Контрольная работа: Прававая роля Прывілея Аляксандра 1492 года

(§ 14). Усе нарады і суды, якія мы з нашымі панамі і раднымі вырашылі, ухвалілі і заключылі, ні з кім іншым абавязваемся не змяняць, выпраўляць або перапарадкоўваць.

(§ 15). Таксама, каліб якія колечы пастановы і справы былі перар,а(дзе)ны для абгаворвання ў раду з нашымі панамі і самым панам не спадабаліся, то за гэта мы не павінны на іх гневацца, але будзем мы выконваць тое, што яны радзілі нам дзеля нашай агульнай карысці.

(§ 16). Саноўніцтвы (дыгнітарствы), дзяржанні і ўсе іншыя ўрады ці добры спадчынныя мы абавязваемся не раздаваць нікому з чужакоў ці іназемцаў, але толькі прырод(жа)ным жыхарам. Ад правізііж, датацыі і колляцыі духоўных і свецкіх годнасцей, дзяржаў і ўсякіх урадаў мы абавязваемся нічога не вымагаць, нават і самі паны ваяводы і старасты павінны ад урадоўцаў і дзяржаўцаў нічога не браць, або вымагаць, хіба што кім-небудзь нам або ім будзе свабодна падаравана ў адзнаку пашаны.

(§ 17). Усе ўрады і дзяржавы, без нарады з нашымі раднымі нікому намі не будуць раздавацца. Каліж хто з урадоўцаў будзе перад намі абвінавачаны як разбурыцель і марнатраўца нашых добраў, то перад намі павінен быць пастаўлены другі бок і, пасля заслухоўвання справы, вінаваты павінен быць пакараны па заслугах. Але без віны мы не маем права пазбаўляць яго пасады.

(§ 18). Ваяводы, старасты, дзяржаўцы, урадоўцы і ўсе намеснікі ў нашым вялікім княстве застаюцца з поўнай пашанай і правамі на сваіх дзяржавах, як пры нашых продках вялікіх князях Вітаўту і Жыгімонту, і пры нашым бацьку, і няхай іх трымаюць і захоўваюць, няхай судзяць і ўпраўляюць, спаганяюць падаткі і свае даходы, як з даўна, і няхай іх службоўцы выконваюць свае абавязкі або прыезды з мэтай разбору спраў, згодна звычая правінцыі.

(§19). Калі дзяржаўца, або намеснік (уладар) памрэ ў Віленскім ці Трокскім паветах ( Item mortem obeunte tenutario aut villico quocunque in Vilnensi aut Trocensi districtibus ...), toваяводы Віленскі і Трокскі ў сваіх паветах павінны імкнуцца, каб атрымаць і ўзяць дзяржавы, згодна вымаганню даходаў або па саступках, якія для нас будуць падыходзячымі. Падобнымжа спосабам павінна быць і ва ўсіх іншых паветах.

(§ 20). Саноўніцтвы, дзяржавы і ўрады вайсковыя і цывільныя ў больш далёкіх месцах, калі яны будуць вакантнымі, мы з панамі радамі нашымі гэтыя ўрады або дзяржавы ў пэўны тэрмін аддамо, згодна заслуг таму, хто з'явіцца перад намі больш дапамагаючым. I паны наша рада павінны так рабіць.

(§ 21). Удовы, якія застаюцца пасля смерці сваіх мужоў на спадчынных добрах, абавязаны будуць земскай службай і вайсковымі выправамі ў адпаведнасці са сродкамі ўладанняў.

(§ 22). Наданні і канцэсіі нашага бацькі, якія ён надаў або прадбачыў і зацвердзіў сваімі граматамі мы будзем трымаць на вечнасць. Каму тойжа наш бацька даў да вырашэння і волі сваей, тое і мы захоўваем да вырашэння і волі сваей і паноў рады нашай. А нашы наданні мы будзем рабіць і даваць да вырашэння нашага і калі каму колечы пажадаем зацвердзіць на вечнасць, то гэта у нашай волі.

(§ 23). Падаткі з мытніц, корчмаў і іншыя ад штрафаў і адкуль колечы прыходзячыя да мас, павінны прымацца і складвацца ў нашым скарбе. Гэтыя падаткі павінны выдаткоўвацца паводле ўхвалы паноўрад нашых на агульную земскую карысць. Каліж не пагражае ніякая неабходнасць, то названыя падаткі намі, без волі саміх паноў, не павінны выносіцца з скарбу і назад аддавацца, або канфіскоўвацца з правінцыі.

(§ 24). Судоў свецкіх мы абавязваемся не весці або перадаваць у суды духоўныя і наадварот, судоў духоўных, або спраў, падлягаючых да суда духоўнага абавязваемся ні весці, ні пазываць і ўсё трымаць па старадаўняму як было пры жыцці нашага бацькі.

(§ 25). Плябеяў, абавязваемся не адымаць у нобіляў, але ўсю набілію захоўваць у яе годнасці (шляхетнасці).

(§ 26). Па паветах мы абавязваемся пасылаць па двое паборцаў (зборшчыкаў падаткаў) і па двое паноў кожны год для спагнання падаткаў і рэштак, па()народнаму «недабіркаў», і самі паны, што бачаць карысць ад іх, павінны даваць прыстанішча ім і нават іх слугам, як было са старажьпііпзсці ў нашых папярэднікаў.

(§ 27). Хто пры жыцці нашага бацькі шукаў дапамогі у сваіх правах і справядлівасці, тым жадаем і абавязваемся без адтэрмінавання (правалокі) ўчыніць усякую справядлівасць з панамі нашай радай.

(§ 28). Мы, а аднолькава і панырада нашы, абавязаемся нічога не браць ад суда і не стаяць пры адным баку з прычыны фавора, але кожнага аднолькава судзіць, даслед^ваць або прыводзіць у выкананне выракі.

(§ 29). Калі перад нашу светласць дойдуць важныя справы аб спадчынных добрах ці пакрыўджанні імя або годнасці (гонару), то мы абавязваемся ўсім учыніць справядлівасць. I каб займацца цяжкімі справамі гэтага рода мы згадзіліся і вызначылі штогод чатыры тэрміны. Калі ў першы, другі або трэці тэрмін справы гэтага роду не будуць канчаткова вырашаны, то ў наступіўшы апошні тэрмін, без адтэрмінавання, мы ўчынім канчатковую пастанову з панамі радай нашай.

(§ 30). Ад крэўных і блізкіх мы не будзем адбіраць спадчынных добраў і іх ніхто не павінен адымаць на шкоду гэтых крэўных і блізкіх, як толькі той, хто будзе самым блізкім. ён атрымае і будзе ўладаць спадчыннымі добрамі і захованымі грашыма.

(§ 31). Калі якая дзяўчына або ўдава пажадае выйсці замуж у іншыя краіны, за межы Вялікага Княства Літоўскага то атрымаўшы выправу і пасаг (унясенне), яна пакідае тутэйшыя спадчынныя добры і дае абавязацельства да іх не ўмешвацца.

(§ 32). Урэшце, усе граматы, прывілеі, міласці і палёгкі (імунітэты) царквам катэдральным, саборным, манастырскім і парафіяльным, пралатам, князям, баронам, нобілям, баярам і мяшчанам на землях нашых Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і інш., выданыя пад якіміколечы ўмовамі, статутамі, пунктамі, артыкуламі або выракамі і некалі ўстаноўленыя ад найяснейшых і святлейшых гаспадароў Вітаўта, Жыгімонта, нашага дзеда караля Уладыслава (Уладзіслава) і нашага роданачальніка ласкавага (любезнейшага) караля Казіміра, вялікіх князёў Літоўскіх, папярэднікаў нашых, узнаўляем сілай гэтага нашага прывілея, канфірмуем, узмацняем, адабраем, надзяляем міласцямі і зацвярджаем, ухваляючы, што яны маюць сілу вечнай моцы.

(§ 33). Па ўсіх справах і спрэчках адносна спадчынных добраў ці адносна годнасці (ronapyj, ці іншых больш цяжкіх, як вышэй адзначана, калі мы не пакладзем канца паміж публічных спраў першай чаргі, то вырашым у вызначаны чацверты тэрмін штогод. А калі хто колечы ў чацверты фінальны тэрмін не атрымае ўхвалы, то разгляд яго справы пераносіцца далей на той суд, які павінен быць паводле тэрміну. Выключэнне: калі якая са старонаў з прычыны нашай службы або акупацыі і захопу тэрыторыі ці непрадбачанай цяжкасці не атрымае ўхвалы, то ў гэтым выпадку, каб нікому не было крыўды, усе такія справы адносяцца на выгодны тэрмін. Усе гэтыя справы мы абавязваемся ўпарадкаваць і скончыць з панамі радай нашай.

На вернасць і пасведчанне ўсяго гэтага мы загадалі падмацаваць гэту грамату нашай прывешанай пячаткай.

Дано ў Вільні ў панядзелак у самы дзень Ператварэння Гасподня, года 1492.

Станіслаў Янавіч (Кежгайла), староста зямлі Жамойцкай ( Polski sownik biograficzny , XII , 446447; Urz dnicy ..., s .214),

Князь Аляксандр з Гальшан, намеснік (дзяржаўца) Горадзенскі і іншыя вельмі многія дыгнітарыі, урадоўцы і дваране (прыдворныя) нашы, уласная рада гаспадара вялікага князя.

К-во Просмотров: 162
Бесплатно скачать Контрольная работа: Прававая роля Прывілея Аляксандра 1492 года