Контрольная работа: Станаўленне беларускай нацыі ў XIX-пач. XX стст.
Станаўленне беларускай нацыі (другая пал. XIX – пачатак XX ст.)
Пытанне пра станаўленне беларускай нацыі вельмі складанае і супярэчлівае ў сваёй аснове, але яго вывучэнне і вырашэнне з’яўляецца надзвычай важнай задачай.
У дадзенай працы мной былі вылучаны наступныя задачы:
· Акрэсліць асноўныя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця Еўропы ў другой палове 19 стагоддзя;
· Выявіць асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі;
· Разгледзець ідэалогію “заходнерусізму” і яе асноўныя рысы;
· Прасачыць за дзейнасцю беларускіх рэвалюцыйных арганізацый;
· Вызначыць заканамернасці фарміравання асноўных элементаў беларускай нацыі;
Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст.
Да пачатку нацыянальнага аб’яднання Італія была раздроблена на 7 частак, якія знаходзіліся ў розных станах. Заможная Ламбарда-Венецыянская вобласць уваходзіла ў склад Аўстрыйскай імперыі. На тронах меньш развітых герцагств цэнтральнай Італіі сядзелі манархі з дома аўстрыйскіх габзбургаў. У адносна адсталым Каралеўстве Абедзьвюх Сіцылій быў усталяваны кантроль іспанскай галіны дынастыі Бурбонаў. Папская вобласць знаходзілася пад свецкай уладай пап. Самай развітай і ліберальнай дзяржавай, якая валодала адзінай ва ўсёй Італіі канстытуцыяй, было Сардзінскае каралеўства, альбо П’емонт.
Запатрабаванні паскоранага капіталістычнага развіцця і перш за ўсё неабходнасць стварэння агульнаітальянскага рынка і народная свядомасць нацыянальнага адзінства штурхалі шырокія слаі насельніцтва да барацьбы за нацыянальнае вызваленне і аб’яднанне Італіі.
У аб’яднальным руху абазначыліся два галоўныя напрамкі: умерана-ліберальнае на чале з прэм’ер-міністрам П’емонта Каміла Бенса Кавурам і рэвалюцыйна-дэмакратычнае, буйнейшымі прадстаўнікамі якога былі Джузэпе Мадзіні і Джузэпе Гарыбальдзі. Лібералы імкнуліся ажыццявіць аб’яднанне Італіі “зверху”, г. зн. Без рэвалюцыі, у форме кансцітуцыйнай манархіі на чале з П’емонтам. Мадзіны быў прыхільнікам рэспублікі і дамагаўся сваіх мэтаў пры дапамозе паўстанняў і змоваў. Для Гарыбальдзі галоўным было аб’яднанне Італіі ў любой форме. На чале нацыянальнага руху апынуліся лібералы, якія апіраліся на рэурсы і магчымасці П’емонта.
Аб’яднанне Італі пачалося з далучэння да Сардзінскага каралеўства Ламбардыі, здзейсненага ў выніку паспяховай вайны 1859 г. П’емонта і Францыі супраць Аўстрыі. Затым у выніку масавага рэвалюцыйнага руху да П’емонта далучыліся цэнтральнаітальянскія дзяржавы і Каралеўства Абедзьвюх Сіцылій. Вялікую ролю ва ўключэнні ў Сардзінскае каралеўства поўдня Італіі адыграў Гарыбальдзі і яго атрад дабраахвотнікаў
У 1861 г. было абвешчана Італьянскае каралеўства на чале з Савойскай дынастыяй, якая ўладарыла ў П’емонце. Пры дапамозе Прусіі, якая атрымала перамогу над Аўстрыяй, у 1866 г. да яго была далучана Венецыя. Аб’яднанне краіны завяршылася далучэннем у 1870 г. Рыма, які ў наступным годзе зрабіўся сталіцай Італіі.
Аб’яднане Італіі адбывалася адначасова і “зверху”, шляхам войн і далучэняў і “знізу”, у выніку рэвалюцыйных рухаў.
Аб’яднанне Германіі адбылося па плане прускага канцлера Отта фон Бісмарка і толькі “зверху”, пад кіраўніцтвам і вакол самай моцнай дзяржавы – Прускага каралеўства. Аўстрыйская імперыя, якая таксама прэтэндавала на ролю лідэра ў Германіі, апынулася не ў стане змагаца з Прусіяй.
Першы крок гэтыя дзяржавы здолелі зрабіць разам: у 1864 годзе яны здзейснілі напад на Данію і адабралі ў яе два герцагства з нямецкім насельніцтвам – Шлезвіг і Гальштэйн. Але ўжо ў 1866 годзе яны сутыкнуліся адно з адным на полі бою. У выніку хуткай вайны Прусія разбіла Аўстрыю і пазбавіла яе ўдзелу ва ўнутрыгерманскіх справах. Пад началам Прусіі быў утвораны Заходнегерманскі саюз, у які ўвайшлі дзяржавы, што знаходзіліся заходней ракі Майн. Пасля перамогі Прусіі над Францыяй і абвяшчэння 18 студзеня 1871 г. Германскай імперыі ў яе склад увайшлі і астатнія германскія дзяржавы.
Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі
Нацыя – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці. Нацыі ўзнікаюць на базе феадальных народнасцей у перыяд станаўлення капіталістычнага спосабу вытворчасці. Рашаючую ролю ў пераўтварэнні народнасцей у нацыі адыгрываюць капіталістычныя і эканамічныя сувязі, фарміраванне ўнутранага рынку. Непасрэдна звязаны з эканамічным фактарам пры кансалідацыі нацыі сацыяльны, палітычны, дэмаграфічны.
У гісторыі фарміравання беларускай нацыі можна вылучыць два перыяды. Першы ахоплівае канец XVIII – першую палову XIX ст. і з’яўляцца своеасаблівым пераходам ад феадальнай народнасці да пачатку станаўлення буржуазнай нацыі. Наступны перыяд пачынаецца з другой паловы XIX ст. і характарызуецца як час станаўлення і развіцця беларускай нацыі ў эпоху капіталізму.
Адной з асноўных прымет нацыі з’яўляецца агульнасць эканамічнага жыцця насельніцтва адпаведнай этнічнай тэрыторыі. Развіццём капіталізму забяспечваецца больш высокі ўзровень гэтай агульнасці ў параўнанні з феадалізмам. Реформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталічнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак. Рабочая сіла стала таварам, пашырыліся магчымасці яе міграцыі. Прамысловасць атрымала неабходную рабочую сілу з ліку абеззямеленных і пралетарызаваных сялян, а таксама рынак збыту прадукцыі, які пашыраўся ў ходзе разбурэння натуральнай і паўнатуральнай памешчыцкай і сялянскай гаспадаркі.
Уцягванне гаспадаркі Беларусі ў рыначныя сувязі прывело да змен у яе структуры. У сельскагаспадарчай вытворчасці пераважнае значэнне набылі малочная жывёлагадоўля і вырошчванне тэхнічных культур, што садзейнічыла яе арыентацыі на ўнутраны і знешні рынак. У структуры прамысловасці асноўнае месца займалі галіны, якія выкарыстоўвалі мясцовую сыравіну. Павелічэнню аб’ему эканачічных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі спрыяла будаўніцтва чыгунак і іншых шляхоў зносін. Кансалідацыі беларускай нацыі садзейнічалі таксама рост гарадоў і павелічэнне гарадскога насельніцтва. Губернскія центры Беларусі і іншыя яе буйныя гарады паступова станавіліся цэнтрамі лакальных мясцовых рынкаў, цесна звязаных паміж сабой і з агульнарасійскім рынкам.
Прамысловы пралетарыят Беларусі харакарызаўся шматнацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй. Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксамі шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва (яўрэйскія, польскія і рускія прамысловыя купцы). Паводле перапісу насельніцтва 1897 г. 84,5 % купцоў 5 заходніх губерняў складалі яўрэі, 10,7 – рускія і толькі 1,7 % былі беларусамі. Больш чым палова фабрік і заводаў з’ўлялася ўласнасцю яўрэйскай буржуазіі.
Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў XIX ст. не выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, беларуская мова.
Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовастці (больш за 90 %). Доля тых беларусаў-гаражан, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднем толькі 14,5 %. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці на праваслаўных і католікаў.
Агульнасць мовы – адна з самых істотных прыкмет нацыі. Як важнейшы сродак чалавечых зносін яна ўдзельнічае ў працесе ўтварення на пэўнай тэрыторыі супольнасці эканамічнага жыцця і псіхічнага складу людей, з’яўляецца асновай развіцця ўсіх галін нацыянальнай свядомасці. Станаўленне нацыянальнай (літаратурнай) мовы, агульнай для ўсёй этнічнай тэрыторыі, патрабуе ад прыгнечаных народаў, найперш ад інтэлігенцыі, працяглай барацьбы за пашырэнне яе ўжывання на ўсе сферы гаспадарчага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця, а таксама дзяржаўнага кіравання на адпаведнай тэрыторыі. Канчаткова гэтыя праблемы для прыгнечаных этнасаў вырашаюцца толькі з заваяваннем імі дзяржаўнай самастойнасці.
У ходзе падаўлення паўстання 1863 – 1864 гг. М. Мураўёвым былі сфармуляваны задачы і распрацаваны канкрэтныя меры па татальнай русіфікацыі краю. Адмаўляючы, як і раней, існаванне беларускага этнасу, яго мовы і культуры, царскі ўрад і мясцовыя адміністратары ў 60-ыя гады рэзка ўзмацнілі ідэалагічную апрацоўку беларускага насельніцтва праз царкву, асвету, друк, дзяржаўныя ўстановы з мэтай надання краю “истинно русского» аблічча, выкаранення гістарычнай памяці, нацыянальнай свядомасці і ўсіх этнічных асаблівасцей беларусаў. Адпаведным чынам пісалася гісторія Беларусі. Не давяраючы мясцовым настаўнікам і чыноўнікам, асабліва католікам, Мураўеў амаль цалкам замяніў іх выхадцамі з центральных губерняў, прывабіўшы павышэннем аклада на 50 працэнтаў і перспектывай худкай кар’еры.
Закрыўшы ў 1864 г. адзіную на Беларусі вышэйшую школу – Горы-Горацкі земляробчы інстітут, царскі ўрад да канца свайго існавання зацята адхіляў усе хадатайцтва аб заснаванні ў беларуска-літоўскіх губернях вышэйшай навучальнай ўстановы. Адсутнасть такіх устаноў вельмі адмоўна адбівалася на фарміраванні нацыянальнай інтэлігенцыі, на развіцці грамадска-культурнага і палітычнага руху. У расійскіх універсітэтах і інстітутах для ўражэнцаў Беларусі і Літвы каталіцкага веравызнання былі ўстаноўлены абмежаванні ў прыёме на вучобу.
У другой палове XIX– пачатку XX ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Значные змены адбыліся ў гутарковай мове. Ішло паступовае змешванне мясцовых дыялектаў, адбываліся змены ў слоўнікавым запасе мовы. З’яўляліся новыя словы і тэрміны, паланізмы замяняліся русізмамі.
--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--