Контрольная работа: Бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўству

Тэматыка картатэкі універсальная.

Знешняе афармленне – усе яшчыкі картатэкі пранумераваны ў ніжнім правым вуглу. На этыкетках праз дэфіс паказаны індэксы дзяленняў і назваў рубрык у межах кожнага каталожнага яшчыка. Назвы выкананы на беларускай мове.

Унутранае афармленне – цэнтральныя раздзяляльнікі выкарыстоўваюцца для абазначэння раздзелаў першай ступені дзялення; левастароннія – для дзяленняў другой і трэцяй ступені; правастароннія – для дзяленняў чацвертай ступені і афармлення прадметных рубрык.

2. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўстве

Бібліятэчнае абслугоўванне ў краязнаўчай галіне ажыццяўляецца ў межах агульнай структуры абслугоўвання , яно грунтуецца на агульнабібліятэчных крыніцах, тэхналогіі, методыцы і арганізацыі абслугоўвання бібліятэкі.

Сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве – сукупнасць узаемазвязаных і дапаўняючых адзін аднаго відаў дзейнасці і паслуг па задавальненні і развіцці краязнаўчых патрэб абанентаў бібліятэкі і, наогул, жыхароў края.

Развіцце бібліятэчнага абслугоўвання ідзе па шляху прадстаўлення роўных магчымасцей усім абанентам, якія карыстаюцца краязнаўчымі фондамі і паслугамі бібліятэк з улікам дынамікі іх краязнаўчых патрэб, інтарэсаў і запытаў.

Сістэма бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання ўключае наступныя асноўныя састаўныя часткі:

- дзейнасць па папулярызацыі і выдачы краязнаўчых дакументаў і іх копій;

- дапамога абанентам у выбары краязнаўчых дакументаў і іх выкарыстанні;

- прадстаўленне краязнаўчага фонда;

- шматаспектнае раскрыцце яго складу і структуры;

- даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне;

- бібліятэчнае інфармаванне;

Асаблівасць бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве заключаецца ў наборы арганізацыйных мерапрыемстваў і канкрэтных паслуг бібліятэкі па краязнаўстве.

Галоўнай задачай бібліятэкі з’яўляецца стварэнне неабмежаваных магчымасцей для сваіх карыстальнікаў у выбары і выкарыстанні краязнаўчых дакументаў, сабраных у фондзе, прадаставіць бібліяграфічную інфармацыю аб існуючых краязнаўчых дакументах.

Лепельская ЦРБ ставіць перад сабой такія задачы, як:

1) задавальненне агульнакультурных, адукацыйных краязнаўчых патрэбнасцей абанентаў;

2) асветніцкая дзейнасць у галіне краязнаўства;

3) далучэнне кожнага жыхара края, усяго кантынгента абанентаў да чытання краязнаўчай літаратуры;

4) распаўсюджанне краязнаўчых ведаў у працоўнай, грамадскай, аматарскай і сямейнай сферы дзейнасці.

Бібліятэка прыцягвае насельніцтва тым, што збірае ў фонды разнастайныя краязнаўчыя дакументы; прадстаўляе магчымасць атрымаць інфармацыю аб іх; комплексна абсугоўвае па краязнаўстве; карыстальнік мае магчымасць удзельнічаць у краязнаўчых масавых мерапрыемствах. Гэтыя абставіны актуалізіруюць праблему тэарэтыка-метадалагічнага абгрунтавання і пашырэння сродкаў, форм і відаў паслуг бібліятэкі па краязнаўстве.

Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў Лепельская ЦРБ ажыццяўляе:

- праз выдачу краязнаўчых дакументаў;

- сродкамі раскрыцця краязнаўчага фонду у сістэме картатэк, бібліяграфічных дапаможнікаў;

- сродкамі правядзення масавых мерапрыемстваў, лекцый кансультацый, выкананне даведак краязнаўчага характара, ажыццяўлення інфармавання насельніцтва края аб новых краязнаўчых дакументах і тых, якія знаходзяцца ў фондзе бібліятэкі;

- сродкамі зносін карыстальнікаў і бібліятэкараў.

Аддзелам абслугоўвання і інфармацыя праводзяцца шматлікія масавыя мерапрыемства. Гэта і экскурсіі, лекцыі, кансультацыі, “гадзіны пытанняў і адказаў” у якіх прымаюць удзел і дапамагаюць у арганізацыі правядзення мясцовыя краязнаўцы (Януш І.Я., ШушкевічА.А) , дырэктар Лепельскага краязнаўчага музея (Стэльмах А.У.), настаўнікі гісторыі.

Вялікую папулярнасць набыла такая форма работы як арт-выстава, на якой прадстаўляюцца работы мясцовых дзеячаў мастацтва. На ўсе работы складаецца бібліяграфічны спіс прадстаўленых работ. Па заканчэнні выставы карыстальнікам прадстаўляецца магчымасць набыць творы мастацтва.

К-во Просмотров: 182
Бесплатно скачать Контрольная работа: Бібліяграфічнае абслугоўванне па краязнаўству