Контрольная работа: Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у складзе Рэчы Паспалітай
Уводзіны………………………………………………………………..………… 3
1.Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. ……………………………………………..4
2. Развіцце гарадоу Беларусі . Арганізація рамяства і гандлю. ……………..9
3.Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. …………………………….15
Заключэнне ………………………………………………………………………19
Спіс выкарыстанай літаратуры ………………………………………………...20
Уводзіны
1569 год паклау пачатак новай старонцы у гісторыі Беларусі. У гэты год на палітычнай карце Еуропы з’явілася новая дзяржава – Рэч Паспалітая. Гэта гістарычная падзея адбылася у выніку Люблінскай уніі, якая абвястіла аб інкарпараціі Вялікага княства Літоускага у Польшчу і утварэнні Рэчы Паспілітай. Гісторыя Беларусі у складзе Рэчы Паспалітай – адзін з найбольш цікавых і складаных перыядау гісторыі Бацькаушчыны.
Тэма дадзенай кантольнай работы “Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі у складзе Рэчы паспалітай”. У ёй будуць разгледжаны наступныя пытанні: 1.Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства.; 2. Развіцце гарадоу Беларусі . Арганізація рамяства і гандлю.; 3.Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях.
1 .Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII - XVIII стагоддзях. Становішча сялянства.
У другой палове XVI - першай палове XVIIст. на бeларускіх землях у цэлым завяршыуся працэс фарміравання i юрыдычнага замацавання рыс феадальнай сістэмы: выключнае права на валоданне зямлёй, асобыя саслоуныя прывілеі i абавязкі шляхты; пазбауленне сялян права на зямлю i замацаванне ix за зямлёй, пазаэканамічнае прымушэнне сялян да працы.
Вялікая колькасць зямель належала феадалам (шляхце). Шляхецкае саслоуе дзялілася на групоукі паводле эканамічнай моцы і палітычнай ролі у гасударстве. Больш за 42% сялянскіх гаспадарак належала 29 найбольш буйным магнатам, што складалі каля 0,7% землеуладальнікау. Да іх далучаліся група паноу , што мела маенткі не меньш за 500 “дымоу”. Гэтыя дзве групы феадалау валодалі 48,4% сялянскіх гаспадарак.
Сярэдні пласт шляхты налічвау 650 феадалау, якія валодалі ад 21 да 500 сялянскіх дымоу і складалі 16% пануючага класа.
Дробная шляхта была самай шматлікай групай феадалау, якая налічвала налічвала больш 3000 чалавек, 70% пануючага класа, але толькі 28% сялянскіх гаспадарак знаходзілася у іх руках.
Сістэма пазямельных адносін, якая стыхійна складвалася на працягу стагоддзяу у ходзе аграрнай рэформы другой паловы XVI —першай паловы XVII ст. была упарадкавана. Адзінкай падаткаабкладання стала валока зямлі. Сялянскія сем’і замацоуваліся за валокай ці яе часткай, станавіліся як бы дадаткам да яе, часткай уласнасці землеуладальніка.
Эканамічнае жыццё краіны у канцы XVI - першай палове XVII ст. праходзіць пад уплывам завяршэнне у 1583 г. разбуральнай Лівонскай вайны з Маскоускай дзяржавай i прыняццем у 1588 г. асноунага закона дзяржавы - Трэцяга Статута ВКЛ. Гэта станоуча пауплывала на стабізацыю i рост эканомікі дзяржавы, у першую чаргу яе галоунай галіны - сельскай гаспадаркі.
У гэты час сельская гаспадарка, якая заставалася асновай эканомікі краіны, перажывала пэуны уздым, абумоулены як пашырэннем сферы таварна-грашовых адносін, ростам попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю на унутраным i знешнім рынках, так i завяршэннем у асноуным аграрнай рэформы. Фальваркі, створаныя на захадзе i у цэнтры, пачалі даваць прыбытак.
На усходзе Беларусі у гэты час пачалося больш актыунае правядзенне аграрных пераутварэнняу, у тым ліку i перамер зямлі. Раней гэта не рабілася, бо iшлa вайна з Маскоускай дзяржавай i некаторыя землі былі заняты яе войскамі. Аграрныя пераутварэні на усходзе мелі асаблівасці. Тутфальваркова-паншчынная cicтэма не стала пераважаючай.Феадалы выбіралі кожны раз i у кожным асобным выпадку лепшы для ix спосаб гаспадарання. Такім чынам к сярэдзіне XVII стагоддзя услаляваліся дзве аноуныя формы гаспадарання: увядзенне фальваркау і увядзенне паншчыны у якасці асноунай павіннасці, атаксама перавод сялян на грашовую рэнту. У першай палове XVII стагоддзя павялічваюцца плошчы ворыунай зямлі, расце вытворчасть сельхоз прадукцыі.
Другая палова XVII першая палова XVIIIстагоддзяу характэрэзуецца глыбокім эканамічным заняпадам і марудным узнауленнем сельскай гаспадаркі. Прычынамі гэтага наступныя:
1. Шматлікія войны (антыфеадальная вайна 1648-1654, вайна Росіі з Рэччу паспалітай 1654-1667, польска-шведская вайна 1655-1660, Пауночная вайна 1700-1721).
2.Скарачэнне колькасці насельніцтва у выніку войнау і выкліканых імі неураджаяу, эпідэмій , хвароб.З даваеннага 2,9 млн. насельніцтва уцалела каля 1,4 млн. чалавек.
3. Значна скараціліся ворыуная землі.
4. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства. Да сярэдзшы XVIII ст. першае месца сярод сялянскіхх павшнасцяу займала паншчына (да 8—12 i нават 16 дзён з цяглай валокі у тыдзень). Акрамя таго, сяляне павінны 6ылі выконваць фурманкавую павіннасць, вартаваць маёнтак, рамантаваць дарогі i масты, удзельнічаць у гвалтах, талоках, працаваць на панскіх агародах. Захоувгшся натуральныя даніны i грашовы чынш. Асабліва цяжкае становішча было у тых сялян, што працавалі на землях феадалау-арандатарау. Арандатар, які імкнууся за час свайго уладання атрымаць ад маёнткау найбольшы даход, нярэдка павялічвау павіннасці звыш усякіх нормау
5. Няустойлівыя палітычныя абставіны, барацьба магнатау паміж сабой за уладу.
Агульная скіраванасць эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII ст. у бок пашырэння таварна-грашовых адносін спрыяла умацаванню i росту феадальнай гаспадаркі. Асноунай яе формай з'яуляуся фальварак. У першую чаргу гэта было абумоулена ростам цэн на зерне на знешнім рынку. Фальварак традыцыйна панавау на прыватнауласных землях, у феадальным землеуладанні гэта быу асноуны фонд.
У апошняй чвэрці XVIII ст. удзельная вага прыватнага землеуладання складала амаль 80 %. Астатнія землі належалі царкве i дзяржаве.
Геаграфічна фальварковая гаспадарка ахоплівала усю тэрыторыю Беларусі Калі на захадзе i у цэнтры беларускіх зямель фальварак дамінавау яшчэ у XVI ст., то на усходзе найбольшая распаусюджанасць гэтай формы феадальнага гаспадарання прыпадала на другую палову XVIII ст. У гэты час удзельная вага уладанняу, якія не мелі фальварковых засевау, складала усяго каля 20 % . Але фальварковая гаспадарка на усходзе Беларусі давала феадалу нязначны прыбытак i у асноуным абслугоувала яго унутраныя патрэбы у сельскагаспадарчай прадукцыі. У гэтай зоне Беларусі у гаспадарцы феадала галоуную ролю адыгрывалі разнастайныя промыслы. Важнейшай галіной сельскагаспадарчай вытворчасці у феадальных уладаннях на больй частцы беларускіх зямель было земляробства.
Ва ycix рэгіёнах Беларусі пануючай сістэмай земляробства з'яулялася трохполле. Аднак у асобных маёнтках (Шчорсы І.ХраптовІча, Веляшковічы (Варшава Руская) А.Агінскага i некаторых іншых), назіралася ужо развітая сістэма шматпольных севазваротау.
Фальварковыя палеткі засяваліся зерневымі, бабовымі i тэхнічнымі культурамі .Больш за палову плошч пасевау на сярэдзіну XVIII ст. у заходніх i цэнтральных раёнах Беларусі займала азімае жыта.
Другой важнейшай сельскагаспадарчай галіной была жывелагадоуля.У асноуным феадальная гаспадарка была забяспечана як працоунай так і прадукцыйнай жывелай. Найбольш вырошчвалі буйную рагатую жывелу, свіней, авечак, хатнюю птушку.
Неадменнай часткай феадальнай гаспадаркі з’яулялася агародніцтва, садаводства, пчалярства, рыбаводства. З 80-х гадоу XVIII стагоддзя на некаторых землях Беларусі з’яляецца бульба.
--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--