Контрольная работа: Творчасць Васіля Быкава і паэзія 90-х гг.
Аўтара аповесці папракалі ў знарочыстым згушчэнні фарбаў, у празмерным нагнятанні трагічнага гучання, у празмернасці паказу і дэгераізацыі персанажаў. Так выявілася паўвекавая адарванасць літаратуры сацрэалізму ад вялікай класічнай традыцыі, якая заўсёды лічыла праўду мэтай рэалістычнага мастацтва.Так, “Мёртвым не баліць” – твор жорсткі, да краёў напоўнены драматыззмам і трагедыйнасцю. Але вінаваты ў гэтым не столькі пісьменнік, колькі сама вайна, якая жорстка абыходзілася з чалавекам. Быкаў жа сваёй аповесцю сцвярджаў элементарнае: што пісьменнік глядзіць на свет праз прызму чаллавечай душы і што пагібель аднаго чалавека азначае катастрофу сусветнага значэння.
Назва аповеці “Мёртвым не баліць” утрымлівае ў сабе і працяг: “баліць жывым”. Вельмі баліць душа малодшага лейтэнанта Васілевіча, які выжыў, але не забыў пра найгоршае, што запомніў на вайне. Прырода душэўнага болю, ад якога не можа пазбавіцца Васілевіч, больш глыбокая і складаная, бо ў ім, у адрозненні ад фізічнага болю, сканцэнтраваліся ўсе вострыя супярэчнасці ў счасным свеце, якія перараслі ў востры канфлікт.
Надзейна, пастаянна і нязменна на вайне, ды як потым выявілася і пасля вайны, толькі адно – боль. Менавіта ён і не дае ўзняцца вышэй за падзеі, думаць пра маштабнасць ахопу.
У герояў з аповесці былі прататыпы. Яны дапамагалі вывяраць твор на максімальную праўдзівасць. Героі ў аповесці змагаюцца да апошняга ў самых неспрыяльных, сапраўды трагедыйных абставінах. Яны – людзі звычайныя, але выкладваюцца да канца, ужо тым самым праяўляючы немалы геразм, а то і самаахвярнаць.
Героі аповесці “Мёртвым не баліць”, якім трэба ахвяраваць сабою, каб спыніць танкавую атаку ворага, выказваюць нямала крыўды, нараканняў на розныя недагляды, з-за якіх тая атака аказалася не толькі магчымай, але і нечаканай. Яны часам адкрыта абураюцца. Але гэта няцяжка зразумець, ўлічыўшы хоць бы тое, што людзям, паказаным у аповесці, пакуль яны яшчэ жывыя, баляць свежыя раны, асаблва нясцерпна, калі іх пачынаюць вярэдзіць, абражаючы беспадстаўнымі падазрэннямі тых, хто зрабіў для перамогі ўсё магчымае і немагчымае.
Бязглузда, у выніку нейчага недагляду, злачыннай памылкі, гінуць сябры Васілевіча. У гэтым свеце ўсё пераблыталася, ператварылася ў сваю супрацьлегласць, але якраз тады, калі здаецца, што нічога больш горшага не здарыцца, бо ўжо надышоў край усяму, як адбываецца яшчэ нешта такое, што не ўкладваецца ў свядомасць. На мінным полі, куды байцы трапілі па віне Сахно, падрываецца Каця Шчарбенка, дзяўчына, што хавае сваю спагаду да іншых за вонкавай грубасцю і рэзкасцю, але гэтым і выклікае сімпатыю да сябе. Немітусліва-дзелавітая, надзейная пры любых нечаканасцях Каця, па сутнасці сама, па дабраце сваёй спагадлівай да людскіх пакут душы, увязалася ў тую страшэнную калатнечу, якая стала для яе апошняй. “І тут я разумею: яна памрэ! Але гэта дзіка, гэта жахліва! Гэта злачынна і ненатуральна: чаму гіне дзяўчына, калі мы, трое мужчын салдат, застаёмся жывымі?”.
І ў гэтым, і ў іншых выпадках герой Быкава сутыкаецца з поўнай бязглуздзіцай, растлумачыць якую немагчыма, бо ён жыве і дзейнічае ў свеце абсурду. Ужо згаданы Васілевіч займае ў аповесці цэнтральнае месца. Яму аддадзена найбольш з таго, што было перажыта Васілём Быкавым пад Кіраваградам. Ад імя Васілевіча вядзецца апавяданне ў творы.
Як сапраўдны быкаўскі герой, Васілевіч не вызначаецца нейкай асаблівай прыкметнай мужнасцю. Наадварот, у шэрагу эпізодаў ён выглядае нават менш гераічным, чым некаторыя яго таварышы. І ўвогуле ён паказаны са звычайнымі чалавечымі рысамі, але ўсюды вельмі пераканальна, гыбока, з сапраўды быкаўскай псіхалагічнай дакладнасцю. Яму нялёгка трываць боль, ісці на міннае поле, вельмі не хочацца паміраць. Але ва ўсіх рашаючых момантах Васілевіч аказваецца на вышыні. А калі трэба, дык ён пойдзе і на самаахвярнасць, як у той барацьбе супраць нямецкіх танкаў, дзе Васілевіч толькі выпадкова застаўся жывы, зусім не разлічваючы на гэта.
Аднак калі Васілевіч намагаецца неяк адолець навакольны абсурд і ўтаймаваць стыхію хаосу, што цалкам адпавядае яго чалавечай натуры і светламу розуму, то Сахно, не ўсведамляючы сваёй разбуральнай, дыструктыўнай дзейнасці, здаецца, робіць ўсё, каб паскорыць працэс распаду чалавечай асобы. Ён у дзікай сітуацыі, калі небяспека раскладзена амаль у роўай ступені для кожнага, спрабу выгадаць, выпраўяючы наперад то аднаго, то другога з малодшых па званню. У выніку – пакутлівая пагібель жанчыны, якую невядома хто паслаў на вайну. “Менавіта гэта жорсткасць, - адзначаў Быкаў,- была адной з галоўных прычын нашых нябачаных у гісорыі страт, калі жыццё салдата каштавала менш за цынкавую скрынку вінтовачных патронаў...”.Быкаў глыбока выявіў поўную бездухоўнасць Сахно, тое, што гэта чалавек з двайнымі меркамі і двайной мараллю. Яго “жалезная цвёрдасць” жорсткасць і бязлітаснасць накіраваны толькі на іншых. Не жадаючы асабліва рызыкаваць, Сахно ідзе ўжо пракладзеным следам, аплачаным чалавечымі жыццямі. Няма яго і сярод тых, хто кладзецца пад танкі, ахвяруючы сабой дзеля будучай перамогі.
Аповесць “Мёртвым не баліць” нагадвала, як цяжка адбываецца ў свеце накапленне чалавечнасці і як шпарка можа быць зруйнавана дасягнутае крывавай цаной: “воля і мір – занадта кволыя дрэўцы, каб іх можна было вырасціць без усеагульнага клопату ўсёй трохмльярднай сям’і”. У пасляваенным роздуме Васілевіча шмат публіцыстычнага пафасу і сцвярджэння гуманістычных каштоўнасцей. Часам сапраўды ствараецца ўражанне, што аўтар, ахоплены жаданнем выказацца напоўніцу, як бы адстаўляе свайго героя ўбок і сам уступае ў адкрытую палеміку з магчымымі апанентамі. Сам аўтар зазначае:”Тады нам усё гэта ўяўлялася па-рознаму, але цяпер бачыцца ўсё ясней: нашы ахвяры былі не дарэмныя, кожная кропля крыві, пралітая на полі бою, так ці іначай набліжала нашу перамогу, таму што ў той вайне і нашым жорссткім адзінаборстве пераважвала толькі чаша, да краёў напоўненая чалавечай крывёю. Мільёны чалавечых жыццяў – красамоўнае таму сведчанне. Можа быць іменна таму на нашым баку аказалася перамога, значэнне якой непераходнае для чалавецтва”.
Ветэран Васілевіч, якога такія, як Сахно і Гарбацюк, лічылі “ротным Ванькам”, здольным адно падпарадкоўвацца, нясе ў аповесці дух змагання за свааю чалавечую годнасць ва ўмовах неспрыяльных акалічнасцей. Выпадак выключны, можа, нават, унікальны, калі адзін з многіх, хто зведаў што такое вайна, гэтак небывала абвострана ўспрымае падзеі і гытак хваравіта рэагуе на магчымыя наступствы людской забыўлівасці. Вось чаму мы бачым героя ў фінале твора перад вітрынай кнігарні, бо сярод мноства кніг, у якіх сканцэнтраваны эмоцыі, роздум і надзеі ўсіх часоў і народаў, павінна быць кніга, што перадае яго боль і яго памяць.
У аповесці “Мёртвым не баліць” яе аўтар, прыхільнік строгага рэалізму, які сам называе “бесстароннім”, “неперадузятым”, наблізіўся да разгадкі мінулых трагедый, бед і паражэнняў. Не зважаючы на негатыўную рэакцыю літаратурнага чынавенства на публікацыю гэтага твора, ён рабіў сваю справу, бо “свет, што раздзіраецца паміж дабром і злом, чакае не элегічных песнапенняў, а лекара і выратоўцы”.
Вельмі важны для разумення ўсёй мастацкай канцэпцыі твора гістарычны аптымізм пісьменніка асабліва выразна гучыць у раздзелах, якімі завяршаецца сюжэтная лінія, прысвечаная пасляваеннаму жыццю. Гэтыя раздзелы дазваляюць бачыць, што пякучая нянавісць да сахно і гарбацюкаў не спустошыла жывую душу Васілевіча, не пазбавіла яго чалавечнасці, якая цяпер, пасля ўсяго перажытага, выяўляецца ў яго гэтак жа паслядоўна і моцна, як і раней да сутыкненнем са злавеснымі тыпамі. Яна адчуваецца і ў добразычлівым стаўленні да моладзі, і ў глыбокай удзячнасці да тых, хто ратаваў яго ў гады вайны, і ў ягоным шматзначным, часам публіцыстычна завостраным, па-філасофску заглыбленым роздуме пра пільную неабходнасць для чалавецтва барацьбы за мір, пра гаючую сілу прыроды, каштоўнасць жыцця з усёй яго нялёгкай клапотнасцю.
З адкрытай публіцыстычнасцю, увогуле, нярэдкай у аповесці “Мёртвым не баліць”, сцвярджаецца тое, што ахвяры, прынесеныя дзеля перамогі, у сваёй сутнасці не былі дарэмнымі, вылучаецца думка пра неадольнасць жыцця, падводзіць качатковую рысу ўсяму, што паказана ў творы, завяршаючы яго на падкрэслена аптымістычнай ноце.
Літаратура
1. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т.З – Мн.: Беларуская навука, 2002.
2. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. У 4 т. Т.4 – Мн.: Беларуская навука, 2002.
3. Бугаёў Д. Васіль Быкаў: Нарыс жыцця і творчасці. – Мн.: Нар. асвета, 1987.
4. Буран В. Васіль Быкаў. Мн., “Маст. літ.”, 1976.