Контрольная работа: Падзелы Рэчы Паспалітай

Падзелы Рэчы Паспалітай

У 1764 г. каралём Рэчы Паспалітай быў выбраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які лічыўся стаўленікам суседніх дзяржаў. Вакол караля аб’ядналіся магнаты і шляхта, якія марылі аб адраджэнні Рэчы Паспалітай. Улады пачалі паступовыя эканамічныя рэформы: адчыняліся дзяржаўныя і прыватныя мануфактуры, будаваліся каналы, арганізоўваліся кірмашы, падтрымліваўся міжнародны гандаль. Соймы працавалі ў рэжыме канфедэрацыі, калі права libеrum veto не дзейнічала. Але ў 1767 г. щнутрыпалітычная сітуацыя зноў пагоршы­лася. Дзякуючы падтрымцы Расіі і Прусіі, дысідэнты (пратэстанцкая і праваслаўная шляхта) стварылі Слуцкую і Торуньскую канфедэрацыі, якія запатрабавалі ўраўнавання сваіх правоў з католікамі. Пад націскам Расіі вальны сойм у 1768 г. прыняў рашэнне аб ураўнаванні правоў дысідэнтаў. У адказ каталіцкая шляхта стварыла Барскую канфедэра­цыю, якая пачала рокаш. Паўстанне канфедэратаў было падаўлена толькі ў 1771 г. расійскімі войскамі. У 1772 г. Расія, Прусія і Аўстрыя падпісалі дамову аб першым падзеле Рэчы Паспалітай, па якой Расіі перадаваліся ўсходняя і паўночная часткі Беларусі.

Урад С.А. Панятоўскага працягваў рэформы па паляпшэнні становішча Рэчы Паспалітай. Была створана Адукацыйная камісія. Чатырохгадовы сойм 1788 – 1791 гг. прыняў Кансты­туцыю 1791 г., першую ў Еўропе і другую ў свеце пасля ЗША. Канстытуцыя ліквідавала пад­зел Рэчы Паспалітай на ВКЛ і Каралеўства Польскае, захавала шляхецкія правы, улада ка­раля перадавалася па спадчыне. Разам з тым, палепшылася становішча мяшчан, гарады маглі мець сваё прадстаўніцтва ў сойме, адмянялася права liberum vetо, дзяржава абя­цала клапаціцца пра прыгонных сялян, магнацкія войскі ўваходзілі ў склад агульнай арміі.

Прыняцце Канстытуцыі было сустрэта ў суседніх дзяржавах з прахалодай. Расійская імператрыца Кацярына ІІ лічыла гэты акт асабліва небяспечным. Пры падтрымцы Расіі ў 1792 г. была створана Таргавіцкая канфедэрацыя, якая разам з расійскімі войскамі выступіла супраць Канстытуцыі. У 1793 г. адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі ўвайшла цэнтральная Беларусь. Канстытуцыя 1791 г. была адменена. У 1793 г. апошні сойм Рэчы Паспалітай ў Гродне прыняў новую Канстытуцыю, якая захавала федэратыўны характар дзяржавы і ўзнавіла выбарнасць караля.

24 сакавіка 1794 г. у Польшчы пачалося патрыятычнае паўстанне, якое ўзначаліў генерал Т. Касцюшка. У красавіку паўстанне перакінулася на ВКЛ. Тут яго ўзначальваў радыкальна настроены палкоўнік Якуб Ясінскі. Паўстанцы стварылі рэвалюцыйны ўрад. Прыняты імі ў маі Паланецкі універсал фактычна адмяняў прыгоннае права. Сяляне, расплаціўшыся з панамі за даўгі, станавіліся вольнымі. У ВКЛ тэрмінова былі ўведзены расійскія войскі. Спрэчкі паміж паўстанцамі і аб’ектыўная немагчымасць адначасова змагацца з Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй прывялі да паражэння паўстання. У кастрычніку 1795 г. адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай – яна канчаткова была падзелена паміж суседнімі дзяржавамі. У склад Расіі перайшла заходняя частка Беларусі, акрамя Беластоцкага рэгіёна, які ўвайшоў у склад Прусіі і ў 1807 г. быў перададзены Расіі Напалеонам Банапар­там.

Такім чынам, сацыяльна-эканамічная палітыка ўрада Расіі ў Беларусі ў першай палове XIX ст. была накіравана на паступовую інтэграцыю Беларусі ў склад Расіі. Метады гэтай палітыкі былі рознымі. Мясцовая адміністрацыя ўстанаўлівалася па расійскаму ўзору і была строга падсправаздачна цэнтральнай уладзе.

Як бачым, у першы час пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ўрад імкнуўся не выкарыстоўваць жорсткія меры ў адносінах да мясцовага насельніцтва, спрабуючы тым самым прыглушыць апазіцыйныя настроі.

Аднак, нягледзячы на памяркоўнасць палітыкі расійскага ўрада, значная частка апалячанай шляхты і каталіцкага духавенства, якая страціла сваё прывілеяванае становішча, засталася незадаволенай. Гэта прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях.

Літаратура

1. Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Пад рэд. Я. К. Новіка Г. С. Марцуля. Мн., 2003.

2. Бардах Ю., Леснодарский Б., Пистрчык М. История государства и права Польши. М., 1980.

3. История Польши. Т. 1. М., 1956.

4. Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994

5. Філатава А. Першы падзел Рэчы Паспалітай // Энцыклапедыя «Гісторыя Беларусі». Т. 5. Мн., 1999.

6. Філатава А. Тры падзелы Рэчы Паспалітай // Крыжовы шлях. Мн., 1993.

7. Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

8. Гісторыя Беларусі ч.1 Коукель І.І., Крэнь І.П. Гродна 1994

9. Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 2003.

10. Вішнеўскі А. Ф., Саракавік І. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1997.

11. История Беларуси в документах и материалах. Мн., 2000.

12. Філатава А. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай // Матэрыялы па гісторыі Беларусі. Мн., 1998.

13. Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч. 1. Мн., 2000.


[1] Гісторыя Беларусі. Ч. 1. Пад рэд. Я. К. Новіка Г. С. Марцуля. Мн., 2003. С., 224.

[2] Бардах Ю., Леснодарский Б., Пистрчык М. История государства и права. М., 1980. С., 235.

[3] История Польши. Т. 1. М., 1956. С., 336.

[4] Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994. С., 234.

[5] Філатава А. Першы падзел Рэчы Паспалітай // Энцыклапедыя «Гісторыя Беларусі». Т. 5. Мн., 1999. С., 483.

[6] Філатава А. Тры падзелы Рэчы Паспалітай // Крыжовы шлях. Мн., 1993. С., 104.

[7] Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994. С., 245.

К-во Просмотров: 169
Бесплатно скачать Контрольная работа: Падзелы Рэчы Паспалітай