Контрольная работа: Крымінальнае права па статуту ВКЛ 1588 г.

У крымінальным законе феадальнай Беларусі даследчык А. Маліноўскі ў залежнасці ад аб'екта замаху вылучае наступныя віды злачынстваў:

злачынствы супраць веры;

злачынствы супраць маралі;

злачынствы супраць сямейнага права;

палітычныя злачынствы;

ваенныя злачынствы;

злачынствы па судовай службе і супраць судовай улады;

паліцэйскія злачынствы;

злачынствы супраць гонару;

замах на асобу: а) злачынствы супраць жылля; б) злачынствы супраць здароўя; в) злачынствы супраць свабоды; г) замах на асобу і маёмасць:

а) наход ці наезд; б) разбой; в) замах на маёмасць:

а) грабеж; б) крадзеж, прысвойванне маёмасці; в) незаконнае карыстанне і пашкоджанне чужой маёмасці; г) замах на нерухомую маёмасць; д) парушэнне пастаноў, якія рэгулююць узаемныя адносіны паміж "паном" і слугамі.

Сучасны гісторык-правазнаўца прафесар I.А. Юхо дае класіфікацыю злачынстваў па тых жа падставах:

1) дзяржаўныя;

2) супраць парадку кіравання і правасуддзя;

3) воінскія;

4) супраць рэлігіі і царквы;

5) супраць маралі;

6) супраць жылля, здароўя і гонару людзей;

7) замах на маёмасць;

8) злачынствы слуг і феадальна-залежных людзей супраць феадалаў.

Акрамя таго, па спосабу ўзбуджэння спраў у судзе I.А. Юхо падзяляе злачынствы на тры віды:

1) злачынствы, справы па якіх узбуджаліся прадстаўнікамі дзяржаўнай улады незалежна ад наяўнасці пацярпеўшага ці яго згоды;

2) злачынствы па справах прыватнага абвінавачвання;

3) злачынствы па справах змешанага абвінавачвання, па якіх абвінаваўцамі выступалі як прадстаўнікі дзяржаўнай улады, так і асобныя грамадзяне.

Пры сапастаўленні прыведзеных класіфікацый па крымінадьнаму закону феадальнай Беларусі можна зрабіць вывад, што I.А. Маліноўскі абгрунтавана дае больш падрабязную класіфікацыю злачынных дзеянняў, вылучаючы, напрыклад, у асобны від паліцэйскія злачынствы, а таксама злачынствы супраць сямейнага права і супраць маралі. Аднак трэба адзначыць, што ён не зусім пераканаўча аргументуе вылучэнне апошніх двух відаў злачынстваў у асобныя катэгорыі, а тым больш нельга згадзіцца з пастаўленнем іх на адно з першых месц у сістэме відаў злачынстваў. Сам заканадаўца XVI ст. на першы план ставіць дзяржаўныя злачынствы (I.А. Маліноўскі называе іх палітычнымі) і таму, змяшчае іх у першых раздзелах Статутаў.

Паслядоўнасць размяшчэння крымінальна-прававых норм у Статуце 1588 г.:

злачынствы дзяржаўныя і супраць парадку кіравання;

маёмасныя злачынствы.

К-во Просмотров: 300
Бесплатно скачать Контрольная работа: Крымінальнае права па статуту ВКЛ 1588 г.