Контрольная работа: Сучасная проза Беларусі і творчасць Г. Бураўкіна
Аднаго прычакаць бы ёй толькі ў госці,
Ды з зямлёю яго абвянчала вайна…
Такое сапраўднае каханне - найвышэйшы дар, які можа адзін чалавек даць другому.
Лірыка Г. Бураўкіна шчырая і сярдэчная, і нарэшце, як кажуць, у жыцці каханне і добрая песня заўсёды ідуць побач. Можа, таму многія лірычныя вершы паэта былі пакладзены на музыку, напэўна і сам ён назаўсёды захаваў любоў да меладычнай народнай песні, что пачынаецца ў “Сівой даўніне". Куда б ні кіравалі свой шлях, дзе б не шукалі натхнення, а знаходзім яго там, дзе нарадзіліся.
Бураўкін пачаў пісаць песні яшчэ ў юнацтве. А сёння песні паэта гучаць і на іменінах, і ў вясковай хаціне, на працэ і ў выкананні ансамбля “Песняры". Гэта такія песні, як “Конь незацугляны", або “Матылі".
Пейзажная лірыка паэта ашчадная на фарбы, душэўная, бо ідзе яна з радзімы Г. Бураўкіна - паўночнай Беларусі, дзе заўсёды цанілася шчырасць, унутраныя багацці. Толькі вока паэта, закаханае ў свой край, можа ўбачыць у халодным краявідзе столькі цяплыні. Прырода ў разуменні паэта жывая, нераўнадушная, у яе свае багатае і змянлівае жыццё. У вершах прырода часта апяваецца як крыніца лірычнага перажывання, прычым найбольш блізкія паэту фарбы вясны і восені:
Ідуць дажджы,
Асенняя пара.
Заплаканыя вочы спахмурнелі.
Аўторка не адрозніш ад нядзелі,
Ад быльнага-шпачыльнага пяра.
Вылучаюцца вершы “Прадвесне”, “Сняжынкі на расстанне”, “Красавік”, “Асеннія грыбы". Я жадаю нагадаць некалькі радкоў з верша “Снежынкі на расстанне".
Паэзія Г. Бураўкіна ахоплівае новыя тэмы, з кожным напісаным радком робіцца ўсё больш глыбока-псіхалагічнай (вершы "Пакуль жывы", "Чаму павінен плакаць чалавек…", "Удача…"), абагачаецца новымі думкамі, новымі падыходамі да раскрыцця старых тэм. Так, напрыклад, новы падыход да тэмы кахання лёгка заўважыць у вершы "Непрыгожых жанчын не бывае", у якім аўтар гаворыць, што нельга злічыць усіх прыгажунь вакол нас і тлумачыць назву твора такім чынам:
Непрыгожых жанчын не бывае.
Проста шмат невідушчых мужчын.
Настала пара цвяроза і разумна разабрацца ў праблемах часу, нашага веку, нашай гаспадаркі, нашай душы. Паэзія Генадзя Бураўкіна думае, разважае, сеючы разумнае, вечнае.
Спіс літаратуры
1. “Ісці да чалавека", Аркадзь Русецкі, Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1987, с.131-161.
2. “Парастак радка, галінка верша", Рыгор Барадулін, Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1987, с.286-299.
3. “Беларускія пісьменнікі" (том 1), І.Э. Багдановіч, Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 1992, с.395-405.