвольнымі бярозамі, сакавітыя лугі, спакойныя задумлівыя рэкі”.

Пражыўшы доўгае жыцце, В. Вольскі не растраціў прагі да пазнання свету, захаваў бадзерасць, аптымізм. І жаданне творча працаваць. Пацвярджэннем таму стала кніга “Лес Дункана”, выпушчаная ў 1978 г. Юныя чытачы атрымалі яшчэ адну магчымасць зрабіць з любімым аўтарам падарожжа ў свет прыроды, даведацца пра паводзіны звяроў і птушак, адчуць, наколькі чалавек, становіцца больш духоўна багатым, калі ўмее па-сапраўднаму любіць яе. З любові ж да прыроды пачынаецца любоў да Радзімы. Пра гэта ніколі не забываў В. Вольскі.

Я ведаю, што прырода маей краіны зусім

не такая звычайная, як гэта некаторым

даецца толькі таму, што яны тут выраслі,

што яна ім знаема з маленнства...

Рабіць нечаканыя адкрыцці, перажываць

незвычайныя прыгоды, наглядаць цікавыя з’явы можна ўсюды. Трэба толькі вандраваць з адкрытым сэрцам і адкрытымі вачыма і ўмець бачыць...

Гаспадар пушчы

Трашчыць галле.

З шумам і фырканнем прадзіраецца з непраходнага гушчару нешта вялікае і дужае.

Хістаюцца маладыя бярозы. Пад напорам цяжкага цела нікне да зямлі густы падлесак.

Гэта – зубр.

Вось ен выходзіць на лясную паляну, схіліўшы магутную галаву, і спыняецца, асветлены сонцам.

Прагна ўглядваюся я ў ляснога волата. Не часта прыходзіцца бачыць такое відовішча.

К-во Просмотров: 696
Бесплатно скачать Реферат: Віталь Вольскі