Контрольная работа: Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у складзе Рэчы Паспалітай
Для селянства перыяд XVI-XVIII сатгоддзяу быу нялегкі для жыцця і працы. Хаця заканадауча пануючым класам і было аформлена манапольнае валоданне зямлей , сяляне, абапіраючыся на звычаевае права, яшчэ у першай палове XVIIIстагоддзя праводзілі гандлевыя аперацыі з зямлей. Але гэта з’ява была хутчэй адзінткавайі адыходзділа у нябыт. Каб пракарміць сям’ю і даваць прыбытак свайму гаспадару , сялянскі надзел, па падліках тагачасных эканамістау , павінен быу быць не меней 0,5 валокі зямлі (крыху болей за 10 гектарау). Як сведчаць дакументы, плошча сярэдняга сялянскага надзелу у другой палове XVII – першай палове XVIIIстагоддзя зрэдку быу меншы чым 0,5 валокі. Калі надзел быу меньшы , ен дапауняуся так званымі прыемнымі землямі, за якія сплачвалі меньшыя падаткі. Здараліся выпадкі калі сяляне утойвалі ворныя пазанадзельныя землі, каб наугул не адбываць з іх ніякіх апвіннасцей.
Сялянскі двор меу назву “Дым” , што азначала сям’ю, радзей некалькі семьяу. Важнейшай прыладай земляробчай працы з’яулялася саха і плуг.
За кошт селяніна карміся шляхта, дзяржава і царква. На іх карвсць прыгонныя адпрацоувалі шматлікія павіннасці. Галоуныя з іх былі паншчына, дзякла і чынш
Паншчыну адбывалі зімой і летам, мужчыны і жанчыны. На паншчыну сяляне павінны былі выходзіць ці з рабочай жывелай, ці без яе – па неабходнасці. Пачынауся панчшынны дзень з узыходам сонца, закнчвауся з захадам. Спазненне ці не выхад на паншчыну жорстка карауся.
На працягу XVII—XVIII стст. норма дармовай прымусовай працы у гаспадарцы феадала, якую той патрабавау ад сялян, павялічвалася. Так, у маёнтку Радзівілау Карэлічы Наваградскага ваяводства цяглыя сяляне у 1672 г. адбывалі паншчыну 4 дні з валокіi 5-ы дзень з дыма на тыдзень. Да 1746 г. у падданых гэтага уладання паншчына павялічылася да 12 дзён на тыдзень з валокі на сям'ю.
Сяляне выкрнвалі у XVII - XVIII стагоддзях адработачныя павіннасці, чк гвалты, талокі, згоны. На гэтыя работы выходзілі усей сям’ей, пакідаючы дома кагота аднаго “да работы няздольнага”. Таксама выконвалася падводная павіннасць. Каб яе выканаць прыгонны павінен быу на асбістай жывеле даставіць панскія грузы да месца прызначэння.. Падводная павіннасць на доугі час адрывала еляніна ад сваей зямлі. Акрамя усяго пералічанага прыгонныя адбывалі так званыя старажоучыну, шарвакі (рамонт і будауніцтва дарог, маенткау). Бало і шмат іншых адработак.
Сярод грашовых падаткау першае месца займау чынш. Чыншавыя сяляне мелі куды большую гаспадарчую самастойнасць, чым паншчынныя.чыншавыя стаукі былі не аднолькавымі на рознай тэрыторыі, але даволі высокія. Селянін плаціу акрамя чынша яшчэ мноства падаткау: грашовае(адзін грош зкожнага злотага, што ішоу на чынш), угайнае, ялавічнае (за карыстанне ляснымі угоддзямі), чапавое (за выраб алкаголю). Усяго даследчыкі нашчыталі каля 56 найменняу толькі грашовых паборау.
Стабільным прадуктовым паборам з’яулялася дзякла (жыта, ячмень,авес, птушка,яйкі, хмель і інш.).
Акрамя разнастайных падаткау аб цяжкасці беларускага селяніна гаворыць і тое, што ен быу практычна безаборонны у прававым сэнсе. Селянін, паводле заканадауства Вялікага княства Літоускага, цалкам залежау ад уласшка зямл, на якой ён пражывау. Статутныя нормы гарантавалі землеуладальшкам поунае права распараджэння прыгоннымі падданымі Апошнім забаранялася набываць ва уласнасць зямлю (на практыцы, аднак, гэта норма часам парушалася), любыя памкненні прыгоннага пакінуць уладанне заканадауча забараняліся. У любы час землеуласнік мог адабраць у свайго падданага зямельны надзел, перасяліць яго у іншае месца, прадаць прыгоннага з усёй яго маёмасцю, зямлёй i без яе іншаму феадалу, закласці пад пуную грашовую суму.
Такім чынам у адзначаны перыяд канчаткова аформілася заканадауча феадальнае землеуладанне. Селянін стау поунасцю залежны ад землеуладальніка, стау прыдаткам да зямлі. На плечы прыгонных лажыліся усе расходы па абеспячэнню шляхты, дзяржавы і царквы. Невыносныя умовы жыцця штурхалі сялянства на барацьбу за паляпшэння свайго становішча, як скрытую барацьбу, так і абкрытую – паустанні.
2. Развіцце гарадоу Беларусі . Арганізація рамяства і гандлю.
Становішча і роля гарадоу у дзяржаве і іх уплыу на палітычную і эканамічную сітуацыю зауседы з’яуляуся паказчыкам аугльнага эканамічнага стану. Гарады канцэнтравалі у сабе рамяство і гандаль , аказвалі дзейнасны уплыу на развіцце культуры.
Першая палова XVII стагоддзя з’явілася у Беларусі часам хуткага развіцця гарадоу. У сярэдзіне XVII стагоддзя на тэрыторіі Беларусі налічвалася не менш як 462 гарадскія паселішчы (у другой палове XVI ст.- 382).У гэты перыяд гарады выконвалі наступныя функцыі: гаспадарчая, адмістрацыйная, культурная, ваенная.
Развіццё гарадоу Беларусі у другой палове XVIII ст. праходзіла пад знакам пераадолення глыбокага крызісу, які быу вынікам ваенных катаклізмау сярэдзіны XVII—пачатку XVIII ст. Значныя спусташэнні беларускім гарадам прыносіла i барацьба магнацкіх груповак.
Саслоуе мяшчан звычайна павялічвалася за кошт вольных сялян,уцекачоу i прыгонных.
Да першай паловы XVIII ст. яго мелі усе буйныя iшмат якія з сярэдніх гарадоу. Згодна з каралeycкiмiграматамі на магдэбургскае права, магістрат быу вышэйшым органам самакіравання, пад уладу якога передавался усе жыхары горада. На справе пад юрысдыкцыю магістрата не падлягалісяляне, якіх пасяліу у горадзе феадал (мяшчане прыватных "юрыдык"), а таксама татары iяурэі, што жылі асобнымі абшчынаміiмелі свае судова-адміністрацыйныя органы. Побач з магдэбургскім правам існавалі мясцовыя нормы права, традыцыізвычаі унутрыгарадскога жыцця.
Сярэдневяковы беларускі горад меу супярэчнасці, якія з'яуляліся падмуркам вострай барацьбы паміж гараджанамі. Да ix ліку адносіліся наступныя: 1) маёмасная няроунасць; 2) захоп багацеямі гарадской улады i выкарыстанне яе у cвaix мэтах; 3) феадальныя "юрыдыт", не падначаленыя магістрату; 4) шматнацыянальны склад мяшчан.
Саслоуе мяшчан складалася з заможных вярхоу (багатыя купцы iчастка майстроу), сярэдняга пласта (пераважная частка майстроу i гандляроу) i беднаты. За межамі гарадской абшчыны знаходілася самая абяздоленая i бяспрауная частка гараджан — наёмныя людзі занятыя на падзённых работах (землякопы, вадавозы, грузчыкі, перавозчыкі i т.д.). Плябеі не мелі правоу гараджан, i таму на ix не пашыраліся саслоуныя правы i прывілеі.
Карыстаючыся аслабленнем гарадоу у цэлым i органау ix самакіравання у прыватнасці феадалы i прадстаунікі каралеускай адміністрацыі умешваліся у справы магістратау, падрываючы тым самым правы гарадскіх абшчын. Жыхары гарадоу плацілі падаткі, выконвалі натуральныя павіннасці, неслі вартавую ахову гарадоу, давалі падводы для каралеускіх паслоу, кватэры службовым асобам i салдатам пры пастоі. Цяжкімі для мяшчан былі розныя зборы, якія спаганяліся магістратам для гарадскіх патрэб. Багацеі з магістрата, вядома, перакладалі увесь цяжар падаткау i паборау на рамесна-гандлёвы люд. Гэта вяло да сутыкненняу паміж магістратаміi гараджанамі, з аднаго боку, i переходу мяшчан у падначаленне свецкіх або духоуных феадалау — з другога. Таму, нягледзячы на барацьбу гараджан за абмежаванне юрысдыкціі феадалау , феадальная уласнасць у гарадах не толькі захавалася, але яшчэ i узрасла. Да сярэдзшы XVII ст. пад прыватнымі "юрыдыкамі" у Гродне iВіцебску знаходзілася больш за палову мяшчан. Пераход гараджан пад прыватную юрысдыкцыю пазбауляу ix ад паборау i зборау, якія устанаулівалісямагістратам на тыя ці іншыя патрэбы горада, у той жа час не пагражау забаронай рамеснай iгандлёвай дзейнасці, стратай асабістай свабоды.
Асновай эканамічнага жыцця гарадоу былі рамёствы i гандаль. У крыніцах таго часу упамінаецца каля 200 прафесій iспецыяльнасцей: па апрацоуцы металу — 41, дрэва - 27, скураной iфутравай вытворчасці — 25 iг.д. Беларускія майстры былі добрымі знауцамі сваей справы, ixвырабы вызначаліся дакладнасцю, трываласцю, тонкасцю апрацоукі. Была прыкметнай спецыялізацыя асобных гарадоу. Для Гродна, напрыклад, былі характэрны будаунічыя прафесіі, Віцебск iПолацк мелі добрых спецыялістау па абслугоуванню рачных партоу, Мінск iСлуцк славіліся гарбарнымі iкушнерскімі прафесіямі.
Гарадкія рамеснікі жылі пад пастаяннай пагрозай беззаконня, самавольства i вымаганняу шляхты. З дургой паловы XVI стагоддзя рамеснікі для абароны сваіх інтарэсау аб’ядноуваюцца у так званыя цэхі. Звычайна у цэхі уваходзіла 60 - 70 чалавек, але былі цэхі iпа 130 — 150 рамеснікау якія дзяліліся на майстроу, чалядшкау i вучняу, паміж iмi таксама бесперапынна была барацьба.Майстры мелі ва уласнасці прылады працы і майстэрні, дасканала валодалі прафесіяй. Цаxiбылі трох тыпау: спецыялізаваныя (адной прафессі), аб'яднаныя (дзвюх iбольш блізкіх прафессій), зборныя (розных прафесій). Цэхавыя статуты не толью рэгламентавалі вытворчую дзейнасць цэха, але iімкнуліся ахоуваць cвaixрамеснікау ад канкурэнцыі на рынку.
3 другой паловы XVIII ст. узрасла таварнасць рамяства, што у сваю чаргу садзейшчала выкарыстанню наёмных ратботнікау, што сведчыць аб пачатку развіцця капіталістычных адносін. У гэты перыяд пачанаецца разлажэнне цэхавай сістэмы рамяства. Колькасць цэхау прыкметна зменшылася да канца XVIII ст. Калі у Магілёве, напрыклад, раней налічвалася 17 цэхау, то У 80-я гг. XVIII ст. ix было толькі 9. У той жа час колькасць рамеснікау, якія не уваходзяць у цэхавую арганізацыю, значна узрасла. Такое становішча павялічвала канкурэнцыю iсадзейшчала разбурэнню сярэдневяковай арганізацыі вытворчасці.
Новай з'явай у эканамічным жыцці Беларусі было зараджэнне у XVIIIст. мануфактурнай вытворчасці, заснаванай на раздзяленні працы iручной тэхніцы. Мануфактура садзейшчала павышэнню прадукцыйнасці працы i паглыбленню яе грамадскага раздзялення, падрыхтавала да машыннай вытворчасці
Пачатак стварэнню на Беларусі мануфактурнай прамысловасці паклалі буйныя феадалы, яюя валодалі багаццямі i танную рабочую сілу – прыгонных сялян. Першым прадпрыемствам мануфактурнага тыпу на тэрыторыі Беларусілічацца шкляны завод у Налібоках . Завод быу пабудаваны у пачатку 20-х гг. XVIIIст. жонкай канцлера Вялікага княства Літоускага Ганнай Радзівіл. У канцы XVIIIст. на заводзе працавалі некалькі дзесяткау чалавек iвыраблялі больш за 100 назвау розных вырабау.
Другой мануфактурай на Беларусі па часе стварэння быу Урэцкі шкляны завод, які пачау дзейшчаць у канцы 30-х гг. XVIII ст. На гэтым прадпрыемстве галоуную увагу звярталі на вытворчасць дарагой крыштальнай пасуды, дэкаратыуных шкляных вырабау.Асабліва славіся завод cваімілюстэркамі.
У 1751 г. князь Міхаіл-Казімір Рдзівіл заснавау у Слуцку фабрыку паясоу, якія карыствліся вялікім попытым. На фабрыцы было 24 станкі, якія абслугоувалі слуцкія мяшчане i прыгонныя сяляне. У канцы XVIIIст. слуцкія паясы экспанаваліся уПарыжы на сусветнай выставе iатрымалі высокую адзнаку.
Мануфактуры Беларусі у XVIII ст. у сваей аснове былі феадальнымі прадпрыемствамі. Большасць з ixработнікау складалі прыгонныя сяляне. Аднак некаторыя мануфактуры мелі асаблівасці, характэрныя для капіталістычнай вытворчасці —параунальна высокіузровень вытворчага абсталявання, тэхтчнае раздзяленне працы, аплата працы з улікам кваліфікацыі, а у асобных выпадках - здзельная аплата.
Купцы, як і рамеснікі стваралі свае аб’яднанні – брацтвы ці гільдыі. купецкія супольнасці імкнуліся да манаполіі у межах свайго горада і яго пераферыі. Члены купецкіх таварыствау прыносілі прысягу на вернасць гораду і свайму цэху, карысталіся пэунымі прывелеямі , мелі на утрыманні адзі ці некалькі культавых будынкау. З атым як купцы вядуць гандаль наглядалі “інстыгатары”, якія разглядалі скаргі на купцоу, правяралі гандлевыя аперацыі, купецкія і агульна гарадскія вагі, бязмены, якасць таварау і г. д.
Гандлёвыя сувязі Беларусі у сярэднявеччы былі разнастайныя, але найбольш трывалыя iпрацяглыя былі сувязі з Расіяй, Польшчай, Левабярэжнай Украінай, Рыгай, з крашамі Заходняй Еуропы. У Заходнюю Еуропу з Беларусі вывозілся жыта, пянька, лес iіншыя тавары сельскай iлясной гаспадаркі. Значны зрух адбыуся у накірунку знешняга гандлю, якім займалася гарадское купецтва3 Paciiна Беларусь завозілася футра i саматканае сукно, грубае палатно, абутак, кажухі, ніткі, мыла i г.д., з Польшчы - сукно, палатно, жалеза, сталь, свінец, медзь, волава i г.д. На пачатку XVII ст. замежным гандлем займалася каля 800 купцов з 30 гарадоу Беларусі Пастаяннай пагрозай для купецтва, як iдля рамеснікау, было самавольства магнатау iшляхты, якія рабавалі купцоу, разганялі кірмашы iгандлёвыя арганізацыі У барацьбе з самавольствам феадалау з мэтай аховы cваixгандлярскіх інтарэсау у шэрагу гарадоу (Магілёу, Пінск iінш.) ствараліся цэхі купцоу, якія рэгулявалі парадак купліiпродажу таварау, адносіны паміж купцаміiіншыя справы.
У дрогой палове XVIII стагоддзя гандаль ажывіуся. Гэтаму садзейнічала аднауленне сельскай гаспадаркі , развіцце мануфактуры, паляпшэнне сродкау зносін. На унутраным рынку значную ролю адыгрываюць кірмашы, найбольш буйныя у Мінску, Шклове, Бешанковічах, Зэльве. Ажыуленню гандлю садейнічау шэраг мер , прынятых дзяржавай у гэтым напрамку. У 1766г. на Варшаускім сейме была прынята пастанова аб усталяванні у ВКЛ адзіных мер і вагі. Парушальнікам пагражау штраф.