Курсовая работа: Музычная рэцэнзія як крытычны жанр

Аднак гэта былі паведамленні інфармацыйнага характару. І.Крылоў рабіў часопіс «Зритель». Там часцяком друкаваліся памфлеты П.Плавільшчыкава пра ўмоўнасць італьянскай аперэты, пра адсутнасць інатарэса да свайго, роднага.

У дзевятнаццатым стагоддзі адбываецца росквіт музычнай крытычнай дзейнасці ў Расіі. Г.Дзяржавін, Н.Карамзін, В.Адоеўскі – найбольш выбітныя крытыкі тых часоў. В.Адоеўскі – першы класік рускай музычнай крытыкі. Ён рэалізаваўся як філосаф, матэматык, біёлаг, пісьменнік, кампазітар, арганіст, піяніст і нарэшце крытык! Адоеўскі шчыльна сябраваў з М.І.Глінкай. Спадар Глінка ўважліва прыслухоўваўся да думак сябрука, які яшчэ і ў якасці крытыка творчасці вялікага камазітара паўставаў.

У дзевятнаццатым стагоддзі з’яўляецца тэрмін “музыказнаўства”Яго ўвёў А. Сяроў. Для музыказнаўства вельмі важна перыядызацыя, напрамкі, школы, стылі, біяграфіі музычных дзеячаў. Для музычнай жа крытыкі і пазней музычнай журналістыкі “больш важна іншае - тлумачэнне грамадству таго, што ў музыцы адбываецца” [ 1; 8]

На думку даследчыцы Т.Д.Арловай, П.Шалікаў – першы музычны журналіст, дзейнасць якога прыходзіцца на ўсё тое ж змястоўнае дзевятнаццатае стагоддзе. “П.Шалікаў выклікае раздражненне ў сур’ёзных музыкаў стылем свайго рэцэнзавання, перш за ўсё інфарматыўна-кампліментарным характарам і свецкімі плёткамі. Гэта быў адзін з пачатковых поглядаў на мастацтва як на беспраблемнае, чыста забаўляльнае. Шалікаў выдаваў “Дамский журнал». Ужо сама назва сродка масавай інфармацыі вызначала лёгкі стыль яго пісьма, кпіны з класічных абразцоў оперы»

Далей пісаць пра музыку бярэцца ўсё болей асобаў без прафесійнай падрыхтоўкі і з упэўненымі, безапеляцыйнымі меркаваннямі. Гэта, вядома, раздражняла прафесійных музыкаў. Але ж былі і тыя, для каго музыка заставалася чымсьці большым, чым вясёлае баўленне часу. Сярод такіх – Н.Кашкін, І.Левенсон, А.Размадзе.

На мяжы дзевятнаццатага – дваццатага стагоддзяў распачала фарміравацца музычная прэса: “Русская музыкальная газета” (1894-1918 гг, заснавальнік Н. Фіндзейзен), “Музыка”(1910-1916 гг., рэдактар-выдавец В.Дзержаноўскі), “Музыкальный современник” (1915-1917 гг., рэдактар Рымскі-Корсакаў) Крытыкаў-гісторыкаў, крытыкаў-тэарэтыкаў змяняюць крытыкі-публіцысты.

У першай палове дваццатага стагоддзя музычная журналістыка, адгалінаванне музычнай крытыкі, надзвычай абмяжоўвалася рамкамі сродка масавай інфармацыі, аўтары мусілі падпарадкоўвацца сацыяльнай накіраванасці выдання. Музычныя крытыкі лічылі музычную журналістыку рэччу паверхневай.

У дваццатым стагоддзі распачынае развівацца масавае мастацтва, масавая музыка. Яны быццам не патрабуюць ад чытача пэўнай падрыхтоўкі.

У 90-я гады прафесія музычнага крытыка стала масавай.

Такім чынам, перадумовы для ўзнікненння музычнай крытыкі ўзніклі яшчэ ў Старажытнай Грэцыі. Тэрмін “музыказнаўства” нарадзіўся ў дзевятнаццатым стагоддзі. У тым жа дзевятнаццатым стагоддзі пачалі з’яўляцца і першыя музычныя журналісты. Шырокі распаўсюд у Расіі і Беларусі крытычная дзейнасць як адгалінаванне музычнай журналістыкі атрымлівае ў апошнія дзесяцігоддзі.


1.2. Музычная рэцэнзія як жанр

Слова “рэцэнзія” лацінскага паходжання. Перакладаецца як “прагляд, адзнака, водгук”. Яшчэ напрыканцы 19 і ў пачатку 20 стагоддзя жанр рэцэнзіі валодаў больш шырокай тэрыторыяй. Да яе адносілі і артыкул, і нават фельетон!

Нарыс, рэпартаж, замалёўка грунтуецца на факце рэчаіснасці, а вось рэцэнзія на інтэрпрэтацыі жыцця мастаком.

Прадмет музычнай рэцэнзіі – музыка. Задача – адзнака мастацкіх фактаў.

“Газетная рэцэнзія – гэта аналітычны жанр, што ўяўляе сабой публіцыстычную адзнаку” [ 3; 100] Аналітыка ўключае эстэтычнае, тэарытычнае даследванне. Публіцыстычнасць рэцэнзіі – лагічнасць, шэраг высноваў, эмацыйны і вобразны стыль.“І інфарматыўная, і праблемная часткі ў некаторым родзе факультатыўны. Асноўнымі жа і абавязковымі з’яўляюцца тры камапаненты: аналіз, інтэрпрэтацыя, адзнака. З іх адзнака – галоўная мэта і нагода напісання рэцэнзіі; аналіз і інтэрпрэтацыя – механізм ейнай паспяховай рэалізацыі.” [5; 132] Адзнака – першая задача рэцэнзіі. І больш сур’ёзных мэтаў, па вялікім рахунку, рэцэнзент не ставіць. Калі журналіст робіць глыбокі аналіз, закранае нейкія грамадска значныя праблемы, то будзе ўжо і не рэцэнзія, а артыкул ці мастацтвазнаўскае даследаванне.

Адзнака не ясна акрэслены раздзел. Адзнакай прапітана лексіка журналісцкага тэкста, выкарастаныя тропы. “ Крытык працуе не на пустым месцы. Ацэначныя адносіны ў зносінах з мастацтвам “разліты ў паветры”, яны разварочваюцца ў працэсе праслухоўвання і ўспрыняцця, пранізваюць індывідуальныя падыходы да музыкі саміх выканаўцаў, знаходзяць выйсце ў мностве мерапрыемстваў, што склаліся гістарычна, і маюць мастацка-ацэначны характар. Сярод іх, напрыклад, музычныя публічныя спаборніцтвы старажытных грэкаў, мінізінгераў і мэйстэрзінгераў…” [5; 73 ]

“Чалавек ёсць мера ўсіх рэчаў”, - колісь даўно заўважыў Пратагор. “У кожнага свой густ” – вынайшаў народ. Адзнака – рэч суб’ектыўная. Знакам тым, і жанр рэцэнзіі, прапітаны ацэначнымі адносінамі, суб’ектыўны. Алег Клімаў, шэф-рэдактар “ Музыкальнай газеты”, піша:

“Фільм “Алігарх” памятаеце? Як там герой Машкова аб’ектыўна даказваў, што кракадзіл больш зялёны, чым доўгі, і больш шырокі, чым зялёны. …Я заўсёды быў за суб’ектыўнасць… Так цікавей, чым паўтараць за чалавецтвам, што БІТЛЗ – вялікі гурт. А я вось страшэннае напішу, на БІТЛЗ не выхоўваўся. І што, пайсці застрэліцца, ці што?”[11; mg/forums/2005/10/310101.html]

Да думкі Алега Клімава дададзім словы слыннага расейскага музычнага журналіста Артура Гаспарана: “Аб’ектыўных рэцэнзій не існуе. Бываюць дурныя рэцэнзіі, бываюць рэцэнзіі з высілкамі на аб’ектыўнасць, бываюць таленавітыя рэцэнзіі, бываюць проста ніякія рэцэнзіі” [7; 39]

Прааналізаваўшы некалькі рэцэнзій рознага аўтарства на кружэлку “Раздвоение личности” гурта СПЛИН (рэліз альбома ў лютым 2006 года) , заўважым дыяметральна супрацьлеглыя меркаванні на некаторыя моманты творчасці каманды. Пра адзін са спеваў дыска Віктар Пазднякоў піша: “Нечакана пранікнёная музычная інтэрпрэтацыя верша Уладзімера Маякоўскага “Лиличка», названая “Маяк” ”[13;music/cd/2007/02/22/splean_razdvoenie_lichnosti/] “. Крытык адносіць яе да адной з мацнейшых кампазіцый твора. А Таццяна Заміроўская піша вось што: “Калі на “Реверсивной хронике” Васільеў спявае вершы Бродскага, ён гучыць шчыра. Калі тут ён спявае Маякоўскага становіцца жахліва сорамна…” [10; 20070226.8/460354581/ http://www.belgazeta.by/20070226.8/460354581http://www.belgazeta.by/20070226.8/460354581]

Рэцэнзіі можна аб’яднаць у розныя тыпалагічныя групы, згодна з той ці іншай характарыстыкай.

Паводле аб’ёму:

1. Вяікая рэцэнзія, альбо гранд-рэцэнзія. Яна характэрна, як правіла, для спецыялізаванага выдання. І пішуць яе журналісты кампетэнтныя і аўтарытэтныя.

2. Маленькая рэцэнзія, альбо міні-рэцэнзія. Яна распаўсюджана больш шырока, чым вялікая. Уключае сёння каля паўтары тысячы знакаў. Маленькая рэцэнзія можа быць пазбаўлена аналітыкі і аргументацыя фактаў, і тады будзе аднесена да групы інфармацыйных жанраў.

Паводле колькасці твораў, што аналізуюцца:

1 Монарэцэнзія. Яна разглядае ўсяго адзін твор, але можа мець параўнанні і правядзенне аналогій.

2 Полірэцэнзія асвятляе некалькі твораў і сустракаецца сёння значна больш рэдка.

Паводле відаў мастацтва:

1 Літаратурная

2 Тэатральная

К-во Просмотров: 449
Бесплатно скачать Курсовая работа: Музычная рэцэнзія як крытычны жанр