Курсовая работа: Размоўная лексіка ў прозе Ф. М. Янкоўскага
Экспрэсіўна афарбаванае слова можа выражаць пяшчоту і ласку, неадабрэнне і знявагу і інш. Адносіны аўтара, якія ён выказвае такім словам, могуць быць станоўчымі ці адмоўнымі, у залежнасці ад чаго размоўныя словы, што ўваходзяць у склад эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі, набываюць эмацыянальна-экспрэсіўныя адценністаноўчай ці адмоўнай ацэнкі. Словы са станоўчай ацэнкай у мініяцюрах Фёдара Янкоўскага складаюць большую частку.
З адценнем любові, пяшчоты, ласкальнасці Ф.М. Янкоўскі ўжывае наступныя размоўныя словы ў сказах: вочкі, унучак, дзяўчынка, сонейка; худзенькі, даражэнькі і інш. Так, з дапамогай размоўных слоў, ужытых у наступных сказах, аўтар выражае адносіны паміж героямі, сваё стаўленне да пэўнага чалавека ці сітуацыі: Пеце, здаровенькія , сырадойчык [Рад. і б., с. 330].Дзяўчанётка , высунуўшы з-за занавескі галоўку , сказала… [Рад. і б., с. 449]; У вайну блакада навалілася, а яна, дзіцятка яшчэ, каб хоць раз слёзку пусціла, – кажа Марыліна мама [Абраз., с. 48]. З пачуццём асаблівай павагі да чалавека ва ўзросце, які ведае цану хлебу, які корміцца з працы сваіх рук і можа накарміць госця, Фёдар Міхайлавіч называе бабулю: Мая карміцелька і паіцелька нагнулася… [Рад. і б., с. 273].
Не абмінуў у сваіх творах Ф. Янкоўскі і тых, да каго ставіўся адмоўна, негатыўна. Напрыклад, паўтатак, пустадомак, гнюсата (семантыка якіх была пададзена вышэй), а таксамашвэндала: Швэндала [Рад. і б., с. 200]; шабэтнік ‘нягоднік, паганец’: Каб табе, шабэтнік паганы , у галаве званіла ды не перасціхала! [Пр. на час., с. 190]. Такія лексемы вызначаюцца экспрэсіяйзнявагі, грубасці, пагарды.
Шмат у творах і экспрэсіўна афарбаваных размоўных дзеясловаў. Напрыклад, бубукаць, гойсаць, дудукаць, забразгацець, задраць, цюкнуць, спалатнець, шныпарыць і інш. Яны служаць яркім сродкам характарыстыкі герояў, а таксама карцін народнага жыцця. Напрыклад, гойсаць: …каля Сярэбранкі гойсаюць на конях і веласіпедах немцы і паліцэйскія [Абраз., с. 9]; шныпарыць: Побач стаялі разведчыкі, шныпарылі хлапчукі… [Абраз., с. 21]. З іх дапамогай перадаецца нацыянальны каларыт адметнасцей жыцця беларускага народа, ствараюцца самабытныя характары герояў, раскрываецца іх унутраны свет. Такія размоўныя дзеясловы не толькі ствараюць вобраз, але і даюць псіхалагічную характарыстыку літаратурнага героя.
Фамільярныя адносіны аўтара да свайго героя бачны ў наступным сказе: Тады й кажа…той, што аб’яўляе перадачы, аб’яўляльшчык ; «А зараз – пісніры» [Рад. і б., с. 293]. Мы бачым і разумеем непавагу і абурэнне аўтара да тых, хто размаўляе на роднай, беларускай, мове, не ведаючы яе нормаў і правіл, дапускаючы памылкі.
У мастацкіх тэкстах Фёдара Янкоўскага выявілася выразнаятворчая індывідуальнасць аўтара, якому ў пераважнай ступені ўласціваадчувальна-эмпірычнае асэнсаванне як рэчаіснасці, так і самой мовы. Таму слова ў яго радку часта набывае эстэтычную матывацыю вобраза, само становіцца вобразам. Кожнае апавяданне, абразок сагрэты шчырай і вялікай любоўю да чалавека, да роднага слова, роднай зямлі. У іх – творчы неспакой вучонага, трывога за будучыню народа, чалавецтва. Як зазначае Л. Яўдошына, «выразная словаўтваральная база намінацыі дазваляе аб’ектыўна актуалізаваць унутраную форму слова, якая з’яўляецца важнай крыніцай слоўнай вобразнасці, і стварыць за кошт гэтага дадатковыя семантычныя характарыстыкі, у выніку чаго намінацыя набывае семантычную экспрэсію»[19, с. 27].
4. Граматычная характарыстыка размоўнай лексікі
У адпаведнасці з пастаўленымі задачамі курсавой працы мэтазгодна раскласіфікаваць сабраны намі лексічны матэрыял па часцінах мовы. Так, размоўная лексіка твораў Ф. Янкоўскага прадстаўлена наступнымі самастойнымі часцінамі мовы: назоўнік (у тым ліку і субстантываваныя прыметнікі), дзеяслоў (і яго форма дзеепрыметнік), прыметнік, займеннік, прыслоўе і лічэбнік.
Асноўную частку размоўных лексем складаюць назоўнікі. Па нашых падліках, гэта 151 лексічная адзінка (14 з якіх з’яўляюцца асабовымі імёнамі), што складае прыкладна 71% ад агульнай колькасці размоўнай лексікі ў прозе Ф.М. Янкоўскага. Размоўныя назоўнікі служаць для абазначэння асоб, жывых істот, прадметаў із’яў рэчаіснасці, пабудоў, харчовых прадуктаў і інш. Так, у наступных сказах сустракаем размоўныя назоўнікідачушка, Тодарыха, цагліна: Бягай, дачушка , да Тодарыхі , папрасі цагліны дзве ці чатыры [З нял. дар., с. 32]; вапшчажыцця ‘інтэрнат’: Увапшчажыцця пайду [Пр. на час., с. 82]; Алеська: Прыціскай смялей, Алеська… [Абраз., с. 36]; пясочак, траўка: Дзіця то бегала па вадзе, па пясочку , то па траўцы [Само сл. гав., с. 141]; гурочак, галінка: І ягады, і з грады гурочкі , і з галінкі памідоры [Абраз., с. 27] і інш.
Размоўныя дзеясловы ў творах Ф. Янкоўскага ўжываюцца значна радзей. Яны складаюць каля 14% ад агульнай колькасці размоўных слоў, а дакладней – 31 лексема. Размоўныя дзеясловы ўжываюцца, у асноўным, для абазначэння фізічных дзеянняў. Напрыклад, слізгануць ‘плаўна пераходзіць з прадмета на прадмет (пра святло)’: Жодзінскі аўтаінспектар слізгануў ліхтарыкам і вокам па маіх дакументах і адразу аддаў іх мне [Пр. на час., с. 42]; шалыгаць ‘ісці, хадзіць, крочыць, утвараючы шум’: Насустрач шалыгае , рашуча трымае курс на гэты Дом добра апранены яшчэ нядаўні студэнт [Рад. і б., с. 287]; цыкнуць: Сціхні! – цыкнуў другі [Рад. і б., с. 149] і інш.
Размоўныя прыметнікі прадстаўлены 26-цю лексічнымі адзінкамі, што складае прыкладна 11% ад агульнай колькасці размоўных лексем у творах Ф. Янкоўскага. Яны характарызуюць знешні выгляд і ўнутраныя якасці чалавека. Напрыклад, мурзаты: Адгортвай ад сябе ўсялякае мурзатае… [Само сл. гав., с. 18]; здаровенькі : Пеце, здаровенькія , сырадойчык [Рад. і б., с. 330]. Большасць размоўных прыметнікаў маюць памяншальна-ласкальнае значэнне (17 лексем). Напрыклад: лёгенькі: Лёгенькі ветрык прабягаў над полем, набягаў і на дубок… [Рад. і б., с. 263]; вузенькі: У вузенькія ружовыя паскі і дробныя кветачкі – як кофтачка [Пр. на час., с. 52]; худзенькі : Малы, худзенькі , толькі на чатырнаццатым [Само сл. гав., с. 8] і інш. Павелічальна-ўзмацняльнае значэннемаюць 7 размоўных прыметнікаў. Напрыклад, даўжэзны, злыбедны: А пазней на сходзе цяжкай і даўжэзнай зімы, у злыбедную бяскорміцу, сусед пытаўся ў Тамаша… [Абраз., с. 38]; здаравенны:… пайшла на яго – здаравеннага сабаку, які стаяў нерухома… [Рад. і б., с. 44] і інш.
Нязначную колькасць у даследаваным намі лексічным матэрыяле складаюць размоўныя займеннікі: усяго 3 лексемы. Гэта азначальныя займеннікі кожненькі, саменькі і адмоўны займеннікнічагусенькі. Яны прадстаўлены ў наступных сказах. Напрыклад, саменькі : …сцяжынка паўз лес, прысаменькім лесе [Рад. і б., с. 163]; нічагусенькі: – Толькі-толькі з крыніцы, а больш у мяне, далібог, нічагусенькі піць няма [З нял. дар., с. 30].
Па нашых падліках, размоўныя прыслоўі прадстаўлены дзвюма лексічнымі адзінкамі: хорашанька, правільненька. Яны паказваюць на станоўчыя адносіны да суразмоўнікаў. Напрыклад, Хорашанька глядзіце [Пр. на час., с. 39]; Тады ўжо, асцярожнікі мудрушчыя будзе правільненька? [Рад. і б., с. 188].
У даследаваным намі лексічным матэрыяле вылучаны 2 субстантываваныя прыметнікі: добранькае: Што табе добранькае напісалі ў паштоўцы? [Пр. на час., с. 108]і гатовенькае: Яму каб толькі гатовенькае [Рад. і б., с. 249].
Адзінкавым дзеяслоўным ўтварэннем з’яўляецца размоўны дзеепрыметнік расшкуматаны: Адарваная ў калене левая босая нага, расшкуматаная правая… [Абраз., с. 47] і лічэбнік першанькі: А тут першанькі разок я ўбачыла яе слязу… [Абраз., с. 49].
Такім чынам, у празаічнай спадчыне Ф.М. Янкоўскага намі вылучана 214 размоўных лексічных адзінак, большую частку з якіх займаюць назоўнікі, менш размоўных дзеясловаў, у тым ліку і дзеяслоўная форма дзеепрыметнік, прыметнікаў, невялікай колькасцю прадстаўлены такія часціны мовы, як займеннік, прыслоўе і лічэбнік. У лаканічных творах пісьменніка словырозных часцін мовы становяцца сэнсава і функцыянальна значнымі.
Заключэнне
«Лірычныя мініяцюры і апавяданні, філалагічныя эцюды Ф. Янкоўскага – сапраўдная скарбніца жывога беларускага слова, прыклад і ўзор умелага і ўдумлівага карыстання бязмежным моўным багаццем» [18, с. 8] – зазначае Л. Яўдошына. Кожны абразок прасякнуты любоўю да чалавека, да роднага слова, напоўнены імпрэсіяй, насычаны ўспамінамі ці перажываннямі аўтара.
Аналізуючы мову твораў, трэба адзначыць, што асноўны лексічны фонд твораў складаюць размоўныя словы. Мы вылучылі больш за дзвесце лексічных адзінак. У большасці выпадкаў гэта назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі.
У працэсе праведзенага даследавання, размоўная лексіка была прааналізавана ў семантычным, структурна-словаўтваральным, эмацыянальна-экспрэсіўным і граматычным аспектах. На аснове гэтага можна зрабіць наступныя вывады:
1. Большую частку даследаванага намі лексічнага матэрыялу складаюць назоўнікі, тэматычная прыналежнасць якіх вельмі разнастайная. Размоўныя назоўнікі ў творах Ф. Янкоўскага абазначаюць прадметы побыту, назвы асоб паводле полу і сваяцкіх адносін, найменні асоб жаночага полу па прафесіі, назвы прадстаўнікоўжывёльнага свету, назвы ежы і харчовых прадуктаў, назвы органаў і частак цела чалавека і інш. Размоўныя назоўнікі складаюць большза70% даследаваных лексем.
У структурна-словаўтваральным аспекце самымі прадуктыўнымі з’яўляюцца размоўныя назоўнікі з памяншальна-ласкальным значэннем, утвораныя пры дапамозе наступных суфіксаў: – к-, – ок-, – ечк-, – еньк- і пад. Яны складаюць 73% ад агульнай колькасці назоўнікаў.
Грубых размоўных назоўнікаў, якія характарызуюць герояў, даюць ацэнку іх паводзінам, у даследаваных намі творах няшмат: прыкладна 7% ад агульнай колькасці размоўных назоўнікаў.
2. Размоўныя дзеясловы ўжываюцца для абазначэння фізічных дзеянняў, з’яў прыроды, псіхалагічнага стану чалавека і нш. Па нашых падліках, яны складаюць каля 14% размоўнай лексікі твораў Ф.М. Янкоўскага. Вылучаныя намі размоўныя дзеясловы ўтвараюцца прэфіксальным і суфіксальным спосабамі. Большасць з вылучаных размоўных дзеясловаў экспрэсіўна афарбаваныя. Эмацыянальна-экспрэсіўна афарбаваныя дзеясловы служаць выразным сродкам характарыстыкі героя або з’явы.
3. Размоўныя прыметнікі ў кантэксце твораў Ф. Янкоўскага служаць для абазначэння знешняга выгляду ці ўнутраных якасцей чалавека і характарыстыкі з розных бакоў прадмета ці з’явы. Яны складаюць 11% ад агульнай колькасці матэрыялу. Даволі прадуктыўнымі мадэлямі з’яўляюцца размоўныя прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфіксаў, якія надаюць лексемам памяншальна-ласкальнае ці павелічальна-ўзмацняльнае значэнні.
4. Значна менш у празаічных творах Ф.М. Янкоўскага размоўных займеннікаў і прыслоўяў (прыкладна па 2%). У складзе такіх часцін мовы, як лічэбнік і дзеепрыметнік, налічваецца толькі па 1 лексеме. Яны ўжыты ў формах, якія адрозніваюцца ад стылістычна нейтральных словаўтваральнымі элементамі (памяншальна-ласкальнымі суфіксамі). Размоўныя словы-займеннікі і прыслоўі надаюць выказванню дадатковыя вобразныя, ацэначныя значэнні.
Размоўная лексіка ў мастацкім кантэксце дазваляе праўдзіва адлюстраваць побытавую і сацыяльную сферу жыцця беларускага народа, захаваць адметнасці жывога маўлення беларусаў. На некаторых старонках аўтару не толькі верыш, але і перажываеш разам з ім (напрыклад, абразкі «Развітанне», «Неправеранае сачыненне», «Боль» і інш.).
Ацэньваючы дзейнасць Фёдара Міхайлавіча Янко