Дипломная работа: Канцэпт "шчасце" у мове сучаснай беларускай паэзіі
Вяршыліся няшчасці (Дудз.; 41);
Доля пакоры не дала (Карж.; 23);
Змрок расхінае доля (Мац.; 231);
Доля нас вітала (Мац.; 230);
Мажлівасць нам доля дала (Карж.; 90);
Доля сцежкі не мыляе (Ян.; 137);
Паслужыць шчасце (Ян.; 240).
Характэрныя адзінкі з дзеясловамі, што абазначаюць дзеянне, якое хутка працякае ў часе, імгненнае (выбухне лёс (Ян.; 106), выпаў лёс (Ян.; 91), адбіўся лёс (Ян.; 169), выпырхне ўдача (Ян.; 109). Словазлучэнні з дзеясловамі, у якіх лексемы шчасце, лёс, доля, радасць выступаюць як суб’екты дзеяння, складаюць 19 % ад агульнай колькасці прыкладаў з дзеясловамі.
Спецыфікай вылучаецца група дзеепрыслоўных і дзеепрыметнікавых словазлучэнняў. Дзеепрыслоўе ў такіх словазлучэннях паказвае на дадатковае дзеянне, якое адбываецца адначасова з асноўным (шчасце прыбегла, запыхаўшыся (Багд.; 36). Дзеепрыслоўе з залежным словам можа паказваць на ўмову, пры якой адбываецца дзеянне (шчаслівы ці будзе ён, пакінуўшы Зямлю (Мац.; 234) , або мэтанакіраванае дзеянне (долі сівой не тоячы (Б.-Загн.; 196).
У дзеепрыметнікавых словазлучэннях разгледжаныя лексемы могуць выступаць як актыўныя суб’екты (абдзеленыя шчасцем (Дудз.; 108), доляю адпеты ) або як аб’екты дзеяння: споўненая доля (Карж.; 145), скошаны лёс (Ян.; 209), лёс захапляючы (Карж.; 149), шчасце маё ашуканае (Бар.; 69).
Такім чынам, лексемы лёс, доля, шчасце, радасць частотна спалучаюцца з дзеясловамі цяперашняга, будучага і прошлага часу. Часцей за ўсё прадстаўлены словазлучэнні з дзеясловамі прошлага і будучага часу, што сведчыць пра магчымасць усведамлення чалавекам свайго мінулага эмацыянальнага стану або пра жаданне перажываць гэты стан у будучым. Толькі ¼ словазлучэнняў з дзеясловамі часу прадстаўлена формамі цяперашняга часу, што гаворыць пра немагчымасць чалавека спасцігаць, асэнсоўваць сваё шчасце непасрэдна ў момант яго наяўнасці.
Лексемы лёс, доля, шчасце могуць выступаць як аб’ект (81% ад агульнай колькасці) або як суб’ект дзеяння (19%). Такі факт пацвярджае думку пра тое, што лёс можа ўплываць на чалавека, але і чалавек сам можа мадэляваць сваё жыццё.
2.2 Спалучальнасць лексем шчасце, доля, лёс, радасць з прыметнікамі
Пры аналізе вылучанай мадэлі прымалася пад увагу метафарызаванае значэнне адзінак. Гэта дазволіла выдзеліць сярод прыметнікаў адпаведныя лексіка-семантычныя групы:
1. Вылучаецца група словазлучэнняў з прыметнікамі, якія ўказваюць на дэталізацыю шчасця:
Лёс асабісты (Ян.; 131);
Прыватны лёс (Карж.; 71);
Чужое шчасце (Гудк.; 78);
Песенная доля (Ян.; 255);
Наша агульная доля (Карж.; 87);
Лёс вясковы (Ян.; 29).
Трэба заўважыць, што прыналежныя прыметнікі спалучаюцца з лексемамі доля і лёс, а з лексемай шчасце амаль не ўжываюцца. Гэта пацвярджае думку, што першыя ўспрымаюцца як дадзенае, вызначанае, а значыць, належаць самому чалавеку або іншай істоце. Шчасце ж успрымаецца як стан, унутранае перажыванне чалавека.
2. Частотна ў паэтычных творах разгледжаныя лексемы надзяляюцца здольнасцю перадаваць эмоцыі, што ілюструецца ў словазлучэннях з прыметнікамі, якія абазначаюць псіха-эмацыянальны стан:
Нястомны дзень і лёс (Ян.; 126) ;
Злы лёс (Ян.; 135);
Спакойнае шчасце (Рус.; 45);
Зманлівае шчасце (Гудк.; 56);
Непрыкаянны лёс (Ян.; 222);