Контрольная работа: Савецкая Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі
Пераход да новай эканамічнай палітыкі прадугледжваў выкарыстанне планавання, рэалізацыя якога ускладвалася на планавую камісію - Дзяржплан. Да мая 1923 г. яго функцыі ў рэспубліцы ажыццяўляла пераважна Эканамічная нарада пры СНК БССР. Аднаўлялася гаспадарчая самастойнасць аб’яднанняў i аўтаномных прадпрыемстваў як у набыцці сыравіны, паліва, матэрыялаў, грашовых сродкаў, так i ў распараджэнні вырабленай прадукцыяй, атрыманымі прыбыткамі.
Таксама атрымаў пэўныя правы прыватны сектар у дробнай i саматужнай прамысловасці, дзе яго доля ў вытворчасці прадукцыі была дамінуючай. Прыцягненне да працоўнай павіннасці дапускалася толькі ў выключных выпадках. Прыватнакапіталістычная арэнда ў прамысловасці i гaндлi Белаpyci з’яўлялася асноўнай формай дзяржаўнага капіталізму, хаця яе роля, як i канцэсій, была невялікай. I не без падстаў. Прадукцыя, атрыманая на такіх прадпрыемствах пры выкананні "дзяржзаказаў", ацэньвалася арэндадаўцам па цэнах, якія былі ніжэй за сабекошт. Гэта пры тым, што ў арэнду здаваліся звычайна другарадныя аб’екты, дрэнна абсталяваныя i нерэнтабельныя. Тэрмін ix арэнды ў цэлым быў непрацяглым - звычайна адзін-два гады. Да таго ж пасля 1922-1923 гг. утварэнне арэндных прадпрыемстваў істотна затармазілася: пачала развівацца тэндэнцыя скарачэння колькасці арэндуемых прадпрыемстваў, асабліва прыватнымі прадпрымальнікамі i ў дробнай прамысловасці. Тым не менш прыватнікі прыкладалі больш інтэнсіўныя намаганні да развіцця арэндных адносін, чым арганізацыі абагуленага сектара, а прыватны капітал праяўляў павышаную зацікаўленасць да арэнды ў дробнай прамысловасці. Між іншым гэта тыя пытанні, якія не страцілі сваей актуальнасці i ў цяперашні час.
Нягледзячы на супярэчлівыя ўмовы ўваходу ў НЭП, ініцыятыва вытворцаў усё больш засяроджвалася на стваральнай працы. Да 1923 г. у выніку завяршэння размеркавання памешчыцкай зямлі на тэрыторыі Беларускай ССР (у межах шасці паветаў) сялянскае землекарыстанне павялічылася на 469,4 тыс. дзесяцін i дасягнула 2630,1 тыс. дзесяцін, або 97,4%зямель сельскагаспадарчага прызначэння. У выніку сярэдні зямельны надзел гаспадаркі ў рэспубліцы ўзрос з 9,5 да 11,2 дзесяціны. Пашырылася землекарыстанне сялян у Гомельскай i Віцебскай губернях, якія ў той час уваходзілі ў склад РСФСР. Пасяўная плошча ў БССР дасягнула 88,6%ад узроўню 1916 г. Асабліва хутка пашыраліся плошчы пад харчовыя культуры i травы.
Адначасова працягвалася калгаснае i саўгаснае будаўніцтва, хаця калгасы, арганізаваныя на сялянскіх землях, у сваей большасці pacпaлicя. На месцы ліквідаваных калгасаў, сетка якіх з вясны 1922 г. уваходзіла ў сістэму сельскагаспадарчай кааперацыі, часта ствараліся яе прасцейшыя формы (садова-агародныя, крэдытныя, машынныя, меліярацыйныя, універсальныя i іншыя таварыствы). З улікам гэтага расла i развівалася агульная сетка сельскагаспадарчай кааперацыі.
Прасцейшыя формы сельгаскааперацыі, аб’ядноўваючы сялян-аднаасобнікаў на глебе абслугоўвання ix гаспадарчых патрэб, стымулявалі стварэнне перадумоў пераходу ад кааперавання гандлёвага апарату да кааперавання вытворчасці. За калгасамі замацоўвалася роля прыкладу больш высокай ступені гаспадарчага аб’яднання, непасрэдных праваднікоў партыйнай лініі, простых відаў кааперацыі ў сялянскае асяроддзе. Пры гэтым уся сістэма сельгаскааперацыі абслугоўвала калгасы ў напрамку збыту прадукцыі, забеспячэння інвентаром, агранамічнай дапамогай, рыхтавала шырокія колы сялянства да новай сістэмы адносін, перарастання ў вышэйшыя вытворчыя формы кааперацыі.
Станоўчыя зpyxi меліся ва ўраджайнасці культур, прычым асабліва ў саўгасах. Разам з тым у цэлым ураджай быў на 20-25%ніжэйшым у параўнанні з даваенным часам. Паляпшэнне спраў у палявой гаспадарцы спрыяла развіццю жывёлагадоулі. Да 1923 г. пагалоўе буйной рагатай жывёлы, коней i авечак у параўнанні з 1916 г. стала значна большым. Статак свіней павялічваўся павольна i заставаўся некалькі меншым, чым у 1916 г.
Акрамя таго, ішоў працэс "асераднячвання" вёскі. Змяншалася колькасць вясковай беднаты. Пашыраліся эканамічныя магчымасці для умацавання гаспадарак прадпрымальніцкага тыпу.
Тэмпы развіцця сялянскай гаспадаркі садзейнічалі павелічэнню скарыстання яе прадукцыі ў самой сям’і i рэалізацыі на рынку (каля 20%свайго ўмоўна чыстага даходу), а значыць, паляпшэнню спраў у іншых галінах эканомікі, хаця тэмпы аднаўлення прамысловасці параўнальна з сельскай гаспадаркай былі слабейшымі. Гэта спрыяла таму, што даражэлі фабрычна-заводскія вырабы i патаннелі тавары вёскі, штотна зніжалася пакупная здольнасць селяніна, якія выявіліся асабліва ў 1923 г. Грашовы абарот сялянскай гаспадаркі стрымліваў i натуральны падатак, падатковая палітыка ў цэлым. Падатак на адзінку плошчы, вядома, пaвялiчвaўcя з павышэннем шчыльнасці пагалоўя жывёлы. Адсюль сялянам нявыгадна было трымаць яе значную колькасць. У выніку ў 1923 г. назіраліся замаруджванне росту сельскагаспадарчай вытворчасці, скарачэнне пасеваў яравых, бульбы, тэхнічных культур i траў. Адбылося змяншэнне статку буйной рагатай жывёлы, асабліва свінапагалоўя, колькасць якога стала нават ніжэй, чым у 1921 г. Кармленне жывёлы ў гаспадарках абапіралася амаль выключна на кармы, атрыманыя ў самой гаспадарцы ад земляробства. Разам з тым гэта сведчыла аб прыстасаванні жывёлагадоўлі да патрэб i земляробства - асноўнай галіны сельскай гаспадаркі, якая паспяхова аднаўлялася. Паводле падлікаў беларускіх эканамістаў пачатку 1920-х гг., сельская гаспадарка рэспублікі давала больш за палову ўсяго нацыянальнага даходу.
Спробы кампартыі i савецкага ўрада паскорыць развіццё індустрыі пераважна за кошт вёскі шляхам узнімання цэн на прамысловыя тавары, выклік імкненнем атрымаць сродкі з вёскі на развіццё прамысловасці праз падаткі i штучную цэнавую палітыку прывялі восенню 1923 г. да так званага "крызісу збыту". Вяскоўцам, якія яшчэ як след не ачунялі ад перыпетый ваенных часоў, рэвалюцый i голаду 1921-1922 гг., сталі не па кішэні востра неабходныя вырабы прамысловасці: iмi былі перапоўнены склады i магазіны. Тым часам вёска актыўна абараняла свае інтарэсы шляхам згортвання вытворчасці i замаруджвання збыту прадукцыі дзяржаве.
З мэтай ліквідацыі напружанасці на ўнутраным рынку збыту прадуктаў сельскай гаспадаркі i набліжэння цэн да рэальных вытворчых затрат быў выкарыстаны экспарт збожжа новага ураджаю. Ужо ў пачатку восені 1923 г. цэны на хлеб павялічыліся ў сярэднім на 30-35%, а ў многіх раёнах нават пераўзышлі даваенныя. Росту рознічных (рыначных) цэн на прадукты спрыяла i масавае выкананне фіксаванай натуральнай часткі адзінага сельгаспадатку, распачаты ў 1923-1924 гг. пераход ад натуральнага да грашовага абкладання сялян. Адначасова адбывалася зніжэнне цэн на прамысловыя тавары.
На рэйках НЭПа аднаўляліся прамысловасць i транспарт. Найбольш хутка працэс развіваўся ў дробнай, саматужнай прамысловасці. Гэтаму спрыялі ў значнай ступені назапашаныя традыцыі, наяўнасць вялікай колькасці свабодных рук i невысокая патрабавальнасць галіны да капіталаўкладанняў. У 1923 г. аб’ём вытворчасці дробнай саматужна-рамеснай прамысловасці БССР дасягнуў 45,1%узроўню 1913 г., тады як у дзяржаўнай прамысловасці - 37,0%. Пры параўнаўча невысокай прадукцыйнасці працы аб’ём прадукцыі дробнай прамысловасці амаль у 1,5 раза перавышаў вытворчасць больш буйной прамысловасці. На долю валавой прадукцыі гэтага сектара прыпадала 57,8%вытворчасці ўсёй прамысловасці, уключаючы лесанарыхтоукі i сплаў. Прыярытэтнае развіццё дробнай вытворчасці дазваляла не толькі хутка задаволіць попыт людзей на прамысловыя тавары масавага спажывання, але i стымуляваць накіраванне матэрыяльных i грашовых рэсурсаў на павышэнне эфектыўнасці працы прадпрыемстваў дзяржаўнай прамысловасці. Taкі падыход не страціў сваей актуальнасці для фарміравання сучаснай мадэліразвіцця прамысловасці Беларусі на аснове ўліку рыначных фактараў павышэння эфектыўнасці вытворчасці [5, с. 138-147].
Завершаная у 1924 г. фінансавая рэформа спрыяла развіццю сістэмы адноўленых кантор Дзяржбанка, якія кантралявалі створаную сетку кааператыўных банкаў, крэдытных i страхавых таварыстваў. Пры гэтым яна пашырала магчымасці для ўсталявання планавых пачаткаў у эканоміцы, стварэння прывілегіяваных умоў развіцця прамысловасці за кошт вёскі i дырэктыўных метадаў кіравання, хуткага пераадолення шматукладнасці i выкаранення прычын, якія нараджалі "савецкую" буржуазію. Аднак пад уплывам "крызку збыту" 1923 г. ваяуніча-валюнтарысцкія заклікі да наступлення на рыначныя адносіны, барацьбы з "празмернасцямі НЭПа" узмацніліся [3, с. 369-370].
Такім чынам, захады ўлады як эканамічнага, так i адміністрацыйнага парадку пры перавазе першых садзейшчалі агульнаму паляпшэнню спраў у эканоміцы, дазволілі знайсці тыя формы i метады кіравання ёю, якія ў целым адпавядалі патрабаванням часу. Разам з тым яны былі значна больш сціплымі за тыя, пра якія звычайна пісалі прадстаўнікі савецкай (ды i постсавецкай) палітычнай i навуковай эліты.
2. АДНАЎЛЕННЕ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. РАЗВІЦЦЁ КААПЕРАЦЫІ
Створаны на аснове НЭПа гаспадарчы механізм спрыяльна ўплываў не толькі на захаванне савецкага ладу, але i на стваральную працу народа, у тым ліку земляробаў. Веска хутка аднаулялася i мацнела. Адпаведным чынам змяняўся i стан сельскай гаспадаркі.
Адным з важнейшых было пытанне землеўпарадкавання - прыстасаванне зямельных плошчаў да новых арганізацыйна-вытворчых задач, якія стаялі перад сельскай гаспадаркай. Яно уключала ў сябе як пераадоленне беззямелля i малазямелля ў сялян (так званае "аграрнае перанасяленне"), так i распаўсюджанне перадавых прыёмаў агракультуры з мэтай павелічэння ўраджайнасці i прадукцыйнасці працы земляробаў.
Важнае месца у вырашэнні гэтага пытання адводзілася надзяленню зямлёй беднаты за кошт абрэзкі так званых кулацкіх гаспадарак. Справа у тым, што, нягледзячы на праведзенае размеркаванне нацыяналізаваных прыватнаўласніцкіх зямель, сярэдняя забяспечанасць беларускага двара зямлёй не перавышала былую, дакастрычніцкую. Большасць размеркаваных зямель былых буйных прыватных уласнікаў паглынулі 117 тыс. нанава створаных гаспадарак з зямельнай плошчай у 2-2,5 дзесяціны, не здольных весці, паводле вызначэння тагачаснага наркома земляробства Беларускай ССР Зм. Прышчэпава, "нават спажывецкую гаспадарку". Уся група малазямельных гаспадарак дасягала 20-25%. Апрача таго, у вёсцы налічвалася 45,4 тыс. беззямельных двароў.
Для таго каб выправіць становішча, дзяржавай рабіліся захады па надзяленню ix зямлёй не толью з дзяржаўнага фонду (рэзервовага запасу), але i шляхам перадачы ўгоддзяў, абрэзаных у заможных гаспадарках, даводзячы ix да дырэктыўна ўстаноўленых у 1925 г. тыповых норм землекарыстання двара: прыкладна ў 5-6 дзесяцін (5,5-7,6 га) i 9-13,8 дзесяціны (9,8-15,1 га) у залежнасці ад якасці зямлі, наяўнасці членаў сялянскай сям’і i фактычнага карыстання. Пэўнае павелічэнне максімальных норм дапускалася толькі для нешматлікай групы культурна-паказальных гаспадарак.
Трансфармацыя гаспадарак у адпаведнасці з выпрацаванымі нормамі ўстойлівага сялянскага землекарыстання (мінімальных і максімальных) разглядалася таксама ў якасці меры, якая спрыяла паступоваму пераходу да вытворчай кааперацыі праз стварэнне адпаведных умоў, у тым ліку пасялковай формы землекарыстання і рассялення, а таксама развіўўя невытворчых відаў кааперацыі (забеспячэнска-збытавых, машынных, меліярацыйных, крэдытных, спажывецкіх). Прычым, паводле афіцыйных установак, пасялковая форма землекарыстання і рассялення – аб’яднанне 10-20 сялянскіх двароў з агульнай сядзібнай аселасцю і агульным шматпольным севазваротам, які ўстанаўліваўся пры пазямельна-гаспадарчым уладкаванні, лічылася найбольш адпавядаючай іх вырашэнню.
Між тым адміністрацыйнае імкненне да ўраўняльнасці ў землеўпарадкаванні не спрыяла развіўўю рыначных адносін. На гэтым фоне разгараліся спрэчкі паміж рознымі па ўзроўню сацыяльна-эканачічнага развіцця сялянскімі гаспадаркамі, ускладнялася развіўўе адносін найму – здачы сродкаў вытворчасці і рабочай сілы ў часовае карыстанне.
Створаны ў перай палове 1925 г. спецыяльны дзяржаўны зямельны фонд для дадатковага надзялення бяднейшага сялянства Беларускай ССР у памеры 587,6 тыс. дзесяцін уключаў 154,7 тыс. дзесяцін абрэзаных у больш заможных гаспадарак (без уліку зямель, выдзеленых пад земленадзяленне яўрэяў). У выніку за 1926-1928 гг. было землеўпарадкавана 42 тыс. бядняцкіх гаспадарак, а 91,7 тыс. – пашырылі землекарыстанне. Пры гэтым колькасць зямлі, адрэзанай ад буйных сялянскіх гаспадарак, перасягнула 200 тыс. дзесяцін.
Аднак землезабяспечанасць сялянства не пераўзыходзіла дарэвалюцыйную, што тлумачыцца не толькі вялікім прыростам новых гаспадарак, але і абрэзкай шматзямельных двароў. У пачатку 1928 г. у БССР налічвалася 23,1% гаспадарак з пасевам да 2 дзесяцін, 4365 сялянскіх сем’яў зусім не мелі зямлі.
Адначасова з работай па земленадзяленнню праводзілася землеўпарадкаванне гаспадарак незалежна ад сацыяльнай прыналежнасці землекарыстальнікаў. Па меры завяршэння аднаўленчага працэсу землеўпарадкавальная практыка ўсе больш засяроджвалася на ўладкаванні тых форм землекарыстання, якія палягчалі працэс кааперавання і далейшае іх абагульненне, а таксама стваралі спрыяльную структуру ўгодзяў для развіўўя жывелагадоўлі і рацыянальнага выкарыстання тэхнікі. У гэты лік уваходзілі пасёлкі, калгасы, саўгасы, участкі грамадскага карыстання. Тэмпы распаўсюджання такой практыкі былі настолькі імклівымі, што землеўладкаванне гаспадарак у нідывідуальным парадку было зведзена да мінімуму ўо ў канцы 1928/29 гаспадарчага года. Сярэдні памер выделеных пасёлкаў у дадзеным годзе склаў 30 двароў супраць распаўсюджанага раней у 10-15.
Амаль поўнасцю было спынена выдзяленне хутарскіх і дробна-пасялковых гаспадарак. Сярод землеўпарадкаваных зямель сельскагаспадарчага карыстання на працягу 1928/29 гаспадарчага ода землі хутароў і адрубоў склалі 1,4%, а ў красавіку-верасні – 0,1%. Каморнікамі асаблівая ўвага звярталася "на адабранне лішкаў ад хутарскіх шматзямельных кулацкіх гаспадарак і поўнае заканчэнне гытай работы па БССР" – канстатавалася ў справаздачы Наркамзема. Менавіта таму пры правядзенні работ па землеўпарадкаванню ў шасці акругах былі адабраны "лішкі" зямлі ў 2842 заможных гаспадарак (без звестак па Магілёўскай і Гомельскай акругах).
Такая тэндэнцыя землеўпарадкавальнай практыкі не толькі абмяжоўвала магчымасці павышэння эфектыўнасці дробнай індывідуальнай гаспадаркі, але вяла да нівеліравання форм гаспадарання праз рост сацыяльнай напружанасці ў вёсцы, ва ўсім грамадстве. Тым больш што афіцыйная думка аб неперспектыўнасці існуючых форм арганізацыі дробнай сялянскай гаспадаркі не ўспрымалася многімі сялянамі. Выкарыстоўваючы права на свабодны выбар форм землекарыстаня, яны ўпарта імкнуліся да хутарской і дарубной гаспадаркі, прычым у нечаканы для ўладатрымальнікаў памерах. Пры гэтым на 1 студзеня 1925 г. у БССР налічвалася 133 177 хутарскіх (20,3% усёй колькасці сялянскіх двароў) і 26 254 адрубных (4%) гаспадарак. Асабліва бурна гэты працэс працякаў у Віцебскай і гомельскай губернях. У першай з іх удзельная вага хутароў і адрубоў сярод сялянскіх двароў