Контрольная работа: Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення

Аднародная будова канцовак асобных сказаў або вершаваных радкоў называецца эпіфарай. Анафара і эпіфара, як і іншыя паўторы бяруць свій пачатак з фальклорнай паэтыкі і, натуральна, могуць сведчыць аб уплыве фальклору на творчасць таго ці іншага паэта.

З фальклорам цесна звязана і такая стылістычная фігура як паралелізм, дзе супастаўляецца дзве чым-небудзь падобныя або процілеглыя адна адной з’явы:

Ты не будзеш, крынічанька,

Ад разводдзя свайго ў вясну паўней;

І палюбіш, дзяўчынанька,

Ды не так, як любіла даўней!

(М.Багдановіч “Ой, лясы-бары…”)

1.2 Абрыў, умаўчанне, пропуск

Для перадачы душэўнага стану чалавека істотнае значэнне маюць такія стылістычныя фігуры, як абрыў, умаўчанне, пропуск. Па форме гэта няпоўныя, недасказаныя фразы, сказы з прапушчанымі словамі. Іх месца – галоўным чынам у мове персанажаў. Часцей за ўсё адзначаныя фігуры ўжываюцца для перадачы моцнай усхваляванасці, узрадаванасці або разгубленасці чалавека.

У рамане “Трэцяе пакаленне” К. Чорны такім чынам перадае спалоханасць краўца, калі той сустрэўся ў лесе з бандытам:

- Братачка… (кравец праз сілу выгукнуў з грудзей. Я…братка… Адкуль жа вы, братачка, ведаеце, што я на тым тыдні шыў Ярмалінскага?

У вершы П.Панчанкі “Ліст у Нью-Йорк” абрыў набывае кампазіцыйнае значэнне для ўсяго твора, у якім аўтар вядзе размову са сваім аднагодкам-амерыканцам на хвалюючую тэму барацьбы за мір. Тут абрыў ужываецца з мэтай пераходу ад сяброўскага віншавання да выкрывальнай прамовы ў адрас імперыялістаў.

Умаўчанне ўжываецца ў тым выпадку, калі размова вядзецца намёкамі, калі герой па той ці іншай прычыне ўхіляецца ад поўнага і яснага выказвання думкі.

Свядомае парушэнне пісьменнікам натуральнай будовы фразы заўсёды надае ёй пэўнае эмацыянальнае адценне, своеасаблівае гучанне. У гэтым можна пераканацца параўнаўшы, напрыклад, няпоўныя сказы (назыўныя, безасабовыя) з поўнымі, разгорнутымі. Першыя выўяляюць думку хоць і не так падрабязна, як апошнія, але больш энергічна:


Хмурна. Глуха. Цьма пануе.

След у полі загубіўся.

Або:

Сцішна. Пуста. Адзінока…

Свет закрыла цьма густая

( Я.Колас “Бездараж”)

1.3 Рытарычныя звароткі, пытанні, выгукі

Паэты інтуітыўна адчуваюць неабходнасць перабіваў рытму, змянення інтанацыі, напрыклад з элегічнай на клічную. Ды часта гэтага патрабуе і змест. Вось чаму шырока распаўсюджаны сярод фігур паэтычнага сінтаксісу розныя рытарычныя сродкі, напрыклад звароткі, пытанні, воклічы: “О Радзіма, табою напоўнена сэрца да краю…” (П.Панчанка).

Па форме гэтыя сінтаксічныя сродкі нічым не адрозніваюцца ад звычайных граматычных звароткаў, пытальных і клічных сказаў. Але іх роля ў мастацкім творы іншая, чым звычайных граматычных форм.

Рытарычныя фігуры служаць каб надаць твору асаблівую экспрэсіўнасць, пранікнёнасць, лірычнасць, выклікаць у душы чытача жывы водгук на тое, пра што гаворыць пісьменнік:

Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая

(Я.Колас “Родныя вобразы”)

Рытарычныя пытанні, выгукі, звароткі вельмі распаўсюджаны ў літаратуры, асабліва ў паэзіі і ў такіх яе разнавіднасцях, як паэзія лірычная і публіцыстычная, дзе аўтар імкнецца асабліва актыўна ўздзейнічаць на сваіх чытачоў [6; С. 10].


2. Стылістычныя фігуры, звязаныя з адхіленнямі ад пэўных камунікатыўналагічных нормаў афармлення фраз

К-во Просмотров: 211
Бесплатно скачать Контрольная работа: Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення