Контрольная работа: Станаўленне беларускай нацыі ў XIX-пач. XX стст.
Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных арганізацый
Арганізаваны рэвалюцыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70-х гадоў. У той час пануючым накірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі А. Герцэн і М. Чарнышэўскі. Народнікі верылі ў асаблівый шлях развіцця Расіі. Ім не падабаўся капіталізм, які суправаджаўся пралетарызацыяй дробных уласнікаў. Народнікі спадзяваліся, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці да сацыялізму. Сваіх прыхільнікаў народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разначыннай інтэлігенцыі.
З самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні – рэвалюцыйная і рэфарматарская. Прадстаўнікі першай асноўным сродкам дасягнення сваіх мэт лічылі сялянскую рэвалюцыю і рабілі ўсё магчымае, каб падштурхнуць сялян да рашучай барацьбы супраць самадзяржаўя і перажыткаў прыгонніцтва. Памяркоўныя народнікі хацелі перайсці да сацыялізму шляхам паступовага рэфармавання існуючага лада Расіі. У 70-я – пачатку 80-х гадоў папулярным было рэвалюцыйнае народніцтва (П. Л. Лаўроў), бунтарскую (М. А. Бакунін) і змоўніцкую (П. М. Ткачоў).
Народніцкі рух на Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 70-х гадоў былі ўражэнцы Беларусі М. Сухдзілоўскі, С. Кавалік, І. Грынявіцкі, Р. Ісаеў,. У другой палове 70 – пачатаку 80-х гадоў у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску і іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі.
Народнікі на Беларусі спрабавалі аб’яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночна-заходняя арганізацыя “Народная волі”. Праўда праіснавала яна нядоўга.
У першай палове 80-х гадоў у Пецярбургу існавалі гурткі студэнтаў – выхадцаў з Беларусі нарадавольніцкага і ліберальна-асветніцкага накірункаў. Падпольна яны выдалі некалькі публіцыстычных твораў.
Як і іншыя арганізацыі рэвалюцыйнага народніцтва Расіі, беларускія народнікі перажавалі значны крызіс.
У рэвалюцыйным руху Расіі ідэалогія народніцтва паступова саступала месца марксізму. Першае знаёмства з марксісцкай літаратурай адбылося яшчэ ў гуртках народнікаў. Узнікненне самастойнага сацыял-демакратычнага руху на Беларусі звязана з дзейнасцю польскай партыі “Пралетарыят” і пляханаўскай групы “Вызваленне працы”, у якой актыўна удзельнічалі беларускія народнікі А. Трусаў і С. Ляўкоў, паэт-дэмакрат А. Гурыновіч.
Працэс складвання нацыі праяўляецца ў нацыянальным руху. Гістарычная заканамернасць з’яўлення нацыянальных рухаў звязана з эпохай канчатковай перамогі капіталізму над феадалізмам і высначаецца тым, што для поўнай перамогі таварнай вытворчасці неабходна заваяванне ўнутранага рынку буржуазіяй, неабходна дзяржаўнае згуртаванне тэрыторый з насельніцтвам, якое гаворыць на адной мове, пры ліквідацыі ўсіх перашкод развіццю гэтай мовы і замацаванню яе ў літаратуры.
Тэндэнцыяй усякага нацыянальнага руху з’яўляецца ўтварэнне нацыянальнай дзяржавы, якая найперш забяспечвае адзінства мовы і бесперашкоднае яе развіццё ва ўсіх сферах гаспадаркі і грамадскага жыцця.
Найбольшы ўклад у распрацоўку беларускага нацыянальнага пытання і задач нацыянальнага руху ўнеслі два нумары гектаграфаванага часопіса “Гоман”, выдадзеныя у Пецярбургу ў 1884 г. дачыненне да іх выдання, па матэрыялах следства, малі студэнты, ураженцы Беларусы А. Марчанка, Х. Ратнер і інш. У заяве рэдакцыі (№1) адзначалася, што часопіс меў сацыальна-рэвалюцыйнай групы беларусаў, якая “зусім надаўна выступіла на арэне дзейнасці ў сябе на радзіме і атаясаміла свае інтарэсы з інтарэсамі беларускай народнасці”. Па нацыянальным пытанні група падтрымлівала і прапагандавала “прынцып абласной самастойнасці як аснову для будучага федэральна-палітычнага ладу”. Яна абвясціла права беларускага народа “кіравать сабою”, “распараджацца сваім лёсам”, “заняць ў Расіі такое ж месца, якое імкнуцца заняць іншыя больш ці менш буйныя народнасці”. Рэдакцыя падкрэслівала, што Радзіма толькі тады зможа забяспечыць сваю самастойнасць, калі яна “сама сваімі ўласнымі сіламі даб’ецца свабоды, сама ўладкуецца”. Для гэтага гоманаўцы прызналі неабходным выданне спецыяльнага беларускага органа друку і стваренне самастойнай абласной рэвалюцыйнай арганізацыі, якая з’яўлялася б “арганічнай часткай насельніцтва свайго раёна”. Разам з тым яны лічылі абавязковымі ў неабходным выпадках самыя цеснасць паміж асобнымі мясцовамі арганізацыямі, а таксама дапамогу з боку центральным групам, якія дзейнічалі ў сталіцах.
Рэдакцыя “Гомана” змясціла ў №2 вялікі артыкул па нацыянальным пытанні (без назвы), які зыходзіў ад пецярбурскай групы, што называла сябе “беларускай мясцовай фракцыяй” партыі “Народная воля”. Адным з заснавальнікаў гэтай арганізацыі был Ігнат Грынявіцкі. У артыкуле дадзена разгорнутае навуковае абгрунтаванне прагрэсіўнасці працэсу ўзнікнення нацый і права кожнай нацыі на самавызначэнне свайго лёсу. Адносна сваей радзімы аўтары адзначылі, што яна “мае ўсе арыгінальныя якасці, якія надаюць ей своеасаблівую фізіяномію і самым натуральным чынам вылучаюць яе як асобную галіну славянскага племені”. Пры гэтым яны спасылаліся на спецыфічныя і этнаграфічныея ўмовы, агульны гістарычны лёс народа, асобую мову, эканамічная адносіны ў краі, усведамленне народам сваёй арганічнай еднасці і адрознення ад суседніх народаў. Зыходзячы з гэтага, аўтары заявілі аб сваей рашучасці “энергічна абраняць Беларусь як ад польскага, так і вялікарасейскага насілля”.
У артыкуле выказвалася ўпэўненасць у тым, што Беларусь у выніку барацьбы “перародзіцца для новага самастойнага жыцця і зойме ганаровае месца сярод іншіх федэрацый Расіі на прынцыпах свабоднага пагаднення з імі”.
Ідэалогія “заходнерусізму” і яе рысы
Заходнерусізм, канцэпцыя адмаўлення гістарычнасці беларусаў як самастойнай і самабытнай этнічнай адзінкі, аіаясамлівання іх з велікарускім этнасам.
Гісторічныя перадумовы заходнерусізму звязаны з інкарпарацыяй Беларусі ў склад Рассііскай імперыі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай і абгрунтаваннем палітыкі русіфікацыі, насаджэння рускага буйнога землеўладання, рускага чыноўніцтва, адмена ў 1840 Статута Вялікага княства Літоўскага 1588, ліквідацыі ў 1839 Брэсцкай уніі 1596, стварэння і дзейнасці “Заходняга камітэта” 1862 – 1865, увядзення ў якасці афіцыйнай толькі рускай мовы, адпаведнай ёй сістэмы адукацыі, друку, усяго духоўнага.
Паўстанне 1863 года падштурхнула царскія ўлады звярнуць пільную ўвагу на заходнія губерні. Распрацоўка і рэалізацыя дзяржаўнай палітыцы ў гэтым рэгіёне была ўскладзена на Заходні камітэт, які ўзнавіў сваю дзейнасць у 1862 годзе.
З другой паловы 60-х гадоў перад царскімі ўладамі паўстала праблема ліквідацыі польскага ўплыву на заходнія землі. Падмурак паланізацыі бачыўся ім у шляхце. Таму было праведзена шэраг мераў палітычнага і эканамічнага характара з мэтай яе ізаляцыі.
Выканаўчую ўладу выконвалі віленскі генерал-губернатар і губернатары Заходняга краю. Яны непасрэдна падпарадоўваліся міністру унутраных спраў. З усіх губернатараў толькі Н.П.Мураўёў быў непасрэдна блізкі да Аляксандра II. Пасля падаўлення паўстання 1863 года ён набыў тытул “спасителя России”.
Дзеля таго, каб падарваць эканамічны і палітычны ўплыў польскай шляхты ў заходніх губернях, царскія ўлады ў 1864 годзе ўвялі новыя правілы пацверджання дваранства. Цяпер дзеля доказу дваранства неабходна было прадставіць за 3 гады дакументы, якія пацвярджаюць правы валодання зямлёй з сялянамі, або прыналежнасць да шляхецкага саслоўя ў часы Рэчы Паспалітай. Большасць мелкай шляхты такіх дакументаў прадставіць не змагла, а гэта аўтаматычна пераводзіла іх у рады аднадворцаў, або гараджан.
Паколькі галоўнай рухаючай сілай паўстання 1863 года была шляхта, то царскія ўлады жорстка расправіліся з яго ўдзельнікамі. Маёнткі паўстанцаў канфіскоўваліся, а іх уладальнікі высылаліся ў Сібір.
З мэтай выкаранення паланізму М. Мураўёў паставіў задачу паступовай замены на Беларусі і ў Літве польскага землеўладання рускім дваранска-памешчыцкім землеўлажаннем. Перавага першага ў пачатку 60-ых гадоў была вельмі значнай. Так, у 1864 г. у Віленскай, Віцебскай, Менскай і Гародзенскай губернях палякам належіла 10797 маёмкаў агульнай плошчай 7532 тыс. Дз “не польскім” памешчыкам (у пераважнай большасці рускім). Такім чынам, рускім чыноўнікам на незвычайна льготных умовах перайшлі сотні маёнткаў, канфіскаваных у польскіх памешчыкаў.
Палітыка штучнага насаджэння і ўсямернай патрымкі на Беларусі рускага паместнага земляўладання, з аднаго боку, і абмежавання польска-каталіцкага землеўладання – з другога, істотна стрымлівала натуральны працэс распаду “дваранскіх гнёздаў”.
Па закону ад 10 снежня 1865 г. асобам “полькага паходжання” на Беларусі і ў Літве забаранялася набыццё маёнтка інакш як на спадчыне. Польскія памешчыкі былі пазбаўлены права карыстацца льготнымі пазыкамі Дваранскага банка. У сувязі з паўстаннем 1863 года царскі урад скасаваў на Беларусі і ў Літве выбарныя органы дваранскага самакіравання, не дапусціў увядзення земства і выбарных міраых суддзяў.
Пасля паўстання ў заходніх губернях некаторы час захоўвалася ваеннае становішча. Дзейнічалі следчыя камісіі і суды. Працягваліся арышты ўдзельнікаў паўстання. Польская шляхта страціла нават магчымасць адзначаць сямейныя святы, таму што існаваў закон, які забараняў збірацца разам некалькі чалавек. Па кожным выпадку накладваўся штраф. У 1866 годзе быў складзены пералік дзеянняў, за якія ўскладаўся штраф (выкарыстанне польскай мовы ў грамадскіх месцах і афіцыйнай перапісцы, дрэнныя адносіны да праваслаўнай царквы і г.д.).
З мэтай выцяснення польскай шляхты выкарыстоўвалася “сармацкая тэорыя”. Згодна з ёй, польская шляхта паходзіла з качэўнікаў-сарматаў, што падпарадкавалі сабе палякаў-славян і ператварылі іх у сялян. Ліквідуючы сармацкую шляхту, такім чынам, урад лічыўся выратоўнікам славянскіх народаў.
Адносна беларускага пытання царскія улады паводзілі сябе неадназначна. Падчас паўстання царскія ўлады “заігрывалі” з беларускімі сялянамі: на 20% знізілі кожнагодныя выкупныя плацяжы, надзялілі беззямельных сялян трыма дзесяцінамі зямлі. Служкі праваслаўнай царквы настройвалі сялян супраць польскіх шляхцічаў, распальвалі нянавісць да палякаў. Здараліся выпадкі, калі сяляне нападалі на атрады паўстанцаў, сачылі за польскімі памешчыкамі і дакладалі ўладам аб іх дзеяннях.
Пасля падаўлення паўстання ўлады зрабілі русіфікатарскую палітыку больш жорсткай і ўсебаковай, а выступленні сялян падаўляліся. З мэтай узмацнення рускага ўплыву на насельніцтва ўлады распрацавалі сваю стратэгію. Асаблівая ўвага надавалася пачатковай школе. Школа і царква павінны былі выхоўваць пакорлівасць і адданасць у насельніцтва.
Выкладанне вялося на рускай мове. Беларуская мова, як і польская выцяснялася са сферы ўжытку.