Курсовая работа: Антрапонімы ў творчай спадчыне Уладзіміра Караткевіча

· Літоўскія і нямецкія: Фан дэр Фліт, Корвід, гер Фельдбаух і інш. Да нямецкіх адносяцца таксама прозвішчы Адлерберг, фон Берг, Краненберг, Корф і інш., на што ўказвае іх фармальная прымета – спалучэнне, як правіла, дзвюх зычных;

· Англійскія: Крэбс, Норфальк, Нельсан і інш., а таксама французскія: Сент Арно, Галуа, Алекс дэ Таквіль інш.

Як бачым, у рамане “Каласы пад сярпом тваім” прадстаўлена даволі вялікая колькасць небеларускіх прозвішчаў. Гэта абумоўлена жанрава-стылістычнымі асаблівасцямі твора, шырокім дыяпазонам падзей і месцаў дзеяння, адлюстраваных у творы.

Вядома, што шляхецкія прозвішчы ў мастацкай літаратуры пад пяром пісьменнікаў робяцца аб’ектам вычварнай аўтарскій іроніі, сродкам совеасаблівага мастакоўскага здзеку. Гэта выразна праяўляецца ў двайных прозвішчах, дзе складанае найменне дае магчымасць пісьменніку дасягаць выключнай выразнасці ў абмалёўцы і характарыстыцы літаратурнага персанажа. Карыстаўся такімі прозвішчамі і У. Караткевіч: Басак-Яроцкі, Савіч-Елізараў, Барысевіч-Кальчуга, Хвалько-Халімон, Загорскі-Вежа.

Караткевіч у рамане выкарыстоўваў прозвішчы ў спалучэнні з разнастайнымі назоўнікамі – азначэннямі ў адносінах да паважаных людзей: стары Вежа, статс-сакратар Карніцкі, генерал-губернатар Назімаў, пан Яраш, старая Хаданская, містэр Крэбс.

У мастацкіх тэксце паралельна з прозвішчамі літаратурных персанажаў, створаных уяўленнем Караткевіча, выкарыстоўваюцца прозвішчы рэальных асоб—дзеячоў літаратуры, кампазітараў, філосафаў, вядомых гістарычных асоб: Каліноўскі, Мураўёў, Баршчэўскі, Шэкспір, Пушкін, Бах, Фідый, Эсхіл, Гарыбальдзі. Прозвішчы Каліноўскі і Мураўёў ствараюць ў рамане каларыт асяроддзя, часу, прыдаючы падзеям і фактам рысы гіс?

К-во Просмотров: 301
Бесплатно скачать Курсовая работа: Антрапонімы ў творчай спадчыне Уладзіміра Караткевіча