Курсовая работа: Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора

Існуюць групы твораў, дзе «чужое» слова поўнасцю ўладарыць у тэксце. Найбольш моцна гэта выяўляецца ў стылізацыях, у якіх спецыяльна і яўна імітуюцца рысы і ўласцівасці якога-небудзь фальклорнага ці літаратурнага стылю («Вечары на хутары каля Дзіканькі» М. Гогаля, шэраг створаных М. Багдановічам песень розных народаў (украінскага, сербскага, японскага і інш.), «Казкі жыцця» Я. Коласа). Да стылізацый блізкія падражанні (анакрэантычная лірыка ў творчасці многіх паэтаў Новага часу). На працягу ўсёй гісторыі развіцця сусветнай літаратуры ў ёй сустракаюцца пародыі (часта пародыю характарызуюць як «антыжанр»), у якіх аўтар поўнасцю і адназначна аддаляецца ад прадмета імітацыі і займае іранічную пазіцыю ў адносінах да яго («Дон Кіхот» М. Сервантэса, ананімная «Прамова Мялешкі», «Біблія» К. Крапівы, шматлікія вершы-пародыі сучасных беларускіх паэтаў – А. Зэкава, М. Скоблы і інш.).

Асаблівую і даволі істотную разнавіднасць «чужога» слова складаюць рэмінісцэнцыі (ад лац. reminiscentia – успамін) – адсылкі ў тэкстах да папярэдніх фактаў і з’яў: асобных твораў ці фрагментаў з іх, а таксама да груп твораў. Рэмінісцэнцыі – «гэта вобразы літаратуры ў літаратуры». Рэмінісцэнцыі ў адных выпадках уводзяцца ў тэксты (як і прамыя цытаты) свядома і накіравана, у другіх жа, наадварот, з’яўляюцца нечаканымі прыпамінаннямі. «Рэмінісцэнцыі ўвасабляюць культурна-мастацкую і жанрава-стылістычную праблематыку творчасці пісьменнікаў, ажыццяўляюць іх патрэбы ў водгуку на папярэдняе мастацтва».

Тэрмін «тэкст» даў жыццё некалькім вытворным ад яго словам-тэрмінам. Так, прыхаваны сэнс сказанага ў мастацкім творы імянуюць падтэкстам. Прама альбо ўскосна звязаную з мастацкім творам бязмежную сферу літаратурных фактаў і пазалітаратурных з’яў называюць кантэкстам. І, урэшце, на працягу двух-трох апошніх дзесяцігоддзяў у літаратуразнаўстве (дзякуючы намаганням французскіх вучоных постструктуралісцкай арыентацыі Ю. Крысцевай і Р. Барта) выкарыстоўваецца слова-тэрмін «інтэртэкстуальнасць», ужыванне якога, дарэчы, «стала прэстыжным. Ім часта абазначаецца агульная сукупнасць міжтэкставых сувязей, у склад якіх уваходзяць не толькі бессвядомая, аўтаматычная ці самадастатковая гульнявая цытацыя, але і накіраваныя, асэнсаваныя, ацэначныя адсылкі да папярэдніх тэкстаў і літаратурных фактаў». Інтэртэкстуальнасць менавіта ў такой якасці здольная «ўзбагачаць сферу моўнай дзейнасці і арсенал мастацка-моўных сродкаў пісьменніка».

1.6.3 Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна

Размову аб стылі твора хацелася б распачаць наступнай цытатай: «Для сучаснага разумення літаратурна-мастацкага стылю істотнае значэнне мае наступнае: па-першае, стыль з’яўляецца выражэннем глыбокай арыгінальнасці; па-другое, ён валодае эстэтычнай дасканаласцю; па-трэцяе, ён уяўляе сабой змястоўную форму і, нарэшце, з’яўляецца ўласцівасцю ўсёй мастацкай формы твора, а не толькі яго моўнага боку, які, між іншым, мае для літаратурнага стылю важнейшае значэнне».

Пад стылем (ад ст.-грэч. stylos – завостраная палачка для пісьма на васковых дошчачках) падразумяваецца эстэтычнае адзінства ўсіх кампанентаў вобразна-экспрэсіўнай формы твора, якое скіравана на раскрыццё і ўвасабленне цэласнага мастацкага зместу.

Гэта ўстойлівая агульнасць вобразнай сістэмы, сродкаў мастацкай выразнасці, якая валодае, як правіла, пэўнай арыгінальнасцю (у адваротным выпадку можна весці гаворку ці аб бясстылёвасці (эстэтычнай невыразнасці), ці аб эпігонскай стылізацыі альбо эклектыцы (няўменню знайсці свой стыль), г. зн. простым і не адкрываючым новага зместу выкарыстанні ўжо знойдзеных кімсьці прыёмаў).

Адрозненне стылю ад іншых катэгорый паэтыкі, і ў першую чаргу ад мастацкага метаду, з якім стыль найбольш цесна звязаны, – у яго непасрэднай і канкрэтнай рэалізацыі: стылёвыя асаблівасці як бы выступаюць на паверхню твора ў якасці адчувальнага і, нават можна сцвярджаць, бачнага адзінства ўсіх асноўных кампанентаў мастацкай формы. «Стыль у шырокім сэнсе – скразны прынцып пабудовы мастацкай формы, які надае твору адчувальную цэ

К-во Просмотров: 208
Бесплатно скачать Курсовая работа: Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора