Курсовая работа: Драматургія Івана Мележа

Залыгін. Каб не ўгаварыў я патруль, было б табе свята, на губе!

Чыбук. Напалохаў, кержак, казу капустаю! Губою» [8, с. 206]

Мова салдат насычана фразеалагізмамі, што надае рэальнасць, яскравасць твору.

Пра вобразы салдат у п'есе І. Мележа У. Піменаў пісаў, што «і характары іх асаблівыя, і мова іх поўная тонкага нацыянальнага гумару, і дапытлівасць іх нейкая асцярожная, уласцівая беларускаму селяніну, якога не раз ужо ашуквалі і мясцовыя багацеі, і царскія чыноўнікі. Але яны ж, калі прыйшоў час, ва ўсю моц стыхійнага гневу ломяць ненавіснае старое жыццё»[1, с. 106].

Несумненнай удачай пісьменніка можна лічыць і вобраз Мяснікова. Яшчэ ў 50-я гады крытыкі аднадушна пагаджаліся, што гэта – творчае набыццё ўсёй савецкай драматургіі. Пры абмалёўцы вобразаў выдатных людзей у нашай літаратуры першага пасляваеннага дзесяцігоддзя пераважаў «алеаграфічны», псеўда-манументальны прынцып увасаблення. Яны надзяляліся ўсялякімі вартасцямі і дабрачыннасцямі агульнага плана, іх пазбаўлялі плоці, індывідуальных прыкмет. Старшыня ж першага Мінскага Савета прадстае ў I. Мележа жывой, рэальнай асобай перш за ўсё таму, што паказаны ў канкрэтных справах. Знаны рэвалюцыянер змагаецца не за нейкія абстрактныя ідэалы, а за канкрэтнае здзяйсненне спадзяванняў канкрэтных людзей: Федасюка, Залыгіна, Дзятла, Чыбука. У ім знітоўваюцца, пераплятаюцца характэрнейшыя рысы духоўнага аблічча бальшавіка. І зноў жа не бальшавіка наогул, а тых, каго чытач ведае па п'ссе, з кім пісьменнік паспеў пазнаёміць яго па ходу дзеяння. Гэта робіць воблік А.Ф. Мяснікова псіхалагічна верагоднасным, рэальна бачным.

Думаецца, што поспеху драмы «Дні нараджэння» ў немалой ступені спрыяла і майстэрская, аб'ектыўная абмалёўка прадстаўнікоў контр-рэвалюцыйнага лагера. Пісьменнік адмовіўся ад прыёмаў шаржыравання, акарыкатурвання, нярэдкіх у той час пры ўвасабленні вобразаў адмоўных персанажаў. I камісар Часовага ўрада Калатухін, і генерал Балуеў, і палкоўнік Грыбаў паказаны натурамі валявымі, моцнымі, небяспечнымі. Сутычка менавіта з такімі людзьмі магла надаць канфлікту патрэбную напружанасць і вастрыню.

Калатухін. Але мяне вось тут (бярэцца за горла ) трымае Савет, бальшавікі!. Армія, многія армейскія і палкавыя камітэты супраць пасылкі войск. Толькі што выйшла рабочая дэпутацыя, якая паставіла ультыматум, пагражае ўзяцца за зброю… Мы сядзім на парахавой бочцы, якая гатова выбухнуць ад першай запалкі!

Грыбаў. Яна выбухне, калі вы будзеце міндальнічаць! Калі вы будзеце – у такі момант! – таптацца на месцы, разважаць, дрыжаць!

Калатухін. Я прашу, капітан, абдумана выбіраць словы! Хто дрыжыць, каго вы папракаеце ў трусасці?!. Толькі ваша становішча пасланца з Масквы стрымлівае мяне ад таго, каб адказаць вам на абразу як належыць!. Дрыжаць!. Палезці на ражон, загубіць бязглузда ўсё адразу – гонар не вялікі!

Грыбаў. Але, міндальнічаць, сядзець ды чакаць, налі Масква задыхаецца, у агоніі, – што гэта?! Як гэта назваць?!

Калатухін. Яшчэ раз прашу – кіньце свае абразлівыя нападкі! Нас лёс Масквы трывожыць не менш, чым вас! Увесь наш непакой к таму, каб выбраць правільную тактыку!

Г р ы б а ў. Тактыка цяпер можа быць толькі адна. Тактыка палкоўніка Рабцава! Тактыка сілы і дзеяння! Вырваць бальшавікоў з масы ды – к сценцы! Пачкамі! Астатніх прымусіць падпарадкоўвацца сіле! [8, с. 239]

Такім чынам, на фоне тагачаснай беларускай драматычнай «гістарыяграфіі» (П. Глебка «Святло з Усходу», П. Васілеўскі «Год дзевяцьсот семнаццаты», А. Маўзон «У бітве вялікай» і інш.) драма «Дні нараджэння» не гублялася, а, наадварот, многімі рысамі выгадна вылучалася.

Чацвёртая п'еса I. Мележа «У новым доме» па розных прычынах не трапіла на сцэну. I не трапіла, прынамсі, не з-за сваёй мастацкай недасканаласці, калі не лічыць даволі ўдалай спробы Краснапольскага народнага тэатра, спектакль якога паказваўся і па рэспубліканскім тэлебачанні. Датуецца яна 1957, 1960 гадамі.

Якраз у гэты час драматург памячае ў сваім дзённіку:

«Ва ўсіх маіх п'есах:

а) даваць думкі, уснаміны сцэнкамі. Псіхалогію знутры.

б) можа быць – публіцыстыку. Дыскусіяй»[9, с. 393].

Недарэмна ж Д. Бугаёў даводзіць, што гэта «самая арыгінальная п'еса Івана Мележа» [1, с. 102]. Хутчэй за ўсё п'еса не выклікала «пастановачнага энтузіязму» рэжысёраў з-за сваёй сюжэтна-кампазіцыйнай ускладненасці, якая пры перакладзе твора на мову сцэны прывяла б да пэўных цяжкасцей. Да таго ж не трэба забываць, што ў калізійна-канфліктнай структуры драмы розныя сілы слаба палярызаваны, дабро і зло пераплецены ў ёй вязьмом усё-такі спантанным, хоць і не хаатычным.

Пэўную складанасць уяўляе само жанравае вызначэнне твора. Пісьменнік, напрыклад, лічыць яго драматычнай аповесцю. Ёсць пэўныя падставы і для такога вызначэння, аднак відавочн

К-во Просмотров: 206
Бесплатно скачать Курсовая работа: Драматургія Івана Мележа