Черчение

Напишите пожалуйста анализ стихотворения Страцім лебедзь Максима Богдановича. Плиииииз! Срочно!!!! Максім Багдановіч Страцім-лебедзь Не анёл у трубу уструбіў - З хмары бог старому Ною гаварыў: "Поўна з краем чаша гневу майго На людскія грахі ды бясчыннасці. Вось надойдзе часіна суворая. Лінуць з неба залівы бязмерныя I абмыюць ад бруду смуроднага Ўсю зямлю яны, белы-вольны свет". Пачынаў тут Ной будаваць каўчэг З таго дзерава ліванскага. Ўшыркі гэтаму каўчэгу - сто лакцёў, А ўдаўжкі - болей тысячы. Ды узяў туды Ной і птах і звяроў, Каб не звёўся іх род з зямлі. Ды не плыў к яму з мора сіняга Страцім-лебедзь - горды, моцны птах. Яго звычаі - арліныя, Яго ўцехі - сакаліныя; Пер'і-пер'ечкі бялеюцца Ды на золку агнявеюцца. У яго ў крыле - трыста тры пяра: Узмахне крылом - быццам бор шуміць, Узмахне другім - што мяцель гудзіць. Як учнуць дажджы, - пацякла вада, Разлілася горш ад павадка. Затапіла ўсе лугі-лагі, Ўсе лугі-лагі, ўсе лясы-бары; Уздымаецца вышэй ад гор. Птахі ў небе стаяй лётаюць, Енчаць жаласна, ад нуды крычаць, Выглядаюць стуль прытулачку. А па ўсёй зямлі толькі хвалі б'юць, Толькі хвалі б'юць белай пенаю. Ды па іх дужы, смелы плавае Страцім-лебедзь - горды, моцны птах. Узмахне крылом - быццам бор шуміць, Узмахне другім - як мяцель гудзіць. I населі тут на лебедзя Птахі дробныя ўсёй стаяю. Лебедзь з сілы выбіваецца, Птушкі ажна усцяшаюцца. Дзень ён плавае, другі-трэці дзень, На чацвёрты стаў прасіць-маліць: "Вы ўзляціце хоць на час які, Выбіваюся з астатніх сіл. Дайце вы грудзям, гэй, вальней ўздыхнуць! Дайце вы крылам, гэй, шырэй ўзмахнуць!" Не паслухалі птахі лебедзя. Пацямнела у яго ў вачах, Крыллі ўрэшце надламаліся, Галава ў ваду апусцілася. I пайшоў на дно мора сіняга Страцім-лебедзь - моцны, горды птах. Ад усіх цяпер патомкі ёсць, Ды няма адных - Страцімавых.