Курсовая работа: Экзістэнцыялізм
У “Міфе пра Сізіфа” Камю прыходзіць да высновы, што Сізіф і ёсць герой абсурду: “Пагарда да багоў, нянавісць да смерці, прага жыцця каштавалі яму вялікіх пакут, калі чалавечая сутнасць прымушаюць займацца справай, якой няма канца. І гэта расплата за зямныя сімпатыі”. Камю гаварыў, што славіць чалавека перад тварам таго, што імкнецца яго раздушыць. “Міф пра Сізіфа” – гэта праслаўленне свабоды чалавека, якая заваёўваецца цаной пагарды да смерці. Сізіф становіцца сімвалам Чалавека, яго лёсу, асуджаннасці на смерць і непазбежнасці экзістанса ў абсурдным свеце.
У адрозненне ад Сартра Камю не імкнуўся паказваць паўсядзённае жыццё, яго апавяданне часцей за ўсё алегарычнае. Камю далёкі ад інтарэсу да быту, да “гушчы жыцця”, якую так добра паказваюць мастакі-рэалісты.
Творчы метад Камю лагічна выцякае з яго філасофскіх позіркаў: калі свет не мае аб’ектыўных законаў, якія могуць быць зразумелыя чалавекам, то правільна паказаць шырокую панараму жыцця немагчыма, бо няма крытэрыю правільнасці, - навошта ж тады спрабаваць...
Камю дэманструе толькі стан чалавека, які асуджаны жыць у сваёй эпохе, нібы ў вялікай няўтульнай кватэры. Самаадчуванне такога чалавека не з’яўляецца адным з самых прыемных – Камю і яго герояў непакоіць прага яснасці і адначасова асазнанне абсурднасці такой прагі. Гэтак адбываецца таму што асэнсавання рэчаіснасці дасягнуць немагчыма.
Паняцце абсурду, абсурду быцця, якое ўводзіць у літаратуру Камю, атрымала шырокае распаўсюджванне: у 50-я гг. яно прысутнічае не толькі ў прозе, але і ў драматургіі, дзе з’яўляецца “тэатр абсурду”.
Раздзел ІІ
Шмат разоў уздымалася пытанне ў айчынным і замежным літаратуразнаўствах наконт прыналежнасці Васіля Быкава да экзістэнцыялізму. Нашыя літаратуразнаўцы прытрымліваліся некалькіх пунктаў гледжання. Першым з іх было меркаванне, што Быкаў з экзістэнцыялізмам палемізуе, у той час, як яго ўласная творчасць не мае нічога агульнага з філасофскай дактрынай экзістэнцыялізму. З другога пункту гледжання, літаратуразнаўцы прыходзілі да высновы, што Васіль Быкаў на самой справе судакранаецца з экзістэнцыялізмам, аднак вытокам гэтага з’яўляецца не філасофская сістэма, а беларуская рэчаіснаць, аднак і экзістэнцыялісцкую літаратуру ён не губляе з поля зроку.
2.1. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава.
Васіль Быкаў. Чалавек, імя якога знаёма кожнаму. Чалавек, які на працягу дзесяцігоддзяў апавядаў людзям праўду пра вайну, пра такую вайну, якой яна была на самой справе, без усялякіх прыкрас, пра вайну ў яе сучасным абліччы. Ён выкрываў таталітарызм і будзіў у грамадстве думку пра неабходнасць радыкальных зменаў.
Васіль Быкаў – сапраўдны мастак слова, яму, як нікому іншаму, уласцівая высокая ступень мастацкай праўдзівасці, менавіта ён быў надзелены талентам глыбіннага пранікнення ў таямніцы народнай і чалавечай псіхалогіі, у яго была асаблівая рэдкасная рэчыўнасць вобразнага бачання свету, ён валодаў фенаменальнай здольнасцю своечасова адгукацца на адбываючыяся падзеі, яму былі ўласцівыя прыпавесцевая шматзначнасць і дакладнасць прароцтваў.
Нарадзіўся гэты дзіўны майстар слова 19 чэрвеня 1924 года на Віцебшчыне. Васіль Быкаў быў выхадцам з беднай сялянскай сям’і. Дзяцінства і юнацтва былі цяжкімі, а потым пачалася вайна. Падзея, якая аставіла вялікі след у душы пісьменніка, след, які ён пранёс праз усю сваю творчасць, гэта была падзея, пра якую ён пісаў усю праўду, і нічога акрамя праўды. Ён прыадкрыў сваім нашчадкам той таямнічы занавес, які аддзяляе нас ад тых страшэнных падзей 1941-45 гадоў.
На пачатку вайны Быкаў быў мабілізаваны на абарончыя работы, потым быў арыштаваны і без суда асуджаны на расстрэл. Аднак, чырвонаармеец, які быў павінен яго расстраляць, адпусціў яго. Гэта было цудам для Быкава, і тады ўпершыню у яго прамялькнула думка: “Бог ёсць!” Пазней ён скончыў Саратаўскае ваеннае вучылішча і пачаў камандваць артылерыйскім разлікам. І зноў смерць прайшлася побач, бо па дакументах ён лічыўся забітым і пахаваным у брацкай магіле на Украіне, нават на абеліску было напісана яго імя, а маці атрымала пахаронку.
За час вайны, прайшоў разам з войскам Украіну, Румынію, Балгарыю, Венгрыю. За гэты час ён быў двойчы паранены. Пад канец вайны Быкаў апынуўся ў Аўстрыі, пасля служыў у Балгарыі, на Украіне.
Пасля звальнення са службы Быкаў ажаніўся, працаваў у “Гродзенскай праўдзе”, а ў 1972 годзе быў абраны сакратаром Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1978г. пераехаў у Мінск, і з той пары займаўся выключна творчай працай.
Даволі доўгі час пісьменнік быў вымушаны жыць у эміграцыі. Пад канец жыцця пісьменнік захварэў. Памёр 22 чэрвеня 2003 года.
Падчас вайны Быкаву было не да літаратуры, тым больш, што ў той час дазвалялася пісаць толькі пра герояў, паказваць іх подзвігі, а пра тое, што адбывалася на самой справе, пісаць было забаронена. Калі Быкаў знаходзіўся на службе на Курыльскіх выспах, ён напісаў некалькі апавяданняў на беларускай мове, і адправіў іх Міхасю Лынькову. Аднак, атрымаўшы крытыку на свае творы, ён зразумеў, што апавяданні слабыя, і болей не пісаў. Вярнуўся да пісьменніцкай дзейнасці толькі ў Гародне.
2.2. Асаблівасці “быкаўскага” экзістэнцыялізму.
Сам пісьменннік пачаткам сваёй літаратурнай творчасці лічыў 1951 год, калі ён напісаў апавяданні “Серць чалавека” і “Абознік”. Ужо ў гэтых апавяданнях можна было выразна прасачыць уласна быкаўскі погляд на вайну, на чалавека на вайне, яго экзестэнцыяльны досвед існавання ў “памежнай сітуацыі”. Паміж творчасцю Быкава і такіх прадстаўнікоў экзістэнцыялізму як Камю, Сартр, можна заўважыць шмат канцэптуальных і фармальных перазоваў, нават, вербальных супадзенняў. Такія паняцці як “памежная сітуацыя”, “выбар” з’яўляюцца аднымі з вядучых паняццяў у экзістэнцыялізме, аднак яны не менш важныя і ў структуры твораў Быкава. Таксама вядома, што Быкаву была знаёма творчасць Камю і Сартра, і ён выказваў вельмі добрыя водгукі наконт іх прац. Ён гаварыў, што “высока цэніць жыццёвую і творчую пазіцыі французскіх экзістэнцыялістаў Ж.-П. Сартра і А. Камю” [7, с.26] Аднак, негледзячы на гэта, паміж экзістэнцыялізмам і творчасцю Быкава бачныя даволі істотныя разыходжанні.
У адрозненне ад Жана Поля Сартра, Быкава экзістэнцыялістам зрабіла само жыццё, якое было нялёгкім, насычаным драматызмам змагання за выжыванне, а таксама напруджаны роздум над глыбіннымі прычынамі гістарычных падзеяў.
У яго ранніх апавяданнях ужо дзейнічалі «сляпая ўлада выпадку», «страх невядомасці», «адчай асуджанага чалавека», «крыўда на несправядлівасць лёсу», «гераічнае рашэнне». У больш позніх творах - «Дваццаты», «Фрузына», «Страта», «Паядынак», «Чацвёртая няўдача» праявіўся “маральны максімалізм” Васіля Быкава, вельмі выразна бачна высокая этычная патрабавальнасць аўтара да сабе і да сваіх