Курсовая работа: Палітычная і эканамічная гісторыя беларуска-літоўскай дзяржавы ў ХІІІ-XVII стагоддзяў
- гарантавалася захаванне незалежнасці Княства;
- было юрыдычна аформлена месца Рады ў сістэме дзяржаўнага кіравання, вызначыны яе правы;
- вялікі князь мог разглядаць важнейшыя справы (абарона краіны, міжнародныя справы, выданне законаў, найважнейшыя судовыя справы) толькі разам з Радай, адмяняць гэтыя рашэнні князь не меў моцы;
- у выпадку адсутнасці князя на тэрыторыі княства (гэта адбывалася часта – вялікі князь часта быў і каралём польскім) Рада самастойна вырашала пытанні кіравання дзяржавай;
- былі акрэслены прынцыпы, па якім асобы прызначаліся на дзяржаўныя пасады і пазбаўляліся іх.
У 1501 г. Аляксанда выбралі на пасаду караля Польшчы, гэтым аднавілася персанальная ўнія паміж дзяржавамі. Яе аднаўленне было замацавана Мельніцкім актам 1501 г. Палякі скарысталіся няўдачамі ВкЛ у вайне з Масквой, таму па ўмовах Мельніцкага акта адмяняліся асобныя выбары вялікага князя ў Вільні, адзіным манархам павінен быць кароль, выбраны на агульным сейме. Прадугледжвалася ўвядзенне агульнай грашовай сістэмы, правядзенне агульнай унутраннай і знешней палітыкі, але ў кожнай дзяржаве захоўваліся свае дзяржаўныя пасады. Разам з тым, Аляксандр вымушаны быў у Мельніцкім прывілеі 1501 г. устнавіць вяршынства сената (польскіх магнатаў) над каралём. Гэтыя абодва акта былі часовай уступкай польскім магнатам. Першымі былі незадаволены феадалы княства, і ў 1505 г. акт быў адменены сеймам ВкЛ, другім было незадаволена польскае шляхецтва, і прывілей адмянілі так сама ў 1505 г. на Радамскім сейме. Але Радамская канстытуцыя 1505 г., якая атрымала назву “нічога новага” – nihil novi – не толькі скасавала ў Польшчы Мельніцкі прывілей, але і значна абмежавала ўладу караля. Фактычна ўлада ў Польшчы была аддадзена Пасольскай Ізбе – ці шляхце. З гэтага часу выключнае значэнне атрымала права liberum veto, якое паралізавала працу сеймаў. У той жа час у ВкЛ шляхта яшчэ не атрымала такіх шырокіх правоў, улада ў княстве належыла панам-радзе, у склад якой уваходзілі буйные феадалы – магнаты. Шляхта ВкЛ пачала барацьбу за ўраўнаванне сваіх правоў з магнатамі і шляхтай Польшчы.
Калі вялікі князь паціху страчваў уладу, дзяржава пачала страчваць тэрыторыю. У 1492-1494 гг. адбылася вайна паміж Масквой і ВкЛ. У выніку яе княства страціла Вяземскае княста і частку Вярхоўскіх княстваў (па рацэ Вугра). Шлюб Аляксанра з Аленай, дачкой Івана III, не выратаваў княства ад далейшага наступлення Масквы. У 1500-1503 гг. пад час вайны з Масквой адбылася бітва на Вядрошы 1500 г., у якой пацярпеў паразу гетман Канстанцін Астрожскі. Маскоўскія войскі спусташылі значную частку беларускіх зямель княства. Па ўмовах перамір’я да Масквы адышлі значныя тэрыторыі на ўсходзе з гарадамі Чарнігавам, Гомелем, Бельскам, нават частка Мсціслаўскага княства. Адначасова на княства нападалі крымскія татары (даходзілі да Наваградка), што рабавалі гарады і вескі і ўводзілі на рабскія рынкі шматтысячныя палоны. Дзякуючы рашучасці і мужнасці Міхаіла Гланскага, што ўзначаліў 7-мі тысячнае войска беларускіх баяр, падчас чарговага нападу на беларускія землі, татарскае войска было ўшчэнт разбіта пад Клецкам у 1506 г., каля 40 тысяч палонных вызвалена. Пасля такой паразы татары на беларускія землі больш не заходзілі.
Пад час кіравання Аляксанда, Вялікае княства Літоўскае пачало страчваць свае тэрыторыі, у барацьбе за роль галоўнага збіральніка ўсходнеславянскіх зямель перамагае Масква. Супрацьстаянне Масквы і Вільні будзе працягвацца некалькі стагоддзяў і ў выніку, так ці інакш, прывядзе да падзення ВкЛ. Адначасова паслабляецца вялікакняская ўлада, узрастае палітычная роля феадалаў і шляхты, што з цягам часу прывядзе да росту міжусобіц і анархіі ўнутры дзяржавы.
Малодшы брат Аляксандра Жыгімонт I Стары (вялікі князь у 1506 – 1548 гг.) быў амаль адначасова выбраны і вялікім князем і каралём, гэта захавала персанальную ўнію паміж ВкЛ і Польшчай. Аднак весці войны супраць Масквы княству прыйшлося аднаму. Жыгімонт паабяцаў феадалам княства вярнуць землі, страчаныя ў дзвух папярэдніх войнах з Масквой. У адказ на яго ўльтыматум, маскоўскі князь Васіль III у 1507 г. пачаў ваенныя дзеянні (вайна 1507-1508 гг.). Конныя маскоўскія атрады паспелі зайсці глыбока на тэрыторыю княства, пакуль было сабрана паспалітае рушэнне – войска ВкЛ. Тады маскоўскія войскі адышлі назад. Другі этап вайны быў звязаны з мяцяжом Глінскіх 1508 г. Падставай да мяцежа стала страта Глінскімі ўплыву на дзяржаўныя справы ў ВкЛ пасля абрання Жыгімонта вялікім князем. Калі пры Аляксандры Глінскі быў самай уплывовай асобай княства, то зараз яго адцясніў ваявода трокскі Ян Забярэзінскі. Да того, Глінскія былі прыхільнікамі незалежнасці ВкЛ, а Забярэзінскі выступаў за ўнію з Польшчай. Міхаіл Глінскі, яго браты Іван і Васіль сабралі атрад паплечнікаў і выступілі супраць вялікакняскай улады. Асноўныя мэты мяцежа – аднавіць асабістую ўладу, узмацніць незалежнасць княства ад Польшчы. Выступленнем Глінскіх скарысталіся крымскі хан Менглі-Гірэй і маскоўскі князь Васіль ІІІ. З апошнім Міхаіл Глінскі заключыў пагадненне аб сумесных дзеяннях. Глінскі абапіраўся на свае вялікія ўладанні з цэнтрамі ў Мазыры і Тураве, але беларускае баярства не падтрымала братоў. Сумесныя дзеянні з рускай арміяй н