Реферат: Восточные славяне в Беларуси

Большасць упрыгожванняю крывічанак падобныя на радзіміцкія і драгавіцкія, яны агульнаславянскага тыпу. Аднак ёсць і толькі крывіцкае аздабленне — вялікія бранзалетападобныя скроневыя кольцы з медзі, вельмі рэдка са срэбра, якімі упрыгожваўся галоўны ўбор. Такія знаходкі — быццам племянныя ‘пашпарты’. Менавіта па іх у асноўным і крывіцкія пахаванні, удакладняюць тэрыторыю рассялення гэтых плямёнаў.

Летапісец сведчыў, што тэрыторыі паміж Прыпяццю і Дзвіной займалі драгавічы — другое буйное аб’яднанне плямён на Беларусі. Археалагічныя раскопкі дазволілі больш дэталёва акрэсліць межы іх рассялення. Іх паселяшчы і могільнікі сустракаюцца паўднёвай Прыпяці, на ўсходзе даходзяць да Дняпра, на поўначы — ваколіц Заслаўя, Лагойска і Барысава, на захадзе — Брэсцкага Пабужжа. Папярэднікам і этнічным вытокам драгавічоў было стараславянскае насельніцтва пражскай культуры ўзбярэжжа Прыпяці V І- V ІІІ стагоддзяў. Распаўсюджваючыся паўночней гэтай ракі драгавічы актыўна асімілявалі балтаў.

Драгавічы, займаючы ўрадлівыя землі Палесся, кантактуючы з больш паўднёвымі этнасамі, вылучаліся большым прадукцыйным земляробстве і рамястве, у раннім зараджэнні элементаў дзяржаўнасці, у наяўнасці даволі вялікай колькасці гарадоў — Тураў, Пінск, Давыд-Гарадок, Брэст, Клецк, Слуцк, Капыль, Рагачоў. На змешанай драгавіцка-крывіцкай тэрыторыі ўзніклі Менск, Лагойск, Барысаў.

Найбольш вядомае дзяржаўнае ўтварэнне драгавічоў — Тураўскае княства. Аднак даволі хутка іх землі трапілі пад кіеўскае панаванне, з-пад якога вызваліліся толькі ў ХІІ стагоддзі.

Археолагамі вывучаліся пераважна могільнікі драгавічоў. Тутэйшае насельніцтва хавала памерлых пад круглымі кургановымі насыпамі па абраду трупаспалення. З канца Х-га стагоддзя нябожчыкаў ужо не спальвалі. Тыповым для драгавічан было пахаванне ў зрубных дамавінах з двухсхілым дахам, якія імітавалі чалавечае жытло.

Сярод пахавальнага інвентару з драгавіцкіх могільнікаў найбольш характерныя скроневыя кольцы жаночага ўбору з вялікімі пацеркамі, аздобленымі прыпаянымі металічнымі шарыкамі. Гэта племянны ‘пашпарт’ драгавічоў.

Значна меншы саюз утваралі плямёны разімічаў, якія знаходзіліся на паўднёвым усходзе Беларусі — у асноўным на Пасожжы. Этнавызначальнымі для іх матэрыяльнай культуры былі жаночыя сяміпраменныя скроневыя колцы. Радзімецкая зямля была воддаль ад асноўных гандлёвых шляхоў Усходняй Еўропы, таму не трапляла ў сферу дзяржаўных інтарэсаў Кіева або Полацка.

Уасноўным менавіта гэтыя тры плямёны адыгралі галоўную ролю ў фарміраванні беларускага этнагінезу. Гэта не супярэчыць новай канцэпцыі ўзнікнення беларускага этнагінезу аб якой гаворыць нам Піліпенка. Так па яго канцэпцыі ў фарміраванні этнагінезу адыгралі вялікую ролю змены этнічных вобразаў плямёнаў крывячоў, драгавічаў, радзімічаў.

Выкарастаная літаратура

Аснаўнай крыніцай інфармацыі баў галоўны архіў

БЕЛТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ

Творчае аб’яднанне навукова-патулярных і асветніцкіх

праграм.

К-во Просмотров: 142
Бесплатно скачать Реферат: Восточные славяне в Беларуси