Дипломная работа: Канцэпт "шчасце" у мове сучаснай беларускай паэзіі

У выніку ўзаемадзеяння чалавека са светам складаюцца яго ўяўленні пра свет, фарміруецца мадэль, якая ў філасофска-лінгвістычнай літаратуры называецца карцінай свету. У апошнія дзесяцігоддзі адной з найбольш важных праблем кагнітыўнай лінгвістыкі стала праблема выяўлення ў свядомасці чалавека цэласнай карціны свету, што фіксуецца мовай. Карціна свету цесна звязана з канцэптуальнай сістэмай і адбіваецца ў мове. Аналіз моўных сродкаў дае магчымасць зразумець, чым адрозніваюцца нацыянальныя культуры, як яны ўзаемадапаўняюць адна адну на ўзроўні сусветнай культуры. Такім чынам, тэма дыпломнай работы бачыцца нам актуальнай, менавіта зыходзячы з праблем, пытанняў і задач, што існуюць у сучаснай кагнітыўнай лінгвістыцы.

Мэта дыпломнай работы – правесці комплексны аналіз вербальных сродкаў рэпрэзентацыі канцэпту “шчасце” на аснове твораў сучаснай беларускай жаночай паэзіі.

Для дасягнення пастаўленай мэты былі акрэслены наступныя задачы:

· выявіць лексічныя сродкі, з дапамогай якіх абазначаецца канцэпт шчасце;

· даследаваць словаспалучальныя магчымасці лексем, што ўваходзяць у склад канцэпту;

· вызначыць вобразна-выяўленчы патэнцыял канцэпту шчасце

Аб’ектам даследавання выступае мова твораў сучаснай беларускай паэзіі.

Прадметам даследавання з’яўляюцца лексічныя сродкі прэзентацыі канцэпту ў творах сучасных беларускіх паэтак.

Матэрыялам даследавання з’яўляюцца вербальныя рэалізацыі кампанента шчасце . Аўтарская картатэка налічвае 450 словаўжыванняў.

Трэба звярнуць увагу на тое, што намі разглядалася менавіта жаночая паэзія (Я.Янішчыц, Е.Лось, А.Каржанеўская, Д.Бічэль-Загнетава, Р.Баравікова, В.Русілка і інш.), бо іх творы насычаны эмацыянальна, ярка выражаюць пачуцці і настрой. У сваіх творах паэткі выяўляюць складанасць душэўнага свету жанчыны, яе псіхалагічны стан, лірыка-драматычныя перажыванні. Гэта вельмі важна, бо само шчасце як лінгвакультурны канцэпт належыць да катэгорыі эмоцый.

Работа складаецца з уводзін, трох раздзелаў, у якіх праведзена даследаванне лексічнай спалучальнасці канцэпту, яго вобразнага выражэння, а таксама заключэння, дзе зафіксаваны высновы даследавання.

У дадатку да работы ў сістэматызаваным выглядзе падагульнены фактычны матэрыял даследавання.

I . Канцэпт з пункту погляду розных навуковых пазіцый

1.1 Паняцце канцэпту ў лінгвістычнай літаратуры

Слова “канцэпт” стала актыўна ўжывацца ў лінгвістычнай літаратуры з пачатку 90-х гадоў. Першапачаткова тэрмін “канцэпт” выкарыстоўваўся надзвычай шырока. Перагляд традыцыйнага лагічнага зместу канцэпту і яго псіхалагізацыя тлумачацца патрэбамі кагніталогіі, у прыватнасці, кагнітыўнай лінгвістыкі, якая засяроджвае ўвагу на суадносінах лінгвістычных дадзеных з псіхалагічнымі [9, с. 64].

З усіх вядомых нам азначэнняў мы аддаём перавагу варыянту, прапанаванага прафесарам Маславай В.А. Канцэпт - аператыўная змястоўная адзінка памяці, ментальнага лексікону, канцэптуальнай сістэмы мовы і мозга, усёй карціны свету, адлюстраванага ў чалавечай псіхіцы [23, с.31]. Паняцце канцэпту перадае ўяўленне пра тыя сэнсы, якімі аперыруе чалавек у працэсе мыслення і якія адлюстроўваюць змест вопыту і ведаў, змест вынікаў усёй чалавечай дзейнасці і працэсаў пазнання свету.

Лінгвакультурны канцэпт ёсць семантычнае ўтварэнне высокай ступені абстрактнасці. На думку вучоных, канцэпт можна было б суаднесці з каранёвай марфемай, што складае аснову словаўтваральнага гнязда.

Р.М.Фрумкіна вызначае канцэпт як “вербалізаванае паняцце, адрэфлексаванае ў катэгорыях культуры” [38, с.14].

Д.С.Ліхачоў пад канцэптам разумеў “свайго роду алгебраічны выраз значэння, якім чалавек аперыруе ў сваім пісьмовым маўленні” [22, с.30].

Часцей за ўсё прадстаўніцтва канцэпту ў мове прыпісваецца слову, а само слова атрымлівае статус імя канцэпту – моўнага знака, які перадае змест паняцця найбольш поўна і адэкватна. Аднак канцэпт, як правіла, суадносіцца больш чым з адной лексічнай адзінкай. Такім чынам, адметнасцю канцэпту з’яўляецца яго суаднесенасць з планам выражэння ўсёй сукупнасці разнародных сінанімічных (уласна лексічных, фразеалагічных і афарыстычных) сродкаў, якія прэзентуюць яго ў мове. У выніку канцэпт суадносіцца з планам выражэння лексіка-семантычнай парадыгмы.

Сувязь канцэпту з вербальнымі сродкамі выражэння адзначаецца ва ўсіх лінгвакультуралагічных азначэннях, аднак адзінства ў поглядах адносна канкрэтных сутнасных адзінак мовы, з якімі суадносіцца канцэпт, у вучоных пакуль няма.

Тэарэтычна адносіны “канцэпт – яго моўная рэалізацыя” можна было б змадэляваць на базе антанімічнай парадыгмы ў лексіцы, якая фіксуе адрозненні ўнутры адной і той жа сутнасці (радасць – гора; шчасце – бяда; каханне – нянавісць). Любы канцэпт убірае ў сябе абагульнены змест мноства формаў выражэння ў натуральнай мове, а таксама ў тых сферах чалавечага жыцця, якія прадвызначаны мовай і немагчымыя без яе; гэта вынік аб’яднання слоўнікавага значэння слова з асабістым вопытам чалавека.

Канцэпт таксама вызначаецца як асноўная адзінка нацыянальнага менталітэту як спецыфічнага індывідуальнага і групавога спосабу светаўспрымання і светаразумення. Канцэпт уключае ў сябе, акрамя прадметнай суаднесенасці, усю камунікатыўна значымую інфармацыю. Перш за ўсё, гэта ўказанне на месца, якое займае гэты знак у лексічнай сістэме мовы: яго парадыгматычныя, сінтагматычныя і словаўтваральныя сувязі.

Трэба звярнуць увагу на існаванне так званых “універсальных канцэптаў”, якія выступаюць у свядомасці ў форме этычных тэрмінаў: добра – дрэнна, маральнае – амаральнае.

Такім чынам, можна вылучыць наступныя рысы канцэпту: 1) гэта мінімальная адзінка чалавечага вопыту ў яго ідэальным уяўленні; 2) гэта асноўная адзінка апрацоўкі, захавання і перадачы ведаў; 3) канцэпт мае рухомыя межы і канкрэтныя функцыі; 4) канцэпт – асноўная адзінка культуры. З гэтага вынікае, што канцэпты прадстаўляюць свет у галаве чалавека, ствараючы канцэптуальную сістэму, а знакі чалавечай мовы кадзіруюць у слове змест гэтай сістэмы [23, с. 36].

Лічым, што менавіта гэтае азначэнне канцэпту найбольш поўна ўбірае яго сістэмаўтваральныя адзнакі, адпавядае сутнасці паняцця. З гэтай прычыны абіраем дадзенае азначэнне як вядучае, базавае ў нашай працы.

1.2 Адзінка шчасце ў лексікаграфічных працах

К-во Просмотров: 492
Бесплатно скачать Дипломная работа: Канцэпт "шчасце" у мове сучаснай беларускай паэзіі