Контрольная работа: Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення

ЗМЕСТ:

УВОДЗІНЫ

1. Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення

1.1 Паўтор як асаблівая стылістычная фігура. Яго віды.

1.2 Абрыў, умаўчанне, пропуск

1.3 Рытарычныя звароткі, пытанні, выгукі

2. Стылістычныя фігуры, звязаныя з адхіленнямі ад пэўных камунікатыўна-лагічных нормаў афармлення фраз.

2.1 Інверсія як сродак паэтычнага сінтаксісу

ЗАКЛЮЧЭННЕ

СПІС ЛІТАРАТУРЫ


Уводзіны

Мастацкая літаратура – мастацтва слова. Першаэлементам літаратуры з’яўляецца мова. Для мовы прыожага пісьменства характэрна вобразнасць, эмацыянальнасць, музычнасць. Акрамя таго, у прозе ды паэзіі, у розных жанрах, напрамках, стылях мова мае свае асаблівасці.

Сіла ўздзеяння мастацкага твора залежыць ад таго, як ён напісаны. Пісьменнік не проста расказвае – ён малюе словамі. Чэрпаючы іх з нацыянальнай мовы, мастак бярэ лепшае, адкідвае ўсё выпадковае, нязначнае [1; С. 389].

Для перадачы суб’ектыўных назіранняў над з’явамі жыцця, іх ацэнкі пісьменнік стварае ўласныя вобразныя сродкі. Яны перадаюць індывідуальнае бачанне свету, погляд мастака на факты, падзеі, прадметы, людзей. Яны сведчаць пра сілу вобразнага мыслення пісьменніка. Вобразнае мысленне – здольнасць асацыятыўна звязваць прадметы і з’явы навакольнага свету, уменне бачыць агульныя рысы ў розных прадметаў у выніку іх знешняй падобнасці або блізкасці ўражанняў ад іх. Вобразамі могуць мысліць не толькі творцы мастацтва. Вобразы ўзнікаюць у свядомасці кожнага чалавека. Пераасэнсаванне малюнкаў рэальнасці ў нашай свядомасці абумоўлена інтуіцыяй, багаццем нашай душы, а інтуіцыя, душа – занатаваны ў генах вопыт многіх пакаленняў продкаў і, безумоўна, уласны вопыт асобы.


1. Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення

Вялікае значэнне для стварэння інтанацыі твора, тону, для ўзмацнення яго эмацыянальнай выразнасці мае сінтаксічная характарыстыка тэксту, інакш кажучы, спалучэнні слоў. Асновай паэтычнага сінтаксісу з’яўляецца сінтаксіс агульнанацыянальнай мовы. Лексічны сродкі непасрэдна звязаны з будовай фразы, залежаць ад гэтай будовы: яны не існуюць у літаратуры без пэўнага кампазіцыйна-сінтаксічнага афармлення. Пісьменніку мала знайсці, выбраць патрэбныя для перадачы думкі словы, неабходна належным чынам спалучыць іх у сказе [4; С. 141]. Але ў літаратуры ёсць і свае, уласцівыя толькі ёй сродкі.

Сродкі паэтычнага сінтаксісу вельмі разнастайныя. Адны з іх агульныя для літаратурнай мовы ва ўсіх яе стылёвых разнавіднасцях (навуковай, публіцыстычнай), другія – спецыяльныя, уласцівыя галоўным чынам, паэтычнай мове. Такія спецыяльныя сродкі звычайна называюцца фігурамі. Ідэйна-мастацкая іх роля і прызначэнне ў творы такая ж, як і роля тропаў – найбольш выразна, эканомна і даходліва выяўляць думкі пісьменніка, узмацняць эмацыянальную афарбоўку, перадаваць розныя адценні інтанацыі і такім чынам паўней і глыбей раскрываць змест твора.

1.1. Паўтор як асаблівая стылістычная фігура. Яго віды.

Вельмі часта ў паэзіі сустракаюцца паўторы:

“Вы шуміце, шуміце

Нада мною бярозы…” (Н.Гілевіч)

“Люблю цябе, Белая, Белая Русь” (У.Карызна).

Сярод паўтораў асабліва вылучаецца анафара ( паўтарэнні слоў у пачатках радкоў):

“Трэба дома бываць часцей,

Трэба дома бываць не госцем” (Р.Барадулін)

Увогуле паўторы надаюць размове самыя разнастайныя адценні: усхваляванасць, спакойную разважлівасць, лагоднасць, урачыстую ўзнёсласць. Іначай кажучы, паўторы выступаюць дзейсным сродкам выяўлення эмацыянальнага стану, настрою, калі гэтага патрабуе ідэйная задума аўтара. Іх функцыю можна ўстанавіць толькі зыходзячы з гэтай задумы, маючы на ўвазе ўвесь кантэкст твора

Рэфрэн – паўтарэнне аднаго або некалькіх радкоў пасля кожнай страфы. Значэнне паўтораў ведалі яшчэ стваральнікі старажытных замоў, гімнаў багам, малітваў. Паўторы аказваюць, безумоўна, гіпнатычнае ўздзеянне на чытача ці слухача [1; С. 399].

Паўтарэнне аднародных сінтаксічных канструкцый са службовымі словамі – злучнікамі ўтварае стылістычную фігуру – мнагазлучнікавасць , якой шырока карыстаюцца пісьменнікі.

Супрацьлеглай фігурай з’яўляецца бяззлучнікавасць, якая надае мове большую імклівасць, паказвае на хуткую зменлівасць падзей.

--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--

К-во Просмотров: 208
Бесплатно скачать Контрольная работа: Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення