Черчение

СРОЧНО!!!!!!!! Нужно написать отзыв на белорусском языке  на верш Рыгора Барадулина Бацьку. ПОЖАЛУЙСТА ПОМОГИТЕ!!! ЗАВТРА СДАВАТЬ НУЖНО!!!  Не выйшаў ты і ў гэты раз Мяне спаткаць, паднесці рэчы... Ля весніц, толькі зноў твой вяз Крануў галінкамі за плечы. Ты мне не падасі рукі, Глядзіш удаль з-пад шкла партрэта. Ці бачыш, вырас сын які? Скажы хоць слова для прывета. А я... чакаў з усіх дарог Цябе ў сорак чацвёртым... летам Калоны ні адной не мог Я прапусціць з ахапкам кветак. Хацелася пачуць: "Сынок..." Ускрыкнуць радаснае: "Тата!" Бацькоўскім быў мне кожны крок… Усё ішлі, ішлі салдаты... Каторы раз сыходзіў снег... Дамоў вярнуліся суседзі. Я кожнаму насустрач бег І чуў кароткае: "Прыедзе..." Калі ў крыўдзе мне сябры Гразіліся бацькамі, Тады хацелася наўзрыд Заплакаць шчырымі слязамі. Не плакаў я - усім на злосць. Бо ў хаце быў адзін - мужчына. Не йшоў ты... Маці маладосць Глыбей заворвалі маршчыны. І зараз еду я здалёк, Чакаю ўсё - зайду, а маці Мне кажа: "Пазнаеш, сынок? Вось наша ўся сямейка ў хаце..." Паверыць цяжка мне таму, Што больш не прыйдзеш ты дадому. А шапку я заўжды здыму Перад магілай невядомай.