Реферат: Знешняя палітыка Беларусі у 1990-2000-ыя гг. Адносіны паміж Беларуссю і краінамі СНД

Беларусь і ЗША актыўна супрацоўнічаюць ў гуманітарнай галіне. У 2005 годзе ЗША паставілі ў Беларусь гуманітарнай дапамогі на агульную суму больш за 12,5 млн. долараў. У мінулым годзе ў Злучаных Штатах прайшлі аздараўленне каля 1300 Нягледзячы на існуючыя супярэчнасці, Беларусь падтрымлівае канструктыўны дыялог з ЗША ў галіне барацьбы з гандлем людзьмі, злачыннасцю ў сферы высокіх тэхналогій. Добрыя перспектывы мае супрацоўніцтва ў галіне аховы інтэлектуальнай уласнасці, ліквідацыі наступстваў прыродных і тэхнагенных катастрофаў, нераспаўсюджвання зброі масавага знішчэння.

Развіццё знешнепалітычных і знешнеэканамічных адносін Беларусі з краінамі Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна адпавядае палітычным і эканамічным інтарэсам Беларусі. З моманту ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і шэрагам краін Лацінскай Амерыкі прайшло больш дзесяці гадоў. На сённяшні дзень Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя дачыненні з 28 з 33 краін рэгіёна.

Найважнейшым фактарам аб'ектыўнага характару, які збліжае пазіцыі Беларусі і краін Лацінскай Амерыкі, з'яўляецца абарона прынцыпу шматполюснасці міру як гарантыі стабільнасці ў міжнародных стасунках. Беларусь і лацінаамерыканскія краіны маюць сходныя пазіцыі па пытанні месца і ролі ААН у сучасным свеце, прынцыпаў рэфармавання яе Савета Бяспекі.

Практычная лінія беларускай знешняй палітыкі ў Лацінскай Амерыцы скіравана на пашырэнне сферы ўзаемадзеяння, інтэнсіфікацыі ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва, развіццю рознабаковых сувязей у галіне культуры, навукі, адукацыі, у гуманітарнай сферы.

Аснову беларускага экспарту ў 2005 годзе склалі калійныя ўгнаенні. Назіраецца тэндэнцыя да павелічэння аб'ёмаў паставак іншых асноўных экспартных тавараў і дыверсіфікацыі экспарту: шын, электраабсталявання, частак і абсталявання для аўтамабіляў і трактароў, сінтэтычных ніцей. Імпарт складаўся ў асноўным з цукру-сырцу.

У дзесятак буйнейшых лацінаамерыканскіх краін-спажыўцоў беларускай вытворчасці ў 2004 годзе ўвайшлі Бразілія, Аргенціна, Куба, Венесуэла, Мексіка, Чылі, Эквадор, Панама, Перу, Коста-Рыка. Бразілія з'яўляецца галоўным гандлёвым партнёрам Беларусі ў рэгіёне.

У 2004 годзе адбыўся візіт Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў Бразілію, Аргенціну і на Кубу, да якога быў прымеркаваны візіт дэлегацыі беларускіх дзелавых колаў. Візіт дазволіў развіць і ўзмацніць палітычныя і гандлёва-эканамічныя адносіны з краінамі рэгіёна.

У красавіку 2006 года беларуская ўрадавая дэлегацыя пад кіраўніцтвам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Сідорскага наведала Кубу з афіцыйным візітам. Галоўным вынікам візіту стала замацаванне стратэгічнага партнёрства Беларусі з Кубай і прасоўванне беларускіх эканамічных інтарэсаў на кубінскім рынку і ў рэгіёне Лацінскай Амерыкі ў цэлым.


Літаратура

1. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч.2. XIX – XX стст: Курс лекцый / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. Мн., 2002.

2. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. / Пад рэд. Я.К. Новіка. Мн., 2006.

3. Гісторыя Беларусі: Дапам. для паступаючых у вузы / пад рэд. Ю.Л. Казакова. Мн., 1998.

4. Гісторыя Беларусі. Навуч.дапам. / А.Г. Каханоўскі, С.М. Ходзін, А.А. Яноўскі. Мн., 2001.

5. Гісторыя знешней палітыкі Беларусі. Ч. 2, Снапкоўскі У.Е. Мн., 2004.

К-во Просмотров: 123
Бесплатно скачать Реферат: Знешняя палітыка Беларусі у 1990-2000-ыя гг. Адносіны паміж Беларуссю і краінамі СНД