Контрольная работа: Прававая роля Прывілея Аляксандра 1492 года

3. Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Мн., 2003.

4. Гісторыя Беларусі. Пад рэд. І.П. Крэнь. Мн., 1998.

5. Грыцкевіч А. Прывілей 1492 г. // Энцыклапедыя “Гісторыя Беларусі”

6. Доўнар Т.І. Помнікі права Беларусі феадальнанга перыяду. Мн., 2001.

7. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994.

8. Нарысы па гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994.

9. Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Ч. 1. Мн., 2000


Дадатак

ПРЫВІЛЕЙ ВЯЛІКАГА КНЯЗЯ ЛІТОЎСКАГА АЛЯКСАНДРА 1492 г.

06.08.1492г.

У імя святой Тройцы і непадзельнага адзінства, амінь.

На вечную памяць аб справе.

Усё, што робіцца ў часе, знікае ў памяці людзей разам з часам і да ведама будучых не дойдзе, калі не будзе запісана.

Таму мы, Аляксандр, з божай ласкі вялікі князь Літоўскі, Жамойцкі, aтаксама земляў Русі гаспадар і спадкаемец, прыняўшы пад увагу сталую вернасць найпачціўшых, пачэсных, яснейшых, святлейшых, вяльможных, высакародных, шляхетных і асцярожных ( circum spectorum ) духоўных пралатаў ( praelatorum spiritalium ) і свецкіх князёў ( saecularium principum ), паноў ( baronum ), баяраў ( boiarorum ) і мяшчан ( ciuium ) земляў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і інш., якую яны маюць на справе да нас, да нашай светласці як да ісціннага і законнага наступніка (нашчадка, спадкаемцы) і натуральнага (прыроджанага) гаспадара і заўсёды імкнуцца ў прышласць пэўна трымаць яе, пасля таго, як гэта добра падмацована іх дзейнасцю, мы палічылі вартым, каб узнагародзіць іх узаемна за гэта дарамі і вольнасцямі і іншымі нашымі міласцямі.

Па()першае, названым вышэй пралатам ( praelatis ), князям ( principibus ), баронам ( baronibus ), нобілям ( nobilibus ) iмяшчанам ( ciuibus ) названых земляў вялікага княства Літвы, Русі і Жамойці мы далі, дазволілі і беззваротна даравалі і гэтай граматай даём, дазваляем, даруем і саступаем на вечнасць, цалкам і поўнасцю, тыя правы (ійга), вольнасці ( libertates ) iпалёгкі ( immunitates ) (імунітэты), якія маюць пралаты, князі, бароны, нобілі і мяшчане каралеўства Польскага. Але, каб з гэтай агульнасці не магла вынік(н)уць якаяколечы двусэнсіца, або сумненне ў будучыню, то самыя вольнасці і кожную з іх мы ўхвалілі падаць тутака ў наступным.

(§ 1). Па()першае, усе даніны ( donationes ) (падараванні), прывілеі і палёгкі (імунітэты) царквоў катэдральных, саборных і манастырскіх у землях нашых Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага, якія пабудаваны і будуць пабудаваны, фундаваны і будуць фундаваны, мы захоўваем непапсутымі і непарушнымі і падтрымоўваем і абараняем са ўсёй нашай уладай. А калі якіяколечы катэдральныя, саборныя, манастырскія і парафіяльныя царквы з працягам часу з прычыны смерці або паводле рэзігнацыі будуць вакантнымі і пазбавяцца пастыра, між тым права патраната над імі належыць да нас або наступнікаў (нашчадкаў; successores ) нашых цалкам, то мы абавязаемся не іншага або не іншых прэзентаваць да іх, як тубыльца нашага вялікага княства Літоўскага, які будзе знойдзен(ы) падыходзячым, а калі не, то персону іншай нацыі, карысную і годную (honestam), якая будзе стаяць на чале і прынасіць карысць. Мы абавязваемся прэзентаваць столькі разоў, колькі будзе патрэбна і выгадна.

(§ 2). Мы таксама далі і тое, што не жадаем абмяжоўваць названых пралатаў, князёў, баронаў, нобіляў і мяшчан вызначаных земляў вялікага княства Літвы, Русі, Жамойці або спаганяць якоеколечы пакаранне, як: пазбаўленне добраў, грашовыя штрафы, астрог, або кара смерцю, паводле даноса, ніводнага чалавека, або паводле абвінавачвання публічнага ці тайнага або хацяб і па сур'ёзнаму падазрэнню саміх гэтых князёў, баронаў, нобіляў і мяшчан, пакуль спачатку на адкрытым судзе з захаваннем каталіцкага праўнага парадку, будзе ўстаноўлены) персанальна ісцец і вінаваты. Пасля суда і гэтага абвінавачвання, згодна звычая і правоў як у каралеўстве Польскім, яны павінны будуць панесці абмежаванне, паводле судовай ухвалы, у залежнасці ад велічыні і якасці сваіх учынкаў ( debent castigari et sententiari , secundum suorum excessuum qualitatem et quantitatem ).

(§ 3). За злачынства не будзе пакараны ніхто іншы, як толькі той хто саграшыў і правінаваціўся, пасля таго як ён будзе высведчаны з захаваннем парадку каталіцкага права і абвінавачаны судовай ухвалай. Пры гэтым ні жана не нясе спагнання за злачынства свайго мужа, ні бацька за зладзейства сына і наадварот, і ніякі крэўны ці слуга, калі толькі ён не быў саўдзельнікам у злачынстве. Аднак, за выключэннем абвінавачванняў ў злачынстве зневажэння вялікасці.

(§ 4). Таксама згаджаемся на тое, каб вышэйвызначаныя князі, бароны, нобілі і баяры карысталіся неабмежаванай вольнасцю выхада з нашых земляў Вялікага Княства Літоўскага і інш., дзеля падшуквання лепшай фартуны і практыкавання ў вайсковых занятках, у якіяколечы чужаземныя краіны, толькі за выключэннем краін нашых ворагаў, аднак, з тым, каб з добраў гэтых самых выходзячых не занепадалі нашы стужбы (службы), але каб нам ці наступнікам (нашчадкам) нашым, як бы ў іх прысутнасці, што належыць было ўзнагароджана, выканана і адспужана.

(§ 5). Вышэйвызначаныя князі, бароны, нобілі і мяшчане бацькаўскія добры або ім самім наданыя ці падараваныя праз святлейшага гаспадара блажэннай (добрай) памяці Аляксандра інакш Вітаўта і іншых і наданні, атрыманыя і зацверджаныя праз святлейшага гаспадара Жыгімонта і іншых няхай трымаюць і карыстаюцца і валодаюць імі паводле данін (падараванняў), калі дакл^дна давялі гэта судовым рашэннем, або адлаведным пасведчаннем сведкаў, або праз падмацаванне граматамі. Няхай трымаюць іх па аднолькаваму праву як звыклі ўладаць князі, бароны, нобілі і мяшчане каралеўства Польскага і маюць неабмежаваную вольнасць продажы іх, перамены, адчужэння, падаравання і распараджэння, паводле сваей добрай волі, з тым аднак, каб гэтыя абмены, продажы, адчужэнні або падараванні абвяшчалі перад намі ці перад нашымі ўрадоўцамі.

(§ 6). Таксама пасля смерці бацькоў дзеці мужчынскага і жаночага роду не павінны пазбаўляцца добраў бацькаўскіх, спадчынных, але са сваімі законнымі наступнікамі (нашчадкамі) ўладаць імі з поўным правам, як уладаюць князі, бароны, нобілі і мяшчане каралеўства Польскага сваімі добрамі і карыстаюцца імі паводле сваей добрай волі.

(§ 7). Ухваляем, што калі якому колечы з вызначаных князёў, баронаў, нобіляў і мяшчан здарыцца адыйсці з гэтага свету, то адгэтуль удава застаецца на добрах або пасэсіях свайго мужа, пакуль сядзіць удавой. А калі яна пажадалаб узяць шлюб у другі раз, то яна выдаецца замуж; на добрахжа і пасэсіях бацькаўскіх застаўляюцца дзеці, калі яны будуць, а калі іх не будзе, то самыя бліжэйшыя кроўныя першага яе памершага мужа, падобна таму як бяруць шлюб і ўдовы ў каралеўстве Польскім. Каліж першы муж вызначыў на пэўных добрах і сваіх пасэсіях некаторы прывенак гэтай сваей жонцы і яна здолела дастаткова падмацаваць гэта, то паводле парадку права, узяўшы гэта, няхай аддае, з богам, каму пажадае.

(§ 8). Таксама сваіх дачок, сясцёр і ўнучак, дз(я)ўчын і ўдоў, маюць волю выдаваць замуж без усякага запытання на гэта ў нас або ў нашых наступнікаў (нашчадкаў), захоўваючы пры гэтым каталіцкі рэлігійны абрад.

(§ 9). Усе разам і кожны паасобку з кметаў і падданых князёў, баронаў, нобіляў самых земляў вялікага княства Літоўскага павінны быць вольны, поўнасцю вызвалены і выключаны ад усякіх данін, грашовага падатку або спагнання названага сярэбшчына, а таксама чацвертнёвых збораў, якія называюцца дзякпа, ад усякага цяжара падаткаў, якія называюцца падводы, ад дастаўкі на замкі камення, дрэва на пабудову або дроў на выпал цэглы, ці цэмента, ад касьбы сена і ад іншых яшчэ менш законных работ. Аднак, работы па пабудове ўноў выгодных замкаў і паправе старадаўніх выключаюцца.

Роўным парадкам выключаюцца кметы і падданыя тых князёў, баронаў, нобіляў, баяр, якім яны наданы намі або падараваны. Старасвецкія і здаўна звычныя грашовыя складчыны, стацыі, пабудовы новых мастоў, рамантаванне лядашчых (трухлявых, старых) і рапарацыю шляхоў мы захоўваем як выключэнне і ўхваляем, каб гэта існавала назаўсёды.

(§ 10). Што датычыць нас і нашых урадоўцаў, то мы не будзем прымаць людзей названых князёў, баронаў, нобіляў і мяшчан земляў нашых Літоўскіх, Рускіх, Жамойцкіх і інш., як трыбутарыі, орыгінарыі і кметаў, набытых пакупкай, якога б роду і стану яны не былі, і забараняем, каб іх прыймалі нашы ўрадоўцы. Таксама і пралаты, князі, бароны і нобілі, баяры і мяшчане Вялікага Княстеа Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і інш. не павінны прымаць людзей нашых і нашых наступнікаў (нашчадкаў), якога б яны ні былі становішча, роду і стану і няхай і ўперад не прымаюць іх ні самі, ні праз якогаколечы свайго ўрадоўца ніякім спосабам.

(§ 11). На слуг названых князёў, баронаў, нобіляў і баяр мы не дамо дворскіх служачых, інакш дзецкіх, калі раней не будзе заклікана ўправа з боку гаспадара, слуга якога зрабіў учынак. А калі ў пэўны тэрмін ён адмовіцца ўчыніць гэта, то тады будзе накіраваны наш прыдворны слу жачы, або асоба з нашых урадоўцаў і вінаваты, які варты спагнання, павінен будзе выплаціць яго свайму гаспадару і нікому іншаму.

Апрача таго, жадаючы спецыяльна адплаціць названым пралатам, князям, баронам, нобілям, баярам і мяшчанам за наша абранне, каб яны былі ўсцешаны новымі міласцямі, дазволамі і вольнасцямі і прывабіць да ўзнаўлення ўстойлівасці ў іх вернасці, мы гэтай граматай, па адзінай міласці нашай і дабраце, саступаем ім наступнае, што запісана ў гэтых артыкулах.

(§ 12). Перш і пераважна мы абяцаем і паручаемся, што даміній або зямель Вялікага Княства Літоўскага мы не паменшым але іх павялічым у сваіх межах. Як нашы продкі і, у прыватнасці князь Аляксандр, інакш Вітаўт і Жыгімонт, трымалі і ўладалі, таксама і мы іх у цэласці будзем трымаць, уладаць і захоўваць і, з божай дапамогай, паклапоцімся ўсімі нашымі сіламі іх пашырыць і павялічыць у адпаведны час.

К-во Просмотров: 163
Бесплатно скачать Контрольная работа: Прававая роля Прывілея Аляксандра 1492 года