Контрольная работа: Міхась Лынькоў i Пятрусь Броўка як адны з самых выдатных творчых постацей у літаратурным працэсе Беларусі савецкага часу

Сплылі далёка моракі начы,

Не буду я стаяць на раздарожжы,

Вачамі смутнымі глядзець удалячынь.

У вершах П. Броўкі сярэдзіны – другой паловы 1930-х гг. больш душэўнай самааддачы, непасрэднасці і шчырасці лірычнага перажывання, імкнення за знешнім, на першы погляд дробязным, убачыць нешта істотнае, характэрнае. Найбольш цікавыя і арыгінальныя лірычныя творы П. Броўкі гэтага перыяду – «Садоўнік», «Дзед Тарас», «Канец лета» (усе – 1935), «На полі першая раса» (1936), «Бор», «Паляванне», «Мяцеліца», «Дождж», «Крыніца», «Мы з табой хадзілі часта ў поле...», «Сустрэча» (усе – 1940).

У даваеннай лірыцы П. Броўкі ёсць шэраг вершаў-прысвячэнняў сваім калегам па пяру: «Памяці Паўлюка Труса», «Якубу Коласу» (1936), «Пятру Глебку» (1940), «Янку Купалу».

Вершы П. Броўкі, напісаныя ў першыя дні і месяцы вайны, як і творы іншых паэтаў, поўняцца заклікамі да барацьбы і помсты. Захопнікі імянуюцца самымі знішчальнымі метафарычнымі азначэннямі: «звяры», «драпежнікі шалёныя», «вырадкі-псы», «падлюгі». У такім прыёме таксама захаваны падтэкставы заклік да бескампраміснага бою: калі ворагі – гэта нелюдзі, то і знішчаць іх трэба без усялякага шкадавання («Маці, «Пісьмо землякам», «Дрыжыце, падлюгі-фашысты», «Помста» (усе – 1941). Упэўненасцю ў хуткае вяртанне ў родныя мясціны поўніцца верш паэта «Байцам-беларусам» (1943), у якім арганічна знітаваны лёс воіна, салдата і лёс усяго народа. Асноўная ідэя вынікае з радкоў, дзе гаворыцца, што герой нават са страчаным зрокам абыдзе паўсвета, але знойдзе шлях у родны свой край.

Паэт у вайну яшчэ больш рашуча і натуральна пачаў пазбаўляцца ў сваёй творчасці рысаў напышлівага рытарызму і апісальнасці, у яго творах паглыбілася трагедыйнае адчуванне жыцця, вылучаецца на першы план душэўнае перажыванне вялікай народнай бяды. Спецыфіка яго творчасці 1941–1945 гг. – у захапленні жанрам балады, у якім сінтэзуюцца адзнакі эпасу, лірыкі і драмы, гераічны і трагедыйны пафас. У такіх сваіх баладах, як «Партызан Бумажкоў», «Пастух» (абедзве – 1941), «Дахаты» (1942), «Надзя-Надзейка», «Кастусь Каліноўскі», «Магіла байца» (усе – 1943) П. Броўка таленавіта выкарыстаў набыткі і дасягненні фальклору, здолеў арганічна ўжыцца ў сістэму фальклорных слоўна-выяўленчых сродкаў і трапна перадаць своеасаблівасць мыслення беларускага народа, якое грунтуецца на заўсёднай веры ў канчатковую перамогу сіл дабра над сіламі зла.

Многія лірычныя вершы П. Броўкі ваеннага часу поўняцца верай у хуткае вяртанне воінаў да сваёй былой мірнай працы. Тэма гэта асабліва выразна загучада ў вершах, напісаных у 1945 г. Адзін з іх з характэрнай назвай «Возьмем сеўні!..» поўны радасці вяртання да зямлі і працы, выяўляе патрыятычны, светлы настрой героя, яго ўзрушанасць. Як часта бывае ў творах Броўкі, і тут прырода ажывае, прымае актыўны ўдзел у дзеянні, стварае агульную ўрачыстую атмасферу:

Грайце ж вы, вятры-гарністы,

Шмат герояў стрэнуць хаты,

Зернем чыстым,

Зернем чыстым

Загудзіць наш край багата.

Лепшымі пасляваеннымі лірычнымі творамі П. Броўкі з’яўляюцца «Помнік» (1946), «Шпак» і «Дзяўчына з Палесся» (абодва – 1947), «Ківач» (1948), «Сонца грэе» (1949). У іх сцвярджаецца гуманістычная думка пра тое, што народныя ахвяры ў гады вайны – залог лепшага, мірнага жыцця, што чалавечая праца – аснова існавання, паэтызуецца радасць паяднання чалавека з прыродай. Броўка імкнецца пераадолець дэкларатыўнасць і агульшчыну, якія прынеслі столькі шкоды пасляваеннай літаратуры.

Апошнія два з паловай дзесяцігоддзі склалі ў творчасці паэта якасна новы этап, які засведчыў паглыбленне ідэйна-тэматычных асноў яго паэзіі. Шматграннай і ў жанравых адносінах становіцца паэзія сталага П. Броўкі. Паэт здолеў узняцца да знітавання трох часавых вымярэнняў, надаўшы тым самым сваёй творчасці адзнакі маштабнасці і філасафічнасці. З другой паловы 50-х гадоў яго творчасць стала болып даверлівай і шчырай, яшчэ больш рашуча пазбавілася штучнай напышлівасці і афектацыі. Броўка працуе з вялікай творчай аддачай, натхнёна. Адзін за адным выходзяць зборнікі вершаў «Пахне чабор» (1959), «Не пытайся пра гэта...» (1959), «Далёка ад дому» (1960), «Высокія хвалі» (1962), «Між чырвоных рабін» (1969), «Калі ласка» (1972), «I ўдзень і ўночы...» (1974), «Што сэрца праспявала» (1979). Талент паэта к гэтаму часу набыў адзнакі сапраўднага лірызму. Вельмі характэрныя для новага перыяду творчасці П. Броўкі вершы «Сэрца», «Як ліст дубовы...» (абодва – 1956), «Праца», «Журавы», «Пахне чабор...» (усе – 1957). Кожны з іх уяўляе сабой усхваляваны лірычны маналог, прасякнуты роздумам над праблемамі жыцця. Голас аўтара гучыць даверліва і шчыра. Броўка не збіваецца на рыторыку, канстатацыю фактаў, яму важней разабрацца ў гаме складаных унутраных перажыванняў, суаднесеных з трывогамі эпохі.

У творчай біяграфіі П. Броўкі нямала вершаў, прысвечаных праблемам літаратуры, якія з'яўляюцца эстэтычным крэда («Паэзія», «Аб крытыцы», абодва – 1958; «Родныя словы», 1959; «Ля помніка Райнісу», 1960; «Я любіў за ўсё найболей...», 1962; «Усё апісалі паэты», 1963; «Слава», «Радок габлюеш і стругаеш...», абодва – 1964; «Вось узялі, падсумавалі...», 1965; «Ну я, вядома, не герой...», «Паэт, часоў сваіх дазорца...», «Спачатку выблісне жаданне...», усе – 1967; «Калі ты ўдала дзень пачнеш...», 1970; «Першы верш», 1971; «Паэт паэзіі вянкі...», 1972; «Відаць, што доля ўжо такая...», 1974; «Калі з яе глыбінь напіцца...», 1975). Ад жадання вызначыць у чалавеку самае істотнае і характэрнае, раскрыць яго вялікія духоўныя магчымасці, набыткі, паказаць яго высакародства, уменне ахвяраваць сабою ў імя вышэйшай ісціны ідзе аўтарская павышана-эмацыянальная самаацэнка, аўтарскі неаслабны зварот да перадачы сваіх унутраных перажыванняў. Адсюль шматлікія ў П. Броўкі вершы-паверкі, што складаюць большасць напісанага ў 60–70-я гады. Сярод іх вылучаюцца такія творы, як «Вернасць» (1967), «Наперакор» (1968), «Люблю начысціню размовы...», «I нехта ўспомніць пра мяне», «Як той перадатчык...» (усе – 1969), «Мне да ўсяго сягоння справа...» (1970), «Зялёным полымем шугае...» (1971), «Людское сэрца», «Дабро» (абодва – 1972), «Роздум» (1973), «Споведзь сабе самому» (1975). Пазіцыя аўтара ў іх актыўная, бескампрамісная, адкрытая падзеям веку. Душа паэта поўніцца клопатамі і перажываннямі пра ўвесь свет. Паэт застаеца максімалістам у выяўленні сваіх пачуццяў, як і ў даваенныя гады. Адсюль вынікаюць такія паэтычныя формулы, як «усё, што поўна, сэрцу люба»; «мне да ўсяго сягоння справа», «не меў спакойнага жыцця».

Адмаўляючыся ад ілюстрацыйнага паказу чалавека і акаляючага жыцця, ад аблегчанага погляду на свет, паэт адчуваў неабходнасць аналітызму, філасофскай засяроджанасці на распрацоўцы важнейшых праблем чалавечага быцця. Адсюль яшчэ адна асаблівасць яго позняй лірыкі – філасафічнасць. Позні Броўка валодае цудоўным уменнем «у кроплі бачыць цэлы свет». У вершах філасофскага плана «***А ўсё яно ідзе з малога...» (1967), «Усё жыццё – адно імгненне...», «***Мы на зямлі сваёй шукаем...», «***Наперад – промень праз морак рання...» (усе – 1969), «Хваляванне» (1970), «Натура ўжо, відаць, такая...» (1975) паэт узвышае вечны абавязак чалавека хвалявацца і непакоіцца, шукаць праўду і дабро.

П. Броўка – аўтар больш дзесятка паэм.

З ліра-эпасу П. Броўкі даваеннага часу («Цэхавыя будні» (1930), «Прамова фактамі», 1930; «Праз горы і стэп», 1932; «1914», 1933; «Кацярына», 1938) вылучаецца паэма «Праз горы і стэп». Яна прысвечана грамадзянскай вайне. На гэтую тэму ў 20-я і 30-я гады з'яўлялася шмат твораў рознага жанравага ўвасаблення. Аднак большасць з іх – мажорныя па танальнасці, з плакатнай, аднабаковай паэтызацыяй гераізму. Паэма П. Броўкі ў літаратуры 30-х гадоў вызначаецца праўдзівым паказам вайны з усімі яе жахамі і трагедыямі. Пры савецкай уладзе хрэстаматыйным творам лічылася паэма «Кацярына», пабудаваная на распаўсюджаным, але даволі схематычным сюжэце ўзыходжання сумленнага чалавека-працаўніка да вышынь грамадскага прызнання і славы, хоць вобразна-стылявое майстэрства ў паэме даволі высокае. Цялятніцу Кацярыну выклікалі ў Маскву на нараду, дзе яна выступала з пр

К-во Просмотров: 282
Бесплатно скачать Контрольная работа: Міхась Лынькоў i Пятрусь Броўка як адны з самых выдатных творчых постацей у літаратурным працэсе Беларусі савецкага часу