Курсовая работа: Арганізацыя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы
4) дамагалася хутчэйшага апрацаваньня статуту і правядзеньня аўтакефаліі Беларускай Царквы.
Мэмарандум займеў скуткі. На пачатку лютага 1942 г. яп. Філафей быў запрошаны ў Гэнэральны Камісарыят, гдзе яго прыняў кіраўнік палітычнага аддзелу Юрда. Насьветліўшы неадпаведкасьць мітрапаліта на становішчы кіраўніка Беларускай Царквы дзеля ягонага кірунку царкоўнай палітыкі ў мінулым і ў сучаснасьці (некаторыя моманты насьвятленьня пакрываліся з тэзамі мэмарандуму, пададзенага беларускім актывам), Юрда заявіў, што мітрапаліт будзе вывезены ў Жыровіцкі манастыр, а кіраўніцтва царквой павінен пе-раняць яп. Філафей. На гэта яп. Філафей адказаў, што ён ня можа бяз паўнамоцтва мітрапаліта кіраваць Менскай епархіяй і арганізаваць царкву; калі-б мітрапаліт быў вывезены з Менску, то яп. Філафей, ня хочучы паступаць некананічна, адмовіцца ад рэлігійнай дзейнасьці на Беларусі і выедзе ў Варшаву. Тады Юрда пагадзіўся, каб мітрапаліт застаўся ў Менску, але бяз умешваньня ў справы кіраўніцтва царквой.
Яп. Філафей неадкладна перадаў мітрапаліту аб жаданьнях Юрды. На наступны дзень мітрапаліт з прат. Балаём наведаў Гэнэральны Камісарыят. Юрда катогарычна зажадаў ад мітрапаліта перадачы кіраўніцтва царквой яп. Філафею і высунуў іншыя дамаганьні, з якімі мітрапаліт пагадзіўся. Пасьля гэтага мітрапаліт напісаў на імя яп. Філафея распараджэньне, у якім гаварылася: На падставе пажаданьня гэнэральнага камісара, выказанага мне Юрдай у прысутнасьці прат. Балая, даю загад:
1) пропаведзі і навука Закону Божага павінны адбывацца на беларускай мове;
2) забараняецца хрысьціць жыдоў;
3) пакідаю за сабою апрацаваньне статуту Беларускай Праваслаўнай Царквы;
4) кіраўніцтва Менскай мітрапалітальнай епархіяй і ўсімі прыходамі на ўсходзе, апрача тых, якімі кіруе япіскап Вэнэдыкт, даручаю япіскапу Філафею.
У гэту пару прыехаў з Гэнэральнай Губэрні ў Менск архім. Апанас, запрошаны для архіпастырскай працы на Беларусі мітр. Панцялейманам і яп. Вэнэдыктам. Архім. Апанас і прыбыўшы з ім Б. Стрэльчык, сябра Беларускай Царкоўнай Рады ў Варшаве, запрапанавалі ўладыкам склікаць сабор япіскапаў, падзяліць Беларусь на епархіі, прызначыць епархіяльных архірэяў і прьгаяць нутраны статут Беларускай Царквы. Мітрапаліт не даваў згоды на скліканьне сабору япіскапаў, а з асабістых гутарак з мітрапалітам вынікала, што ён праектуе арганізаваць адну мітрапалітальную епархію для ўсяе тэрыторыі Беларусі, а іншыя япіскапы маюць быць толькі яго вікарыямі. Супроць такой канцэпцыі былі ўсе іншыя япіскапы, таму мітрапаліт астаточна згадзіўся на арганізацыю царквы згодна з існаваўшай на Беларусі традыцыяй. Апрацаваньне статуту царквы мітрапаліт даручыў архім. Апанасу і нарэшце згадзіўся на скліканьне сабору япіскапаў.
Дня 3-га сакавіка 1942 г. распачаліся паседжаньні сабору япіскапаў пры удзеле: мітр. Панцялейман — як старшыня, яп. Вэнэдыкт, прыбыўшы з Горадні і яп. Філафей — сябры і архім. Апанас — з дарадчым голасам. На пачатку сабор разважыў справу царквы ў Горадзеншчыне, аддазеленай немцамі ад Беларусі. Горадзеншчына, з яе 144 прыходамі, не магла зносіцца з царкоўным цэнтрам у Менску, дзеля забароны немцамі. Таму сабор стварыў самастойную епархію з Горадзеншчыны і Беласточчыны ў межах "Усходніх Прусаў, даў ей аўтаномнае становішча і прызначыў туды архірэям яп. Вэнэдыкта з тытулам япіскапа Беластоцкага і Горадзенскага, з сядзібай у Горадні.
Беларуская Берасьцейшчына, з горадам Берасьцям, была далучана немцамі да Дзяржаўнага Камісарыяту Украіны. Вольную кафэдру Берасьцейскага япіскапа сабор пастанавіў перадаць аднаму з япіскапаў Украінскай Праваслаўнай Царквы. Справу выбару япіскапа для гэтай акругі сабор пакінуў для яп. Вэнэдыкта сумесна з духавенствам Берасьцейскай акругі. Духавенства выбрала япіскапам Іоана (Лаўрыненка), япіскапа Ковельскага, які прыняў тытул япііскапа Берасьцейскага і Кобрыньскага.
Наступна сабор япіскапаў падзяліў Беларусь на 5 епархіяў: Менскую — мітрапалітальную, Магілеўскую, Смаленскую, Віцебскую і Наваградзкую. Межы епархіяў пакрываліся з межамі нямецкіх адміністрацыйных акругаў. На епархіі былі прызначаныя япіскапы: на Менскую — мітрапаліт Панцялейман з тытулам: “Архіяпіскап Менскі і Мітрапаліт усяе Беларусі"; на Магілеўскую — яп. Філафей з тытулам: япіскап Магілеўскі і Мсьціслаўскі; на Віцебскую — архім. Апанас з тытулам япіскапа Віцебскага і Полацкага; на Смаленскую — прат. Сымон Сеўба з тытулам япіскапа Смаленскага і Бранскага; на Наваградзкую — яп. Веніямін з тытулам япіскапа Наваградзкага і Баранавіцкага. Сабор пастанавіў выслаць запросіны да яп. Веніяміна, прабываючага ў Пачаеўскай Лаўры на Валыні, з прозьбай аб ягоным хутчэйшым прыбыцьці. Да часу ягонага прыезду кіраўніцтва Наваградзкай епархіяй даручалася архім. Апанасу. Сабор пастанавіў, каб Жыровіцкі манастыр быў падпарадкаваны мітрапаліту Панцялейману з даданьнем да яго тытулу: сьвяшчэннархімандрыт Жыровіцкай Сьвята-Усьпенскай абіцелі.
Дня 8 сакавіка 1942 г. адбылася ўрачыстая хіратонія архім. Апанаса ў сан япіскапа Віцебскага, праз мітр. Панцялеймана, яп. Вэнэдыкта і яп. Філафея, пры ўдзеле прадстаўнікоў ад беларускіх устаноў і мноства народу. Падчас гэтай хіратоніі мітрапаліт узнагарадзіў тытулам архіяпіскапа ўладыку Вэнэдыкта. Такое нечаканае ўзвышэньне прорасейска настаўленага ўлад. Вэнэдыкта выклікала незадаваленьне япіскапаў беларусаў і беларускага актыву. Беларусы хацелі бачыць у