Курсовая работа: Размоўная лексіка ў прозе Ф. М. Янкоўскага

2) руху, перамяшчэння ў прасторы (9 лексем). Напрыклад, трухаць ‘бегчы подбегам, трухам’: Той крутнуўся на месцы і, падтуліўшы хвост, патрухаў у хмызняк [Пр. на час., с. 44]; шныпарыць ‘хадзіць, рухацца сюды-туды, у розных напрамках’: Побач стаялі разведчыкі, шныпарылі хлапчукі… [Абраз., с. 21] і інш.

3) маўлення (4 лексемы). Напрыклад, цыкнуць ‘спыняць каго-небудзьвокрыкам’: Сціхні! – цыкнуў другі [Рад. і б., с. 149]; бубукаць ‘гаварыць хутка, неразборліва, манатонна’, дудукаць ‘надаедліва, аднастайна паўтараць адно і тое ж’: Еду тады дадому, бубукаю, дудукаю сабе – хоць бы не забыцца! [Пр. на час., с. 178] і інш.

4) фізічнага ці псіхалагічнага стану чалавека (2 лексемы). Напрыклад, спалатнець ‘стаць бледным, падобным на палатно’: Гаспадар спалатнеў [Пр. на час., с. 12]; ачомацца ‘апамятацца, агледзецца, разабрацца ў новых, нечаканых абставінах’:А я пакуль ачомалася [Пр. на час., с. 93].

5) з’яў прыроды (2 лексемы). Напрыклад, мурзацца пакрывацца дымкай (хмаркамі), сутонець ‘змяркацца’. Дадзеныя дзеясловы характэрныя для безасабовых сказаў: На небе пачало мурзацца [Пр. на час., с. 18]; Пачынала сутонець [Пр. на час., с. 6].

Прыметнікі з адценнем размоўнасці ў творах Ф. Янкоўскага абазначаюць:

1) знешні выгляд ці ўнутраныя якасці чалавека (12 размоўных прыметнікаў).Напрыклад, маленькі : Прыгорбленая, маленькая , нібы падсушаная, яна была ў няспынным руху [Пр. на час., с. 32]; здаравенны: …пайшла на яго – здаравеннага сабаку, які стаяў нерухома [Пр. на час., с. 44]; шалапаваты ‘легкадумны, дзівацкі, узбаламучаны’: Ён што, шалапаваты? [Рад. і б., с. 450] і інш.

2) характарыстыку прадмета ці з’явы з розных бакоў (14 намінацый).Напрыклад, цэленькі, блішчасты: Збудавалі яе не з той цэглы, што робяць тут, пры капальні ў Перагудаўшчыне, а з прывознай – цэленькая , без трэшчын і блішчастая [Пр. на час., с. 11]; чысценькі : Дастаю з кішэні цубкія і чысценькія лісткі [Само сл. гав., с. 17]і інш.

Такім чынам, у сваіх празаічных творах Ф.М. Янкоўскі апісвае часцей за ўсё жыццё вёскі, побыт селяніна, яго стаўленне да працы, адносіны паміж людзьмі, а таксамаадносіны чалавека да слова, роднай мовы. Творы пісьменніка вучаць чалавечнасці, любові да роднай зямлі і матчынай мовы. У іх захавалася святло душы чалавека, шчыра адданага свайму краю, мове, людзям.

1.2 Сінаніміка размоўных лексем

Проза Ф. Янкоўскага вылучаецца адметным выкарыстаннем сінанімічных рэсурсаў беларускай мовы. Сінонімы падкрэсліваюць змястоўнасць і выразнасць мовы пісьменніка, з’яўляюцца адметнай рысай лексічнай сістэмы яго твораў. Яны часта дазваляюць аўтару не толькі пазбегнуць непажаданых паўтораў, але і даць трапную ацэнку-характарыстыку з’явы, прадмета, чалавека.

Якасная характарыстыка дзеянняз’яўляецца вызначальнай для дзеясловаў, якія ўтвараюць шматкампанентныя сінанімічныя рады, як, напрыклад, сінонімы з агульным значэннем ‘ісці’: валачыцца ‘блукаць, бадзяцца’ – трухаць ‘ісці подбегам’ – тэпаць ‘ісці, робячы частыя крокі’ – шалыгаць ‘ісці, хадзіць, крочыць, утвараючы шум’ – швэндацца ‘хадзіць без справы, занятку, сноўдацца’ – шныпарыць ‘рухацца ў розных напрамках’. Дзеясловы гэтага сінанімічнага рада надзелены «здольнасцю» ствараць вобраз, жывую карціну дзеяння – хады. Праілюструем гэта на прыкладзенекалькіх сказаў. «Не бегала, не хадзіла, а тэпала » [Пр. на час., с. 32], апісвае аўтар дзеянні старэнькай дзевяностагадовай бабулі. «Пайшоў туды, адкуль прывалокся !»[Пр. на час., с. 44] рашуча кажа бабуля на вялікага ваўка.

У Ф. Янкоўскага сустракаюцца сінанімічныя рады размоўных лексем і ў межах аднаго сказа. Напрыклад: Куды ні зірнеш – ходзяць, снуюць, носяцца ў шэра-зялёных шынялях узброеныя… [Пр. на час., с. 49]. Гэта семантычныя сінонімы з агульным значэннем ‘рухацца, перамяшчацца’. Але хадзіць – гэта рухацца, перамяшчацца ў розны час; снаваць – рухацца без пэўнай мэты, а насіцца – шпарка перамяшчацца ў розных напрамках. Аўтар такім чынам стварае дакладную карціну падзей.

У сінанімічныя адносіны ў мове твораў Ф. Янкоўскага ўступаюць не толькі размоўныя дзеясловы, але і назоўнікі. Так, у межах сказаІ нібы на свеце толькі ён адзін бядотнік, гарэтнік, няшчаснік [Рад. і б., с. 259], сустракаецца рад семантычных сінонімаў, аб’яднаных агульным значэннем ‘той, які церпіць гора, бяду, перажывае няшчасце’. З іх дапамогай аўтар стварае яскравы вобраз чалавека няшчаснага, змучанага горам, бядой.

Такім чынам, ужыванне размоўных лексем у складзе сінанімічных радоў дазваляе аўтару больш поўна паказаць побыт і этнічную культуру беларускага народа. Размоўныя словы сваім зместам дапамагаюць аўтару намаляваць яркія і непаўторныя вобразы народнага жыцця.

2. Структурна-словаўтваральны аналіз размоўнай лексікі

Размоўная лексіка ў творах Ф.М. Янкоўскага вызначаецца развітай словаўтваральнай сінанімікай. Размоўныясловы маюць і спецыфічныя словаўтваральныя мадэлі. Так, вылучаныя намі размоўныя лексемы ўтвараюць наступныяструктурна-словаўтваральныя групы.

1. Словы з суфіксамі гутарковай мадыфікацыі – ал-, – ляк-, што абазначаюць асоб па рысах характару і знешнім выглядзе. Напрыклад, швэндала ‘той, хто швэндаецца – ходзіць без справы ці занятку’: Швэндала [Рад. і б., с. 200]; сухарляка ‘вельмі худы чалавек’: Такі малы, такі сухарляка [Рад. і б., с. 217]. Сюды ж адносяцца словаўтваральныя мадэлі з суфіксам – еч- , што абазначаюць назвы з’яў. Напрыклад, калатнеча ‘бойка’: У такую калатнечу, у такі галавасек ты на сваіх людзей ідзеш? [З нял. дар., с. 60]. Пры дапамозе суфіксаў – ч- , – эч – ўтвараюцца назоўнікі, якія выкарыстоўваюцца ў творах Ф.М. Янкоўскага ў ролі зваротка. Напрыклад, хлопча: Сядай, хлопча [Рад. і б., с. 246]; гультаеча: Ідзі ж, гультаеча, ідзі [З нял. дар., с. 40]; чалавеча : Не, чалавеча , праўнучкі! [Пр. на час., с. 40].

2. Лексемы з суфіксамі – ачк- , – ечк- , – к– У мініяцюрах Ф.М. Янкоўскага гэта словы з суб’ектыўнай ацэнкай або памяншальна-ласкальным значэннем. Напрыклад, галовачка :Бедная ды страдная мая галовачка! [З нял. дар., с. 49]; бабулька: – Гляньце, бабулька , які сабака! [Пр. на час., с. 44]; зямелька: А што знеслі зямелька й людзі [Абраз., с. 49] і інш. Такое ж значэнне надаюць вышэй адзначаныя суфіксыне толькі агульным назоўнікам, але і асабовым імёнам (14 лексічных адзінак). Напрыклад, Ясечка : Дзякуй табе, Ясечка , што прыехаў [З нял. дар., с. 33]; Анютка : А дзе, Анютка , дарагое шчасце тваё? [З нял. дар., с. 38]; Рыгорка: А ты, Рыгорка, усё каб ікру? [Абраз., с. 36] і інш. У дадзенай структурна-словаўтваральнай групе размоўнай лексікі налічваецца 45 лексем.

Пры дапамозе суфікса – к – ўтвараюцца таксама размоўныя назвы жанчын па прафесіі ці родзе занятку, якія ў афіцыйна-дзелавых тэкстах не ўжываюцца і перадаюцца назоўнікамі мужчынскага роду. Такія размоўныя лексемы сустракаюцца, напрыклал, ў наступных сказах: Перапісвалі ўсіх людзей, з савету прыходзіла сакратарка й бібліятэкарка [Рад. і б., с. 290]; Была яна карміцелька наша, была яна лекараўка наша [З нял. дар., с. 39] і інш. Паводле нашых падлікаў дэрываты такога тыпу прадстаўлены 7-ю лексемамі.

3. Лексемы, што называюць асоб жаночага полу па прозвішчы ці імені мужаз суфіксамі-ых- , -іх – (4 лексемы). Лексемы, што належаць да дадзенай групы, сустракаюцца ў наступных сказах. Даўнаровічыха: Для Клёцкі ўспомнім словы школьнай старожкі Стэфы Даўнаровічыхі [Рад. і б., с. 272]; Белазорыха : Старая Белазорыха не раз усчынала гаворку пра дарогу… [Абраз., с. 16]; Ліпеніха: Чалавек мой – Ліпень, а я Ліпеніха [Само сл. гав., с. 89]; Тодарыха: Бягай, дачушка, да Тодарыхі… [Пр. на час., с. 32].

4. Словы са значэннем адзінкавасці, утвораныя пры дапамозе суфікса – ын – (-ін-) (3 лексемы). Напрыклад, паперына: Гляджу на паперыну, такой ніколі не бачыў [Рад. і б., с. 274]; маснічына ‘дошка ў падлозе або ў якім-небудзь драўляным насціле’: адну маснічыну паднялі, а другую не, рог зламаўся [Пр. на час., с. 7]; цагліна: …папрасі цагліны дзве ці чатыры [Пр. на час., с. 32].

5. Словы з памяншальна-ласкальным значэннем, утвораныя пры дапамозе суфіксаў-еньк – (-эньк-), – аньк – (23 лексемы). Большую частку дадзенай структурна-словаўтваральнай групы складаюць прыметнікі, меншую – прыслоўі і займеннікі:цёпленькі, гарачанькі, цэленькі, мокранькі, першанькі і інш. Напрыклад: большанькі, меншанькі: Зашчапіўшы дзверы і схапіўшы большанькую – ёй было тры гадочкі, – маці кінулася на печ; меншанькая – яшчэ немаўлятка – спала ў калысцы [Рад. і б., с. 449]; хорашанька: Хорашанька глядзіце [Пр. на час., с. 39]; кожненькі: А мо за кожненькае слова грошы плацяць? [Рад. і б., с. 255].

Павелічальна-ўзмацняльнае значэнне ў размоўных прыметніках, ужытых Ф. Янкоўскім, выражаюць суфіксы – ушч-, – энн-, – эзн– Такіх лексем няшмат. Напрыклад, мудрушчы: Тады ўжо, асцярожнікі мудрушчыя, будзе правільна? [Рад. і б., с. 188]; таўшчэзны: Праграмы грунтоўныя, падручнікі таўставатыя, тоўстыя і таўшчэзныя [Пр. на час., с. 81] і інш.

6. Размоўныя лексемы – дзеясловы, якія ўтварыліся пры дапамозе суфікса – ну – (5 лексем). Суфікс – ну- ў іх мае значэнне аднакратнага, аднаразовага выканання дзеяння. Гэта такія словы, якцыкнуць, куснуць, буркнуць, смактануць, цюкнуць . Напрыклад, куснуць : Хоць троху, хоць чаго куснуць трэба [З нял. дар., с. 33]; смактануць, кашлянуць: Рыгор энергічна смактануў цыгарку, кашлянуў [З нял. дар., с. 69]; буркнуць: А Клёцкане стрымаўся і … нервова буркнуў [Рад. і б., с. 271].

7. Размоўныядзеясловы, утвораныя прэфіксальным спосабам. Іх у мове Ф.М. Янкоўскага нямнога. Так, з дапамогай прыстаўкі па – ўтвараюцца дзеясловы закончанага трывання тыпупатрухаць, паздароўкацца, павылазіць. Напрыклад, Паздароўкаліся , сказалі, як і што ў каго [З нял. дар., с. 148]; Адзін пры адным павылазяць і сядзяць [Пр. на час., с. 39].Прэфікс на- служыць для ўтварэнняразмоўных лексем са значэннем доўгачасовасці, працягласці дзеяння. Напрыклад, наезьдзіўся , нашвэндаўся : – Наезьдзіўся і нашвэндаўся адзін наш – адсюлека родам – Зьмітровіч [З нял. дар., с. 210]. Размоўныя дзеясловы са значэннем ‘ахапіць дзеяннем’ утвараюцца пры дапамозе прыстаўкіза– Напрыклад, задзіраць: А які – усё адно як той фарсун: стане на чыстым, на лабяку, галоўку задзярэ, выцягнецца і стаіць [Пр. на час., с. 39]; забразгацець: Пасля каманды забразгацелі кацялкі, міскі [Рад. і б., с. 148].

У творы «Матчына сэрца» сустракаецца нават цэлы словаўтваральны ланцужок: Прыгадваліся і словы – мама, мамка, мамачка; матуля, матулька, матулечка; мамуся, мамуська, мамусечка, мамусенька; матухна, матухначка; матка і мацейка, матачка і маценька [Абраз., с. 46].У такім мастацкім прыёме бачыцца сапраўднаеабуджэнне ўнутранай вобразнасці слова і паказ бязмежныхсловаўтваральных магчымасцей роднай мовы. Пісьменнік гэтым творам пачынае раздзел, які прысвечаны самаму роднаму і блізкаму чалавеку – маці.

Такім чынам, як сведчыць структурна-словаўтваральны аналіз размоўнай лексікіў творах Ф.М. Янкоўскага, можна зрабіць вывад пра разнастайнасць граматычных катэгорый і формаў даследаванага намі лексічнага матэрыялу. Вылучаныя наміразмоўныя лексемы ўтвараюць 7 структурна-словаўтваральных груп. Найбольш шматлікімі ў колькасных адносінах з’яўляюцца групы лексем, утвораных пры дапамозе суфіксаў, якія надаюць словам суб’ектыўную ацэнку або памяншальна-ласкальнае ці павелічальна-ўзмацняльнае значэнне.

3. Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка размоўнай лексікі

Як зазначае В.П. Красней, «эмацыянальна-экспрэсіўная ацэнка – гэта своеасаблівая характарыстыка прадмета, з’явы, дзеяння ці прыметы з боку гаворачага» [6, с. 144]. З дапамогай эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі аўтар не толькі называе адпаведны прадмет, асобу ці з’яву, але і выказвае свае адносіныда іх.

К-во Просмотров: 215
Бесплатно скачать Курсовая работа: Размоўная лексіка ў прозе Ф. М. Янкоўскага