Курсовая работа: Камерцыйная прэса на інфрмацыйным рынку

Па-другое, мэта камерцыйнай прэсы, задаволіць спажыўца. Камерцыйная прэса – прэса спажывецкай ідэалогіі. Менавіта чытач фарміруе яе тэматыку і змест. І таму камерцыйная прэса падуладна законам рынку. Яе таварам становіцца месца на паласе, а ўжо толькі потым сам нумар.

Па-трэцяе, камерцыйная прэса – у большасці аднажанравая прэса: асноўнымі жанрамі камерцыйнай прэсы з’яўляюцца аб’явы і нататкі.

Калі ж можна гаварыць пра з’яўленне камерцыйнай прэсы?

Яе вытокі ідуць з канца XVI – пач. XVII ст. падчас расшырэння гандлёвых і культурных кантактаў паміж еўрапейскімі краінамі. У тагачасным еўрапейскім грамадстве саспела неабходнасць атрымання аператыўнай інфармацыі, як у гаспадарчай вобласці, так і ў палітычнай. З гэтай прычыны напрыканцы XVI ст. “у буйных гандлёвых і палітычных цэнтрах сталі з’яўляцца інфармацыйныя лісткі, якія паведамлялі пра кірмшы, кан’юнктуры цэн, аб прыбыцці тавару ў порт, а таксама рукапісныя газеты”.

Прапрапродкам сучаснай камерцыйнай газеты – з’яўлялася рукапісная газета аўсбургскага банкірскага дома Фугераў, разгалінаваная сетка гандлёвых агентаў якога дазваляла атрымоўваць навіны з прамысловых цэнтраў Еўропы.

У асноўным, еўрапейскія газеты XVI –XVIIcтст. выдаваліся ўласнікамі друкарняў (як, напрыклад, газета страсбургскага тыпографа Іагана Карлюса “Relation: AllerFurnemmen”).

У сярэдзіне XVII ст. на старонках англійскай газеты Нідхэма «MercuriusPoliticus» можна было знайсці рэкламу кітайскай гарбаты, якая рэкамендавалася “ўсімі ўрачамі”.

1673 год стаў годам нараджэння першага спецыялізаванага рэкламнага выдання. У горадзе Гамбургу выйшла газета «HamburgerRelationsCourien», якая складалася толькі з аб’яваў.

З’яўленне тэлеграфа і новых больш хуткіх друкарскіх машын, а таксама ўвядзенне ў еўрапейскіх краінах у шырокіх маштабах пачатковай адукацыі паспрыяла развіццю недарагіх перыядычных выданняў, разлічаных на малаадукаваную, але шматлікую аўдыторыю.

У Францыі такая прэса атрымала назву «pennypress». Пачынальнік гэтага кірунку, француз Эміль дэ Жырардэн, выдавец часопіса мод “LaMode”, тым самым паклаў пачатак новай прыбытковай галіне прэсы. З імем Жырардэна звязана першае з’яўленне ў еўрапейскім друку “схаванай” рэкламы. Такая рэклама нарадзілася яшчэ ў XVIII ст., але выказванні прыватных асобаў было лёгка адрозніць ад іншых публікацый (яны друкаваліся ў пэўных раздзелах альбо маркіраваліся спецыяльнымі сімваламі). Жырардэн жа заказныя артыкулы не пазначаў ці проста ў навінах упамінаў пэўнае месца ці тавар. Паколькі да навінаў давер чытачоў быў значна большы, то Жырардэн прадаваў схаваную рэкламу за ўдвая большы кошт, чым звычайную.

У журналістыцы пачынаючы з другой паловы XIX ст. надыходзіць новая эра, у якой акцэнт будзе рабіцца на густы масавага чытача. Газеты ўсё больш становяцца часткай бізнесу. І калі напачатку XIXcт. яны не прыносяць асаблівага прыбытку, то напрыканцы назіраецца адваротны працэс.

У канцы XIX – пач. XXстст. перыядычны друк упершыню за трохсотгадовую гісторыю набывае сапраўды масавую аўдыторыюі, пераўтвараючыся ў сродак масавай інфармацыі. Гэта было абумоўлена шэрагам фактараў: па-першае, пераадоленнем масавай няграматнасці (у Еўропе і Амерыцы гэта было вырашана на заканадаўчым узроўні), па-другое, узросшым дабрабытам насельніцтва і, па- трэцяе, прагрэсам у паліграфіі.

Як вынік – павелічэнне колькасці рэкламы (толькі за 10 год аб’ём рэкламы ў часопісах ЗША ўзрос у 2-3 разы). Калі ў 1880-я гг прыбыткі выдаўцоў сладаліся напалову са сродкаў ад продажу тыража і напалову ад рэкламы, то да 1910 г. рэкламныя прыбыткі складалі ўжо 65 % ад агульнага прыбытку. Такім чынам камерцыйная рэклама стала асноўнай крыніцай прыбытку.

Буйныя выданні пераўтварыліся ў высокапрыбытковыя камерцыйныя прадпрыемствы. А іх выдаўцы сталі даволізабяспечанымі людзьмі (да прыкладу, Дж. Пуліцэр, уладальнік газеты «NewYorkWorld», меў больш за 18 млн. $ асабістага капіталу). Газетны бізнес стаў вельмі прыцягальны для дзелавых людзей. Найбольш буйныя газеты пераўтварыліся ў гіганцкія комплексы з мільённымі выдаткамі і вялізным штатам (напрыклад, лонданская «TheTimes», якая самастойна забяспечвала сябе ўсім неабходным абсталяваннем, тыпаграфскімі шрыфтамі і матэрыаламі (за выключэннем газетнай паперы).

Працэсы камерцыялізацыі выдавецкай справы паспрыялі стварэнню так называемай “масавай” альбо “жоўтай” прэсы. Класічныя прыклады “жоўтай прэсы - газеты «NewYorkWorld» Дж. Пуліцэра і «NewYorkJournal» У.Р.Херста.

Папулярнасць “жоўтай” прэсы забяспечвала рост прыбытку ад публікацыі рэкламы на тавары масавага ўжытку, які адчувальна паўплываў на фарміраванне спажывецкага рынку. Цяпер ужо газеты пачалі “дыктаваць” што есці, як апранацца і паводзіць сябе ў жыцці мільённай аўдыторыі.

Як адказ на імклівы росквіт “жоўтых” выданняў, на інфармацыйны рынак выходзіць якасная прэса. Яна арыентуецца на колы палітычнай і дзяржаўнай эліты, прадстаўнікоў бізнесу і інтэлігенцыі. Узорам якаснай прэсы доўгі час лічылася лонданская газета “TheTimes”. Але з развіццём і ўскладненнем рынкавых адносін узнікла патрэба ў стварэні газет, якія б адрасаваліся элітнай аўдыторыі, уключаючы прадстаўнікоў фінансавых колаў, прамыслоўцаў, біржавых маклераў, банкіраў і г.д. Менавіта для такой катэгорыі чытачоў была створана ў Лондане газета FinancialTimes”, а ў Нью-Йорку - Ч. Доу і Э. Джонсам падобная па тыпу газета «WallStreetJournal».

У другой палове 1990-х гадоў з’яўляецца новы тып газеты – бясплатныя інфармацыйна-рэкламныя выданні. Пераход газетнага бюджэту цалкам на рэкламныя прыбыткі і незалежнасць ад падпіскі дазволілі з’яўленне такіх выданняў, якія прадстаўляюць сур’ёзную канкурэнцыю платным. Першая газета такога тыпу – шведская «Metro». (3)

Такім чынам, у ХХ ст. складваецца структура сучаснай камерцыйнай прэсы, адбываюцца манапалізацыя і адначасова сегменталізацыя газетнага рынку (усё больш вузкаспецыялізаваных выданняў з меншымі тыражамі пачынае з’яўляцца на рынку СМІ). Што негатыўна адлюстроўваецца на высокатыражных масавых выданнях. Пад уплывам канкурэнцыі з электроннымі СМІ колькасць газет скарачаецца, і іх тыражы змяншаюцца альбо застаюцца на тым жа месцы

§ 2 Сістэма сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы

У перыяд з 2003 па 2008 гг. на інфармацыйным рынку Беларусі мелася ад 800 да 700 газет, з якіх ад 120 да 140 (ад 15 да 20%) – мелі рэкламную тэматыку. Зараз у Беларусі зарэгістравана 692 газеты, 136 (19,7%) з якіх маюць рэкламную тэматыку. Для аналізу прымем апошнія лічбы за аснову.

Усе інфармацыйна-рэкламныя выданні можна класіфікаваць па тэматыцы на выданні цалкам рэкламнай тэматыкі (напрыклад, газеты “Работа для вас”,”Из рук в руки”, “Рекламный экспресс”,”Конъюнктура рынка” і г.д.) і выданні са змешанай тэматыкай, уключаючы рэкламную (маюць, акрамя рэкламнай, масава-палітычную тэматыку газеты “Антенна”, “Ва-банкъ”, “Вечерий Брест”, “Бобруйский курьер").

Па працэнтных суадносінах газеты цалкам рэкламнай тэматыкі займаюць 52,9% (72 выданні) ад агульнай колькасці рэкламных, а выданні са змешанай тэматыкай, якая ўключае ў сябе рэкламную – 47,1% (64 выданні).

На агульным газетным рынку цалкам рэкламныя выданні складаюць 10,4%, а са змешанай тэматыкай, уключаючы рэкламную, крыху менш – 9,2%.

Па характару змешчанай iнфармацыiкамерцыйныя газеты можна падзяліць на універсальныя (друкуюць аб’явы i рэкламу ўсiх сфераў гандлю) і спецыялізаваныя (інфармацыя толькі па пэўнай галіне).

Прыкладам універсальных рэкламных газет з’яўляюцца ізноў жа “Из рук в руки”, “Конъюнктура рынка”, “Реклама-пресс”, ”Рекламный вестник”, ”Коммерческий курьер”, “Бизнес курьер”, “Минск на ладонях” і г.д. Спецыялізаванымі ж з’яўляюцца наступныя выданні: “Автобизнес-weekly”, “Белорусская строительная газета”, “Недвижимость Белоруссии”, “Мобильный мир”, “Туризм и отдых”, “Работа для вас”, “Компьютерные вести” і т.д.

Па працэнтных суадносінах універсальныя і спецыялізаваныя рэкламныя выданні знаходзяцца ў прыкладна аднолькавым становішчы: 50,7% (69 універсальных рэкламных выданняў) і 49,3% (67 спецыялізаваных). На агульным газетным рынку яны займаюць 10,0% і 9,7% адпаведна.

Спецылізаваныя рэкламныя выданні ў сваю чаргу можна таксама класіфікаваць па тэматыцы.

Атрымаем наступную структуру:

- нерухомасць – 14,9% (10 газет), на агульным рынку – 1,45%.

К-во Просмотров: 879
Бесплатно скачать Курсовая работа: Камерцыйная прэса на інфрмацыйным рынку